БЕЛ Ł РУС

Для самых маленькіх сёлета будуць дзве Яліначкі

12.12.2011 / 15:43

СП

Дзетак і іх бацькоў на святкаванні чакаюць 24 і 25 снежня.

Бацькі, якія выхоўваюць дзяцей па-беларуску, у гэтым годзе вырашылі зладзіць навагоднія святкаванні для двух узроставых дзяцей, дадаўшы да традыцыйнай Ялінкі асобны ранішнік для немаўлят. І гэта сябе апраўдала. На «Яліначку» запісалася столькі ахвочых, што арганізатары вырашылі адвесці на святкаванне два дні.

Дзетак і іх бацькоў на святкаванні ў кавярні THE LOFT (вул.Петруся Броўкі, 22 ) чакаюць 24 і 25 снежня.

Арганізатары просяць бацькоў звязацца з імі, каб персанальна з кожным вызначыць дзень святкавання. Пачатак у 11:30.

Зрабіць гэта можна па тэл. (029) 9117887, (029) 7846313, skype: Bazart_by, e-mail: Bazart@tut.by.

Нагадаем, што «дарослая» «Ялінка» пройдзе 17 снежня ў кавярні «Планета зорак» Палацу дзяцей і моладзі (вул. Старавіленскі тракт, 41). Пачатак у 10:30.

Сустракаем Каляды з нацыянальным духам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула