БЕЛ Ł РУС

Шведскія песні па-беларуску — 25 мая

22.05.2012 / 11:40

Nashaniva.com

25 мая ў 18.30 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў межах Дзён шведскай культуры адбудзецца музычная вечарына «Я струнаў меў чатыры…»

прысвечаная шведскаму паэту Дану Андэрсану.

Дан Андэрсан нарадзіўся ў 1888 годзе і заўчасна пайшоў з жыцця ў 1920-м. Песні на яго вершы дагэтуль папулярныя ў Швецыі, а на радзіме паэта штогод праходзіць літаратурна-музычны фестываль у яго гонар. Нядзіўна, што многія вершы Дана Андэрсана ўвасобіліся ў песнях: яго паэзія вельмі музыкальная.

На музычнай вечарыне песні прагучаць па-шведску і па-беларуску
ў выкананні Сафіі Лільі, Аляксея Жбанава, Віктара Рудэнкі і Кірыла Старасценкі. Шведскія музыкі Маціяс Свенсан, Марыя Ларсан і Сафія Лілья будуць акампанаваць на гітары, скрыпцы і флейце. На беларускую мову вершы Андэрсана пераклала Алеся Башарымава.

Вядоўца імпрэзы — Валярына Кустава.

Уваход вольны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула