БЕЛ Ł РУС

23 снежня: Скарбы беларускіх мястэчак — лекцыя Захара Шыбекі

23.12.2011 / 09:35

СМ

23 снежня, амаль у самую вігілію Каляднага свята, знаўца гарадской цывілізацыі, вядомы гісторык, прафесар Захар Шыбека прачытае лекцыю «Скарбы беларускіх мястэчкаў: набыткі, страты, надзеі на адраджэнне» ў мастацкай галерэі твораў Л.Шчамялёва (пр. Ракасоўскага, 49).

Вядома, скарбы маюць тыповы лёс: ствараюцца, разбураюцца, а потым узнаўляюцца. Гэты працэс лектар вобразна параўноўвае з хрысціянскімі ўяўленнямі пра згубленасць раю і прапануе слухачам сваей лекцыі чатыры сюжэты:

1. «Рай» першапачатковы: гістарычны нарыс мястэчак і ацэнка іх гісторыка-культурнай спадчыны.

2. «Рай» страчаны: агляд разбураных помнікаў архітэктуры, ацэнка людскіх страт, згубленых кніжных збораў, музейных і іншых культурных каштоўнасцяў.

3. «Рай» захаваны і ўзноўлены: акцэптацыя ўвагі на захаваўшыхся помніках архітэктуры, гісторыі і культуры, а таксама адлюстраванне дзяржаўнай палітыкі памяці (рэстаўрацыя, музеізацыя, мемапыялізацыя, рэстытуцыя).

4. Ключы ад «раю» — ключы, якія прадастаўляе пазнавальны навуковы турызм: ацэнка ўзроўню развіцця гэтага турызму ў Беларусі, інфармацыя аб крыніцах ведаў пра былыя мястэчкі (архівы, сайты, кнігі), практычныя парады па выпрацоўцы турыстычных маршрутаў і метадаў арганізацыі турызму.

Для людзей характэрная ідэалізацыя мінулага, настальгія па мінулым. Важна зразумець, што на гэтай ідэалізацыі і настальгіі людзей па мінулым трымаецца сучасны турыстычны бізнес. Турызм прэзентуе культуру мінулага, нацыянальную традыцыю.
Ён выступае важнай крыніцай інвестыцый найперш у эканоміку гарадоў, спрыяе іх мадэрнізацыі. Асабліва гэта важна для выжывання малых гарадоў.

Захар Шыбека паспрабуе ацаніць ролю былых беларускіх мястэчак у развіцці турызму, паказаць іх гісторыка-культурны патэнцыял і вызначыць некаторыя меры, якія б спрыялі росту запатрабаванасці гэтага патэнцыялу.

Пачатак лекцыі, а 18.30.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула