Культура2020

Гран-пры «Belarus Press Photo 2011» атрымаў фотакар «Нашай Нівы» Сяргей Гудзілін

У Менску прайшла цырымонія ўзнагароджвання найлепшых фотарэпарцёраў краіны.

У чорную-чорную пятніцу 13 мая ў Менску прайшла цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу прафесійных фотарэпарцёраў Беларусі «Belarus Press Photo 2011».

Конкурс праводзіцца ўсяго ў другі раз, але ўжо сёлета пераможцы мусілі атрымоўваць свае ўзнагароды ў паўпадпольных умовах. Спадзяванні арганізатараў зладзіць урачыстую цырымонію ў Музеі гісторыі і культуры Менску разбіліся аб цвердалобасць адміністрацыі гэтай установы. Азнаёміўшыся з працамі пераможцаў «BPP 2011», прадстаўнікі музея заявілі арганізатарам, што іх цырымонія і выстава ў музеі адбыцца не можа праз «нізкую эстэтычную вартасць фатаграфій». Тое, што здымкі адбіралі аўтарытэтныя эксперты з суседніх з Беларуссю краін, для музейшчыкаў не мела значэння. Хаця, магчыма, прычына зусім у іншым. Сярод прац-пераможцаў ёсць некалькі фота з Плошчы, а таксама (крый, Божа!) партрэт Уладзіміра Някляева, судовы працэс над якім яшчэ не завяршыўся.

Але «Гасподзь з імі…», як заявіў вядоўца цырымоніі узнагароджвання Аляксандр Памідораў пра адміністрацыю Музея гісторыі і культуры Менска.

Свае ўзнагароды пераможцы «BPP 2011» атрымоўвалі ў памяшканні фотастудыі «Знята». Атрымалася ўтульна і прыемна, хоць у невялікай залі камеры не было дзе ўпасці праз неверагодную шчыльнасць фатографаў і іх прыхільнікаў.

Слова перад прысутнымі ўзяў адзін з арганізатараў конкурсу, Сяргей Міхаленка: «Хачу ўсіх павіншаваць з тым, што конкурс адбыўся. Другі раз нам было лягчэй, але складанасці па-ранейшаму існуюць. Робячы гэты конкурс, мы спазнаем людзей, а гэта самае галоўнае». Арганізатары не разменьваліся на фармальнасці і аддалі мікрафон у валоданне вядоўцу Аляксандру Памідораву. Памідораў за справу агучвання спісу пераможцаў узяўся спрытна і даў рады васьмі намінацыям за паўгадзіны. Ільвіную частку ўзнагародаў атрымалі добра знаёмыя беларускім фатографам і журналістам Андрэй Лянкевіч, Віктар Драчоў і Наталля Аблажэй. А вось з Гран-пры атрымаўся сапраўдны сюрпрыз.

Canon EOS 7D, які адыграў ролю галоўнага прыза «Belarus Press Photo 2011», паедзе ў Жодзіна разам з Сяргеем Гудзіліным.
Малады фатограф атрымаў Гран-пры за фота, зробленае падчас службы ў войску. Мяркуючы па рэакцыі, узнагарода стала для яго вялікай нечаканасцю. «Дэмбель непазбежны!» — толькі і змог выціснуць з сябе Сяргей, пазуючы з узнагародай перад фотакамерамі. Яно вядома — фатографу роля мадэлі не зусім звычная.

Пераможная серыя фотаў Сяргея Гудзіліна.

Сяргей Гудзілін нарадзіўся ў 1987-м у Жодзіне. Як фатограф і як рэпарцёр самавук. Ягоным універсітэтам быў Малады Фронт.

* * *

Далей было шампанскае і шмат радасці, якую ў гэты вечар для арганізатараў не сапсавала нават тое, што сціплая праз адсутнасць памяшкання выстава будзе вісець на сценах фотастудыі «Знята» толькі адзін вечар. Фатографы абяцаюць не здавацца.

* * *

Спіс пераможцаў па намінацыях:

Мастацтва і забавы

Адзіночныя фота

3 Н.Аблажэй

2 А.Жукава

1 В.Цуранаў

Серыі

3 В.Байкоўскі

2 А.Сталярова

1 С.Грыц

Прырода

Адзіночныя фота

3 А.Мацюшкоў

2 А.Васюковіч

1 Н.Аблажэй

Серыі

3 В.Драчоў

2 А.Лянкевіч

1 А.Лянкевіч

Спорт

Адзіночныя фота

3 В.Драчоў

2 В.Байкоўскі

1 У.Мікалайчык

Серыі

1 А.Сталяроў

Паўсядзённае жыццё

Адзіночныя фота

3 В.Драчоў

2 В.Байкоўскі

1 С.Гудзілін

Серыі

3 А.Міхалковіч

2 А.Бібікаў

1 В.Цуранаў

Народныя традыцыі

Адзіночныя фота

3 У.Мікалайчык

2 А.Васюковіч

1 Н.Аблажэй

Серыі

3 Т.Зеньковіч

2 Н.Дораш

1 А.Лянкевіч

Партрэт

Адзіночныя фота

3 А.Лянкевіч

2 А.Рубчэня

1 Д.Кляпіцкі

Серыі

2 А.Лянкевіч

1 С.Гудзілін

Людзі ў навінах

Адзіночныя фота

3 Т.Зянковіч

2 Г.Мажэйка

1 В.Драчоў

Серыі

3 В.Драчоў / У.Грыдзін

2 А.Лянкевіч

1 А.Васюковіч

Навіны

Адзіночныя фота

3 В.Фядосенка

2 С.Гапон

1 В.Фядосенка

Серыі

3 А.Мацюшкоў

2 С.Грыц

1 Н.Аблажэй

Намінацыя «Вяртанне»

Н.Дораш за праект аб Гродна «Дом 13»

Гран-пры

Сяргей Гудзілін

Арганізатарамі конкурсу сёлета выступілі:

Вадзім Заміроўскі, Юлія Дарашкевіч, Сяргей Міхаленка

Каментары20

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць