Афиша33

Пять фактов о фестивале «Камяніца», который пройдет 5 сентября

Галоўнае: дажджу не абяцаюць.

Сёмы традыцыйны фестываль «Камяніца» пройдзе пад Мінскам 5 верасня. «Наша Ніва» сабрала некалькі карысных фактаў для тых, хто збіраецца на фэст альбо яшчэ думае, ці купіць квіткі.

Як дабрацца

Скрыншот Google Maps

Ехаць трэба да Музею народнай архітэктуры ў Строчыцах, што ў 4 км ад МКАДа. Для аўтамабілістаў ёсць бясплатная паркоўка каля ўваходу ў музей. Побач з другой сцэнай будзе велапаркоўка.

З 11:30 да 23:00 ад метро «Малінаўка» ў абодва бакі раз на 15 хвілін будзе хадзіць бясплатны аўтобус. Будзьце ўважлівыя: па завяршэнні фэсту з’ехаць захоча адначасова значна больш людзей, чым вы сустрэнеце па дарозе туды!

Акрамя таго, дабрацца ад аўтастанцыі «Паўднёва-Заходняя» (таксама каля метро «Малінаўка») можна на прыгарадным аўтобусе 203э. Квіток каштуе 9200 рублёў. Расклад можна спытаць па нумары 114 альбо на сайце ticketbus.by, абраўшы ў якасці канцавога пункту «МУЗЕЙ НАР.АРХ.БЫТА».

Якое надвор’е абяцаюць

Скрыншот Meteocast.net

Хутчэй за ўсё, дажджу не будзе, але парасон на ўсялякі выпадак захапіць варта. Удзень будзе пахмурна, да +18..+20. Абысціся можна і кашуляй, але на вечар (калі можа быць і +13) лепей захапіць цёплую байку ці куртку.

Ці прапусцяць з тэрмасам з гарбатай, невядома: на тэрыторыю забараняецца праносіць любое харчаванне акрамя дзіцячага і ваду ў шкляных бутэльках. Ці злічаць тэрмас за адно з гэтага, залежыць ад міліцыі, якая будзе даглядаць наведнікаў на ўваходзе.

Хто і калі выступіць

Фестываль у 12:00 адкрыюць дзіцячыя калектывы «FолкRада» ды «Мілавіца». Пасля іх на галоўную сцэну выйдуць Altanka ды «Стары Ольса». Цягам дня на вялікай сцэне выступяць «Дримба да Дзига» (Украіна), Trad Attack! (Эстонія), Dzikie Jablka (Польшча) і беларускія гурты Vuraj і «Ягорава гара». На другой сцэне зграюць «Варган», «Гарынь», «Мярэжа», «Страла», «Этна-суполка» ды іншыя.

Дакладны расклад выступаў невядомы, яго абяцаюць абвясціць раніцай у дзень фэсту праз суполкі ў Facebook і VK. Выступы завершацца а 10-й вечара.

Што будзе акрамя музыкі

На «Камяніцы-2014». Фота: Юлія Бальцэвіч

Лідар «Троіцы» Іван Кірчук у царкве каля карчмы прэзентуе этнаграфічную містэрыю — монаспектакль «Споведзь пад стрэхамі». Прэзентуе тройчы: а 13, 15 і 16 гадзінах. «Я пакажу тое, што калісьці адбывалася ў дамах, якія стаяць на тэрыторыі музею народнай архітэктуры і побыту. У іх стагоддзямі жылі людзі. Без тэлебачання, газет і радыё, без электрычнасці, — абяцае Кірчук. — Гэта было цяжкае жыццё, сяляне вельмі шмат працавалі, але яны таксама мелі свае радасці і забавы, пра якія большасць з нас зараз нічога не ведае».

На традыцыйным кірмашы свае работы прадставяць паўсотні рамеснікаў. У іх ліку ганчары і кавалі, вытворцы лялек, упрыгожванняў з натуральных матэрыялаў і народнай адзежы — ад традыцыйных вырабаў да сучасных вышымаек.

Абяцаюць і іншыя забавы: народныя танцы і гульні, рыцары і арбалетнае стрэльбішча, дзіцячая пляцоўка з маляваннем і пляценнем. Можна будзе паскакаць на кані, палятаць на аўтажыры ці проста паваляцца ў сене.

Як прайсці бясплатна

Трэба вось так. Паліць не абавязкова (і наогул не варта). Фота: Сяргей Гудзілін

Нацыянальны строй — у ім у музей прапусцяць задарма. Але простая вышымайка не пройдзе: трэба мець поўны строй, ад абутку да галаўнога ўбору. Калі што, ёсць спіс крам, дзе можна купіць вышыванку. Альбо можна быць дзіцём да 12 год — іх таксама прапусцяць бясплатна.

У іншых выпадках давядзецца заплаціць 100 тысяч за дарослы квіток і 50 за дзіцячы. Іх будуць прадаваць як у касах музею, таксама квіткі ўжо можна набыць на bycard.by (не забудзьце іх раздрукаваць).

Комментарии3

Сейчас читают

Неудачное техническое решение дорого обошлось организаторам голосования в Координационный совет12

Неудачное техническое решение дорого обошлось организаторам голосования в Координационный совет

Все новости →
Все новости

Как зарегистрировать кота в Беларуси: пошаговая инструкция5

Безумный маневр мотоциклиста в Гомеле попал на ВИДЕО2

Статкевич: Лидеры движения за демократию должны оставаться в стране, даже если цена этого велика. Диаспора может сыграть только вспомогательную роль60

Каллас заявила, что посольство США выехало из Киева3

Япония во власти масштабной аллергии. В этом виноват проект 1950‑х годов2

Сначала закопали тело, потом откопали и сожгли, а прах развеяли. В Гомеле раскрыли убийство2

Британская разведка: На войне в Украине погибли почти полмиллиона российских солдат8

Обязаны ли рестораны давать воду клиентам: громкое решение суда в туристической Италии3

Кто тот парень, который ждал девушку под дождем в Минске? Вы наверняка видели то романтичное видео20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Неудачное техническое решение дорого обошлось организаторам голосования в Координационный совет12

Неудачное техническое решение дорого обошлось организаторам голосования в Координационный совет

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць