БЕЛ Ł РУС

Где скачать книги на белорусском языке?

26.06.2015 / 14:57

Аляксандр Арсёнаў

Сітуацыю з выданнем кніг па-беларуску цяжка назваць аптымістычнай: за мінулы год менш за 10% выдадзеных кніг былі напісаныя па-беларуску. Далёка не заўсёды і далёка не ва ўсіх кнігарнях можна знайсці тое, што цікавіць беларускамоўнага пакупніка. Ратуе інтэрнэт.

Чытаць электронныя кнігі найзручней з адмысловых «чыталак»-рыдараў. Падобныя да планшэтаў прылады маюць E-ink-экран («электронная папера», «электронныя чарнілы»), ад якога вочы стамляюцца не больш, чым ад папяровай кнігі, бо экран не выпраменьвае, а адбівае святло. Такія рыдары каштуюць менш за 100 даляраў, найчасцей маюць экраны дыяганаллю 6 цаляў.

Чытаць зручна і з планшэтаў ды смартфонаў (калі сачыць за часам, не перанапружваць вочы і рэгуляваць яскравасць). Папулярныя праграмы-чыталкі для Android — Cool Reader і FB Reader, для iOS у дадатак да стандартнай iBooks раяць Marvin іEbook Reader, для Windows Phone ёсць Coffee Reader.

Розныя праграмы ёсць і для чытання кніг з камп’тара (сачыце за вачыма і спінай!). Са многімі фарматамі справяцца FBReader іCalibre. Для PDF параім выкарыстоўваць Foxit Reader, а для DjVu — WinDjVu.

Дзе спампаваць кнігі:

Нядаўна паспяхова завершыўся збор сродкаў на стварэнне iOS-версіі казак з голасам Алега Хаменкі і малюнкамі Юліі Рудніцкай. Праграма мае з’явіцца ў хуткім часе, пакуль казкі можна паглядзець і паслухаць на сайце kazki.unicef.by.

***

Не забывайце, праз інтэрнэт можна замовіць і традыцыйныя папяровыя кнігі — напрыклад, на imbryk.byknihi.by ціprastora.by.

Ведаеце іншыя добрыя сайты з беларускімі кнігамі? Распавядзіце пра іх у каментарах!

Чытайце таксама: 16 сайтаў, дзе можна набыць беларускі падарунак

Читайте также:

Комментарии к статье