БЕЛ Ł РУС

Беларускія біятланісты засталіся без патронаў праз эмбарга ЕС

15.02.2012 / 09:02

Сяргей Гезгала

Германскае прадстаўніцтва фінскай кампаніі Lapua не атрымала дазволу выканаць замову.

на фота -- лідар беларускай зборнай Дар'я Домрачава.

Беларуская зборная па біятлоне застаецца без патронаў. Улады Нямеччыны не даюць дазволу на экспарт патронаў у Беларусь. На гэта наракаюць беларускія дзяржаўныя СМІ.

Па іх інфармацыі,

беларускі бок яшчэ 20 снежня 2011 года зрабіў перадаплату ў памеры 34 тысяч еўра.

Старшыня дырэктарата нацыянальных каманд Міністэрства спорту і турызму Беларусі Андрэй Фомачкін абяцае, што неабходны запас патронаў для падрыхтоўкі і выступу на чэмпіянаце свету ў германскім Рупальдынгу і на этапе Кубка свету ў Ханты-Мансійску для нацыянальнай каманды маецца. Аднак

замоўленыя ў Lapua патроны выраблены персанальна для ствалоў кожнага члена каманды і дакладнасць пры выкарыстанні іншых боепрыпасаў скарачаецца на 3-5%.

Еўрасаюз увёў эмбарга на пастаўку ўзбраенняў і вайсковай тэхнікі з Еўрасаюза ў Беларусь як дыктатарскую краіну. Нямеччына займае асабліва прынцыповую пазіцыю ў гэтым пытанні. Тым не менш,

беларускія функцыянеры лічаць, што спартыўныя патроны пад гэтае рашэнне ЕС не павінны трапляць.

Санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі былі ўведзены за сістэматычныя парушэнні правоў чалавека. У прыватнасці,

Еўрасаюз падазрае высокіх беларускіх чыноўнікаў у фальсіфікацыі выбараў і выкраданні людзей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула