Усяго патроху1313

Цяпер афіцыйна: мужчыны з комплексам малога пеніса часцей выбіраюць спартыўныя аўтамабілі

Сувязь паміж кіраваннем хуткасным спартыўным аўтамабілем і наяўнасцю маленькага пеніса з'яўляецца шырока распаўсюджаным клішэ. Яе абмяркоўваюць навукоўцы ад аналітыкаў Фрэйда да тэарэтыкаў эвалюцыі. Брытанскія даследчыкі нядаўна пацвердзілі, што гэта сувязь мае псіхалагічныя падставы.

Ілюстрацыйнае фота. www.vecteezy.com

Даследчыкі з Універсітэцкага каледжа Лондана выявілі, што эксперыментальнае маніпуляванне мужчынамі (асабліва пажылымі) з мэтай унушэння ім, што ў іх адносна маленькі пеніс, выклікала ў апошніх павелічэнне жадання для раскошных спартыўных аўтамабіляў.

У эксперыменце ўдзельнічала 195 чалавек ва ўзросце ад 18 да 74 гадоў. Ён працягваўся ўсяго 8 хвілін. Сапраўднай мэты ўдзельнікі не ведалі. Ім сказалі, что эксперымент заключаецца ў вывучэнні таго, як людзі запамінаюць факты падчас пакупкі розных прадметаў. Таму ўдзельнікаў папрасілі паспрабаваць запомніць факты для больш позняга тэста памяці.

Кожнаму ўдзельніку было прапанавана 12 раундаў. У кожным з іх на маніторы на працягу 7 секунд паказвалася картка з нейкім фактам. Затым яна змянялася выяваю нейкага прадмета. Удзельнік эксперымента павінен быў з дапамогай перамяшчэння паўзунка ацаніць сваё жаданне мець гэты прадмет.

6 фактаў з 12 былі падабраны такім чынам, каб маніпуляваць самаацэнкай. Пасля іх паказваліся прадметы раскошы (шампанскае, пяцізоркавы атэль, спа-адпачынак, гадзінік Rolex, дызайнерскія сонцаахоўныя акуляры, спартыўны аўтамабіль). Спартыўных аўтамабіляў было шэсць варыянтаў. Іх выявы вар'іраваліся.

Для таго, каб маніпуляваць самацэнкай, прыводзіліся непраўдзівыя факты. Напрыклад, нізкую самаацэнку павінна была выклікаць інфармацыя кшталту:

«Каля 76 % людзей кожны месяц адкладаюць пэўную суму грошай ў зберажэнні» ці «93,37% жыхароў Вялікабрытаніі ў мінулым годзе рабілі ахвяраванні на дабрачыннасць». Для стымулявання высокай самаацэнкі лічбы ў гэтых «фактах» былі замененыя на, адпаведна, 5 % і 15,37%.

У ключавым раундзе адным удзельнікам прыводзіўся факт аб тым, што сярэдні памер эрэгіраванага палавога члена складае 18 см. Гэта павінна было выклікаць іх нізкую самаацэнку. Другая група атрымлівала факт аб тым, што сярэдні памер складае 12 см. Пасля гэтага паказвалася картка са спартыўным аўтамабілем і прапаноўвалася ацаніць сваё жаданне ім валодаць.

Вынікі паказалі, што мужчыны, якія лічылі, што ў іх адносна малы пеніс, дэманстравалі большае жаданне мець спартыўны аўтамабіль. Адначасова вучоныя заўважаюць, што ў групе маладзейшых за 29 гадоў ніякай сувязі паміж уяўным памерам пеніса і жаданнем раскошнага аўтамабіля не было даказана. Узаемасувязь была відавочнай толькі для людзей старэйшых за 30 гадоў.

Вучоныя заўважылі яшчэ адну тэндэнцыю. Для групы мужчын з вялікім пенісам ацэнка спартыўных аўтамабіляў з узростам зніжалася. А вось у другой групы такая сувязь захоўвалася.

Для таго, каб праверыць, ці ўплывае ўзровень самаацэнкі на жаданне набыць іншыя прадметы раскошы, эксперымент быў паўтораны ўжо без дэманстрацыі аўтамабіляў. У гэтым выпадку ніякіх заканамернасцяў не было выяўлена.

Даследаванне можа мець працяг. «Калі б мы маніпулявалі такімі ж моцнымі фактарамі, як, напрыклад, уяўленне мужчын аб сваім інтэлекце ці багацці, ці выявілі б мы падобны ўплыў на рэйтынгі прадуктаў?» — задаюць сабе пытанне вучоныя.

Чытаць яшчэ:

Калі не віягра, то што? 

Каментары13

  • А
    02.03.2023
    ...і становяцца дыктатарамі!
  • 3 см
    02.03.2023
    А ишчо войны миравыя начынают , усе им мала вяличия, как оказалася у штанах)) трэба абязательна увясци пункт а размеры члена для тех хто хочыт стать прызидентам. Народ рэшыт.
  • Ферары
    02.03.2023
    Як я быу маленькi бой,
    То я мау маленькi х#й,
    А цяпер I don't care
    Я запхаю anywhere!

Цяпер чытаюць

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго6

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандыстка, якая забараняла кнігі, арандавала кінатэатр на дзень нараджэння для паказу свайго фільма4

«Самая прыгожая дзяўчынка ў свеце» выйшла замуж за прадстаўніка знакамітай французскай дынастыі11

У Канадзе малады беларус кіраваў сутэнёрскай сеткай, седзячы ў мясцовым СІЗА2

Мужчына з Талачына глядзеў фоты сына і западозрыў, што дзіця не яго10

«У вас ёсць усяго некалькі хвілін». Што рабіць, калі навальніца, ураган або смерч заспелі на прыродзе3

Сталі вядомыя падрабязнасці пра затрыманых у Польшчы агентаў беларускіх спецслужб, якія здымалі апазіцыйныя акцыі3

У Варшаве затрымалі беларуса і паляка, якія здымалі мерапрыемствы беларускай дыяспары2

Дрон скінуў пакет з фарбай на пасольства Расіі ў Швецыі1

Чаму Крэмль не здольны спыніць паліўны крызіс у Маскве нават цаной татальнага дэфіцыту ў рэгіёнах6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго6

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць