БЕЛ Ł РУС

2—4 мая — конкурс выканаўцаў імя Манюшкі

2.05.2012 / 06:55

2--4 мая ў Беларускім дзяржаўным музычным акадэмічным тэатры пройдзе Адкрыты фестываль-конкурс маладых выканаўцаў імя Станіслава Манюшкі "Убельская ластаўка".

Возьмуць удзел 35 маладых вакалістаў з розных рэгіёнаў Беларусі. Першы (адборачны) тур конкурсу адбыўся ў музычных навучальных установах Беларусі ў лютым-сакавіку 2012 года, II і III туры пройдуць у Музычным тэатры 2 і 3 мая. У II туры ўдзельнікам прапануецца выканаць класічную арыю і беларускую народную песню, у III туры конкурсу -- твор С. Манюшкі (песню або раманс) і раманс (расейскага, замежнага ці сучаснага кампазітара ХХ--ХХI ст).

Старшыня журы - заслужаны артыст Беларусі Віктар Скарабагатаў.

Юнакі і дзяўчаты, якія зоймуць I - III месца, атрымаюць дыпломы лаўрэатаў конкурсу і каштоўныя прызы. Таксама будуць уручаныя прызы за найлепшае выкананне твораў С. Манюшкі і найлепшае выкананне беларускай песні. Узнагароджанне пераможцаў конкурсу і фінальны гала-канцэрт пройдуць 4 мая ў горадзе Чэрвень Мінскай вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула