Обо всём по чуть-чуть

Исследователи: «жаворонки» лучше работают, чем «совы» при традиционном рабочем дне

Даследаванне ў Фінляндыі выявіла, што традыцыйны працоўны дзень не пасуе людзям з рэжымам савы. А тыя работнікі, якія аддаюць перавагу раннім пад’ёмам паказваюць у два разы большую прадуктыўнасць на працы.

Фота Depositphotos.com

Вядома, што людзі з ранішнім хранатыпам лепш працуюць раніцай, у той час як «совы» аддаюць перавагу вечару. Лічыцца, што хранатып у пэўнай ступені абумоўлены генетычна, аднак графік працы, сямейнае жыццё і ўздзеянне дзённага святла таксама адыгрываюць сваю ролю.

Згодна з відам свайго хранатыпу чалавек вызначае для сябе найлепшы час сутак для сну і іншай дзейнасці. Гэты ўнутраны працэс, у сваю чаргу, уплывае на абмен рэчываў, рэжым сну, тэмпературу цела і нават на гармоны.

Фінскія даследчыкі апыталі 5881 чалавека, якія нарадзіліся ў 1966 годзе, пра іх працоўнае жыццё, здароўе і рэжым сну, каб вызначыць іх хранатып у 2012 годзе, калі ім было 46 гадоў. За ўдзельнікамі даследавання назіралі на працягу чатырох гадоў, піша CNN.

10% і 12% мужчын і жанчын адпаведна мелі вечаровы хранатып, а 72% з іх былі задзейнічаныя на дзённай працы. Астатнія ўдзельнікі падзяліліся пароўну на прыхільнікаў ранніх пад’ёмаў і тых, чый хранатып даследчыкі называюць прамежкавым.

Чвэрць людзей, якія мелі вечаровы хранатып, ацанілі сваю працу вельмі нізка па міжнародна прынятай шкале, распрацаванай для выяўлення людзей з дрэннай працаздольнасцю і больш высокай рызыкай датэрміновага выхаду на пенсію па стане здароўя. Сярод жаваранкаў або прамежкавых хранатыпаў паказальнікі былі значна вышэйшымі.

Даследаванне, апублікаванае ў часопісе Occupational & Environmental Medicine, таксама паказала, што верагоднасць слабых вынікаў на працы была ўдвая вышэйшая сярод соў незалежна ад полу.

«Калі совы мусяць працаваць раніцай, то малаверагодна, што яны ацэняць сваю працаздольнасць так жа высока, як жаваранкі. І наадварот, калі б працоўныя гадзіны былі з 15 да 21 гадзіны вечара, то людзі з ранішнім хранатыпам адчувалі б сябе горш», — адзначае Крыстэн Кнутсан, адна з даследчыкаў.

Хоць даследаванне праводзілася ў Фінляндыі, яго вынікі можна прымяніць і да іншых краін, бо ўнутраны біялагічны гадзіннік, які вызначае для нас час суток, калі працаздольнасць будзе найвышэйшай, універсальны.

Даследчыкі раяць працадаўцам пачаць улічваць хранатып сваіх работнікаў, бо традыцыйны працоўны дзень падыходзіць не ўсім. Супрацоўнік, які падаецца павольным раніцай, можа найбольш эфектыўна працаваць увечары. Таму калі ёсць магчымасць усталёўваць індывідуальны графік, то гэтым трэба карыстацца, каб аптымізаваць працу кампаніі ці прадпрыемства.

Комментарии

Сейчас читают

Трамп готов разрешить Украине производить у себя ракеты для Patriot2

Трамп готов разрешить Украине производить у себя ракеты для Patriot

Все новости →
Все новости

Белорусское происхождение товара теперь нужно доказывать баллами1

В новом онлайн-банкинге Беларусбанка появился белорусский язык5

Составляется мировой список самых успешных 35‑ти молодых белорусов. Уже можно подавать заявки5

В Слониме омоновцы учили местных силовиков разгонять протесты6

Умер Николай Чергинец57

МОК снял рекомендации об отстранении России от международных спортивных соревнований4

Чтобы не сидеть в России за наркотики, молодой доносчик из Ошмян записался на фронт. Там и сгинул16

Новый украинско-британский реактивный дрон Griffen впервые уничтожил российский «Шахед»1

В Цнянке под Минском планируют построить новый жилой квартал1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп готов разрешить Украине производить у себя ракеты для Patriot2

Трамп готов разрешить Украине производить у себя ракеты для Patriot

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць