Еда11

Овсяный кисель и вариации на тему

Он может быть мясным или вегетарианским, пикантным и сладким, повседневным или праздничным. В любом виде и под любым региональным названием мы узнаем зимнее блюдо наших бабушек — овсяный кисель.

Фота са старонкі ў фэйсбуку.

Выгляд у гэтай ежы малаапетытны. Шэра­бэжавы колер, незразумелая кансістэнцыя — сучасныя людзі такога гідзяцца. Але гурманы запэўніваюць: паспрабаваць варта! 

«Музя»

Найбольш папулярны посны варыянт. Аўсяныя шматкі заліваюць вадой і настойваюць з дражджамі, пасля адцэджваюць і падаграюць.

Хто хоча, на смак дадае кіслінку — напрыклад, воцат. Але гэта неабавязкова.

Такі кісель лёгка ператвараецца ў скаромны — да яго проста дадаюць смажаныя скваркі ці дробна парэзаную каўбасу. 

Але можна замарочыцца ды зрабіць яшчэ больш аўтэнтычна. Напрыклад, адзін краязнаўца не так даўно маляўніча апісаў у фэйсбуку драматычны сюжэт прыгатавання сямейнай стравы:

«Хто ад выгляду гэтага месіва яшчэ не страціў прытомнасць, падрыхтуйцеся — я пагружу вас у бабулін свет. Кіслы пах, які на 5 сантыметраў уеўся ў глыбіню драўляных сцен — гэта ўсё ён, жур — аўсяны кісель. Пакуль рыхтуецца рошчына, усе дзеці ў доме абыходзяць гэтае месца, як каты сабачую будку. Але калі пачынаюць варыць цэжу, ператвараючы яе ў кісель, дзеці, як мухі ад дыхлафосу, падаюць на падлогу. Хто мацнейшы — хаваецца пад плінтус, затыкаюць насы падушкамі. Дарослыя ж з садысцкім задавальненнем працягваюць свае магічныя пасы, прытанцоўваючы ў чаканні смачнага варыва. 

На наступную раніцу, калі музя добра закісялілася, пачынаецца магія: цыбулька падсмажваецца на шмальцы, туды ж закінуць пальцам пханую каўбаску, крыху падкінуць маярану ці чабору і заліць усё журам! Водар дысануе: кісель і каўбаска яшчэ горш, чым лялечны мульцік. Але траплянне першай лыжкі журу ў рот выклікае той жа шквал эмоцый, што і разгляданне сабора Нотр­Дам­дэ­Пары не на карцінцы, а ў рэальнасці! Лялечны мульцік ператвараецца ў дыснееўскую «Фантазію».

Магчымы і веганскі варыянт, калі замест бабулінай каўбаскі падсмажваюцца пушчанскія белыя грыбочкі. Тады жур абвалаквае страўнік з падвойнай лагодай і карыснасцю. 

У палякаў папулярная варыяцыя на тэму кісялю — журэк, сытны суп, у які могуць кінуць не сапраўдную рошчыну, а пшанічную муку з гурковым расолам дзеля кіслінкі».

У тым жа Камянецкім раёне ёсць аграсядзіба «Валерыя».

Для рошчыны:

  • 4 літры вады
  • 500 г аўсяных крупаў

Для аўсянага кактэйлю:

  • 500 мл гатовага кісялю
  • 200 мл 20­працэнтных вяршкоў
  • 3 сталовыя лыжкі мёду
  • 0,5—1 чайная лыжка карыцы

(мёд і карыцу можна замяніць ягадамі, іншымі прыправамі на кожны густ)

Пакаштаваць аўсяны кісель можна непасрэдна на аграсядзібе «Валерыя». Уся інфармацыя пра яе тут: Auvaleria.blogspot.com.by

Гатуем кісель

У гарачую ваду (60—70 градусаў) дадаць змолатае зерне аўса. Пакінуць на 2—3 дні ў цёплым месцы для закісання. Улетку, калі горача, можа быць дастаткова і сутак. Рошчына будзе мець прыемны кіславаты пах.

Вадкасць адцадзіць праз некалькі слаёў марлі. Жмых выкінуць, а цэжа можа захоўвацца ў закрытым посудзе да 2 тыдняў. 

Каб атрымаць кісель, рошчыну ставім на пліту і, пастаянна памешваючы, даводзім да кіпення. Чым лепшая якасць аўса, тым гусцейшы атрымаецца кісель.

Гатуем аўсяны кактэйль

У астуджаны кісель дадаць вяршкі, мёд, карыцу. Калі кактэйль атрымліваецца вельмі густы, можна ўліць крыху гатаванай вады. Падаваць халодным з мятай. 

Комментарии1

  • ням-ням
    20.10.2024
    ай, хву

Сейчас читают

23‑летний охранник из Островца погиб за Россию на войне. Повоевал он, видимо, около месяца16

23‑летний охранник из Островца погиб за Россию на войне. Повоевал он, видимо, около месяца

Все новости →
Все новости

В деревню Осиповичского района пришел зубр, но от угощений отказался ФОТО3

Белоруска дебютировала в Chanel ФОТОФАКТ6

Друзья и коллеги покойного журналиста Олега Ануфриенко: Следов отравления экспертиза не выявила1

«Хозяева увидели результат и подняли аренду». Пара сняла «бабушатник» и преобразила его за $7008

Мерц: Вступление Украины в ЕС в 2027 году невозможно2

WSJ описала три сценария развития событий в Украине в 2026 году 1

Медийный пресс-секретарь МЧС Виталий Дембовский ушел в психологи-сексологи8

Завод Tesla полностью переоборудуют под производство человекоподобных роботов2

В Беларуси предложили ограничить продажу автомобилей, ввезенных из-за границы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑летний охранник из Островца погиб за Россию на войне. Повоевал он, видимо, около месяца16

23‑летний охранник из Островца погиб за Россию на войне. Повоевал он, видимо, около месяца

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць