Здоровье22

Новое средство от проблем с эрекцией — яд паука

Бразильские ученые разработали средство против эректильной дисфункции, полученное из яда «бананового паука» (Phoneutria nigriventer). Новые лекарства уже испытываются на людях.

Выява: pixabay

Мужчыны, якія шукаюць лепшага сэксуальнага жыцця, калі-небудзь могуць палепшыць сітуацыю, дзякуючы… павуку. Бразільская фармацэўтычная кампанія распрацоўвае мясцовае лячэнне эрэктыльнай дысфункцыі, атрыманае з яду Phoneutria nigriventer, таксама вядомага як «бразільскі вандроўны павук», або таксама «бананавы павук». Лячэнне ўжо прайшло першыя выпрабаванні на людзях.

P. nigriventer з'яўляецца адносна буйным і вядомым прадстаўніком арахнідаў у Паўднёвай Амерыцы. Яго ўкус можа выклікаць у чалавека пачашчанае сэрцабіцце, курчы, шок і нават смерць. Але гэты ж яд таксама можа выклікаць прыапізм — стан, калі пеніс застаецца ў эрэкцыі гадзінамі запар. У той час як прыапізм можа быць балючым і нават незваротна пашкодзіць пеніс у цяжкіх выпадках, незвычайны пабочны эфект павуковага ўкусу даўно цікавіць навукоўцаў, якія шукаюць наступную Віягру. Даследаванні яду вядуцца больш за дзесяць гадоў — і здаецца, што ўся гэтая праца можа нарэшце акупіцца.

Даследчыкі з Federal University of Minas Gerais у Бразіліі кажуць, што яны стварылі сінтэтычную версію актыўнага інгрэдыенту яду пад назвай BZ371A, паведамляе Gizmodo. Злучэнне было запатэнтавана і распрацоўваецца ў якасці лячэння кампаніяй Biozeus. Сродак выкарыстоўваецца ў якасці мясцовага гелю, які наносіцца на палавы орган і быццам павялічвае прыліў крыві за кошт павышэння ўзроўню аксіду азоту — малекулы, якая мае вырашальнае значэнне для эрэкцыі.

Раней у гэтым годзе Biozeus абвясціў, што BZ371A паспяхова прайшоў першую фазу выпрабаванняў на людзях, якая ў асноўным прызначана для пацверджання бяспекі лекаў. Па выніку BZ371A добра пераносіўся добраахвотнікамі, не выклікаючы ніякіх сістэмных пабочных эфектаў. Цяпер кампанія працягвае маштабнейшую другую фазу выпрабаванняў, якая мае пачацца ў гэтым месяцы.

Выпрабаванні на гэты час паказалі, што злучэнне працуе пры ўжыванні мінімальнай колькасці і без аніякай таксічнасці, паколькі яно практычна не выяўляецца ў крывацёку, кажуць распрацоўшчыкі прэпарата.

Віягра і падобныя прэпараты ўжо даволі даўно эфектыўна выкарыстоўваюцца пры лячэнні эрэктыльнай дысфункцыі, аднак не ўсе рэагуюць на іх, а іншыя ўвогуле не могуць прымаць іх з-за некаторых захворванняў або ўзаемадзеяння з іншымі лекамі. Biozeus сцвярджае, што BZ371A абапіраецца на новы механізм дзеяння, што можа быць прывабнай альтэрнатывай для гэтых людзей.

Паводле даных рэсурсу Clinicaltrials.gov, падчас другой фазы прэпарат выпрабоўваецца на пацыентах, якія перанеслі выдаленне прастаты, што можа пашкодзіць нервы, адказныя за падтрыманне эрэкцыі. Чакаецца, што даследаванне будзе завершана да красавіка 2024 года. У той жа час кампанія правярае, ці зможа новы сродак дапамагчы таксама ў лячэнні некаторых захворванняў вачэй і лёгкіх.

Комментарии2

  • 2️⃣5️⃣
    05.10.2023
    Цяпер клжны зможа страляць белай ліпкай вадкасьцю як чалавек-павук
  • mikola
    06.10.2023
    Treba da doktara zvjartacca, a lepei da psyhiatara. Use hvaroby ad nervau.

Сейчас читают

Кого больше пленных: украинцев или россиян?

Кого больше пленных: украинцев или россиян?

Все новости →
Все новости

Социальные сети становятся основным источником новостей, и это выгодно политикам-популистам1

400 баллов на ЦТ набрал выпускник борисовской гимназии1

Во время саммита G7 Трампа не удалось убедить усилить санкции против России3

На прошлой неделе произошли утечки персональных данных из нескольких белорусских компаний

В Могилеве семь штрафов за превышение скорости получила женщина, которая даже не ходит2

Принц Реза Пехлеви выступил с видеообращением к народу Ирана, призвал к восстанию12

Белорусу, воюющему за Россию, дали российский паспорт. В Беларуси он уклонялся от армии3

В Минске начали продавать мороженое-холодник. И как оно на вкус?

«Мы точно знаем, где прячется так называемый Верховный лидер. Он — легкая цель». Трамп требует капитуляции Ирана8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кого больше пленных: украинцев или россиян?

Кого больше пленных: украинцев или россиян?

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць