БЕЛ Ł РУС

Выйшаў каляндар «Belarus Press Photo» на 2012 год +фоты

16.01.2012 / 16:16

СП

У ім фотаздымкі пераможцаў мінулага конкурса. У продажы з панядзелка.

Арганізатары фотаконкурсу «Belarus Press Photo» падрыхтавалі невялікі сюрпрыз — насценны каляндар на 2012 год з фотаздымкамі пераможцаў мінулага конкурса.

Адшукаць каляндар можна ў «Падземцы», «Ў», «Логвінаў», prastora.by, knihi.by.

Услед за календаром неўзабаве з’явіцца і альбом фотаздымкаў.

* * *

Конкурс «Belarus Press Photo» заснаваны ў 2010 годзе. Пазіцыянуе сябе як адкрыты незалежны конкурс прэс-фатаграфіі ў Беларусі. Мэтай конкурсу з'яўляецца падтрымка і развіццё прафесійнай прэс-фатаграфіі ў краіне. Ён закліканы стымуляваць развіццё фотажурналістыкі, падтрымаць абмен досведам і ведамі паміж пакаленнямі беларускіх фатографаў, сфармуляваць высокія прафесійныя стандарты ў фотажурналістыцы і спрыяць свабоднаму і неабмежаванаму абмену прафесійнай інфармацыяй.

Летась гран-пры «Belarus Press Photo» атрымаў фотакарэспандэнт «Нашай Нівы» Сяргей Гудзілін.

Глядзі таксама: «Прэс-фота Беларусі» абвясціла трэці конкурс

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула