БЕЛ Ł РУС

Пратэсты ў Сірыі перараслі ў паўстанне. Жыхары аднаго з гарадкоў выразалі ўвесь штат спецслужбаў

7.06.2011 / 08:52

Сяргей Гезгала

Больш за 120 афіцэраў сірыйскай бяспекі былі забітыя ў панядзелак у горадзе Джызр аль-Шугур.

Больш за 120 афіцэраў сірыйскай бяспекі былі забітыя ў панядзелак у горадзе Джызр аль-Шугур.

Раней паведамлялася аб 40 забітых.

Як адзначаюць сусветныя інфармацыйныя агенцтвы, гэтае супрацьстаянне можна лічыць паваротным момантам у 11-тыднёвых сутычках маніфестантаў і ўрадавых войскаў. Пратэсты пераходзяць у форму адкрытага паўстання.

Згодна з паведамленнем дзяржаўнага тэлебачання, у горадзе адбылася «сапраўдная бойня», некаторым забітым адрэзалі галовы, іншых кінулі ў раку Аронт.

Большую частку супрацоўнікаў сілаў правапарадку забілі пры штурме штаб-кватэры гарадскога ўпраўлення службы бяспекі.

Сірыйскі ўрад абяцае «жорстка» адказаць на такія пратэсты: «Мы будзем дзейнічаць жорстка, і рашуча, і ў адпаведнасці з законам. Мы не станем ігнараваць якіясьці ўзброеныя выступленні, накіраваныя супраць сіл правапарадку і мірных грамадзян », -- заявіў міністр унутраных справаў Сірыі Ібрагім Шаар.

Сям'я Асадаў кіруе Сірыяй ужо 40 гадоў.
Спачатку на чале краіны стаяў Хафэз Асад, пасля ягонай смерці яго змяніў сын, Башар. У мінулым яны не раз расстрэльвалі вулічныя пратэсты. На гэты раз, аднак, сітуацыя выйшла з-пад кантролю. Нягледзячы на ўжыццё сілы спецслужбамі, выступы працягваюцца ў розных частках краіны. Іх падтрымалі як мусульманская апазіцыя, так і свецкія лібералы, і сірыйская эміграцыя.

Сітуацыя ўскладняецца тым, што Асады належаць да рэлігійнай меншасці ў краіне -- алавітаў, тады як большасць насельніцтва складаюць суніты. У выніку Асады ўкамплектавалі алавітамі спецслужбы, на якія і абапіраліся.

Сваю нянавісць да рэжыму суніты, друзы і курды пераносяць на алавітаў, што можа прывесці да крывавай бойні.

Таму, калі праваабаронцы і інтэлектуалы Захаду салідарызаваліся з сірыйскай апазіцыяй, заходняя дыпламатыя рэагуе на падзеі ў Сірыі стрымана. Праз закрытасць краіны свет дагэтуль дакладна не ведае, што за сілы стаяць на чале выступаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула