Усяго патроху22

Сустракаем Каляды з нацыянальным духам

TIO.BY пацікавіўся, дзе знайсці калядную праграму з сапраўднымі беларускімі традыцыямі – калядоўшчыкамі, святым Мікалаем ды нацыянальнымі стравамі!

Шлях да святога Міколы

Кампанія «Страна замков» распрацавала калядны фэст у Ракаве. Сустрэча са святым Міколам чакае удзельнікаў у Ракаве, але, пан Крыванос, вядомы разбойнік, зблытаў усе планы. І засмучаныя госці накіроўваюцца шукаць праўду да самога Вялікага князя…

Незабыўны калядны свята чакае Вас у фальварку: забавы, конкурсы, калядкі, танцы, старадаўняя музыка — сапраўдная калядная атмасфера! Падчас вандроўкі госці ўбачаць краявіды Ракава, Баруноў, Крэва, Радзевічы. Кошт імпрэзы — 270 тыс. руб. для дарослых і 250 тыс. руб. для дзяцей. Зборныя групы збіраюць 17, 18, 24, 25 снежня і 2 ,7, 8 студзеня. Наконт індывідуальных заявак варта спраўджваць інфармацыю асобна.

Надыходзяць Калядкі — Калядныя святкі!

Тым часам загарадны клуб «Фестывальны» запрашае дзяцей на пераднавагоднюю праграму! Да ўвагі ўдзельнікаў народныя песні і танцы, калядная варажба, гульні і пацехі, актыўны адпачынак — катанне на санках і матрасах з «вясёлай» горкі, катанне на санях па казачным лесе, а таксама старадаўнія беларускія традыцыі — абранне Шчодры і яе ўшанаванне, калядная куцця і, вядома ж, падарунак ад Святога Мікалая.

Месца правядзення свята: хутар Арлоўшчына, Валожынскі раён, Мінская вобласць. Запланаваныя даты заездаў з 19 па 23 снежня. Кошт праграмы — 120 тыс. руб.

Беларуская Ялінка

Святы Мікалай ў Мінск завітае 17 снежня — у гэты дзень адбыдзецца калядане свята для дзетак «Беларуская Ялінка». Праграму арганізуюць бацькі, якія выхоўваюць дзяцей па-беларуску, цікавяцца нацыянальнай культурай і традыцыямі. Для немаўлят сёлета арганізуюць асобную вечарыну, называецца яна «Яліначка».

Арганізатары абяцаюць стварыць не толькі святочны настрой, зладзіць гульні ды спевы, але зрабіць месца сустрэчы максімальна камфортным для дзетак і іхніх бацькоў. Месца сустрэчы — у кавярні «Планета зорак» Палацу дзяцей і моладзі (вул. Старавіленскі тракт, 41).

Падрабязную інфармацыю можна спраўдзіць па тэл. +37529 632 27 43.

У госці да пані Зосі

Заслаўе таксама чакае гасцей. «Гісторыка-Тур» падрыхтавала комплексную праграму пад назвай «У госці да пані Зосі». Пані Зося сустракае групу вітальнай песняй і паказвае свае валадарствы. Запрашае наведаць адзіны ў Беларусі паравы млын 1910 года пабудовы. Госці даведваюцца аб асаблівасцях працы млына, аб стаўленні нашых продкаў да зямлі і хлебу, ім будзе прапанавана памалоць зерне на ручных жорнах, а таксама паваражыць з дапамогай збожжа на дабрабыт і шчасце.

Гаспадыня правядзе госцяў таксама і ў галоўнае сховішча збожжа — свіран, пакажа кузню. Пасля агляду сядзібы, як заведзена ў добрых гаспадароў, госці запрашаюцца да стала ў «хату завознікаў» — местачковую гасцініцу пры млыне. Ва ўтульнай хаце з кафлянай печчу госцяў чакае пачастунак гарбатай з пірагамі і забаўкі — народныя песні, гульні, забавы.

Зюзя запрашае сяброў

Зюзя Паазерскі ў Паставах гатовы сустракаць сяброў. Як паведаміў кiраўнiк Пастаўскага цэнтра турыстычных паслуг Ягор Шушкевіч, сёлета праграму будзе крыху змененая — дададуць новыя забаўляльныя элементы, зменяць дэкарацыі, але элементы Калядаў па беларускіх традыцыях застануцца нязменнымі.

«У нас ужо вельмі шмат заявак, прычым тут атрымалася 50 на 50 — цікава і дарослым, і дзецям. На выходныя 17 і 18, а таксама 24 і 25 снежня ўжо нават не запісваем групы, бо ўсё запоўнена», — кажа ён. Таму перш, чым паехаць у госці да Зюзі, варта спраўдзіць інфармацыю пра вольныя месцы — +375 2155 4 27 77.

Каляды пад гармонік
Нацыянальныя стравы і напою можна будзе паспрабаваць падчас імпрэзы, арганізаванай «Заславль-Тур». Кампанія запрашае гасцей на Каляды наведаць кавярню «Шынок», якая размешчана ў старой часцы горада Заслаўе.

Гаспадыня пачастуе беларускімі стравамі і старажытным хмяльным напоем «Крупнік», а калядоўчыкі раскажуць і пакажуць старадаўнія беларускія традыцыі святкавання галоўнага зімовага свята. Замовіць любімыя песні можна будзе ў баяніста. Праграма разлічана на групы ад 40 да 60 чалавек і каштуе ад 35 у.а. для кожнага кліента. Працягласць свята — шэсць гадзінаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі1

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Непадалёк ад плошчы Перамогі ў незвычайным доме прадаецца кватэра з садам пад вокнамі і месцам для барбекю

У Расіі беларус на фуры так урэзаўся ў аўтазак, што арыштант унутры страціў прытомнасць

Што рабіць, калі кватэру затапіла?2

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі30

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі1

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць