Комментарии к статье

«Свой нос из Белостока они не высовывают». Белорусы новой волны эмиграции не заинтересованы в совместных делах с белорусами Подляшья

  • Кілер троляў
    26.06.2025
    Цікавы артыкул. І троляў лукашысцкіх тут няма. Не цікава ім
  • лепш бы сам напісаў
    27.06.2025
    Кілер троляў , а што тут можна напісаць. Ужо мільён разоў напісалі. Ну так, моўна-культурная селекцыя - этнацыд, што ўчынілі маскалі на тэрыторыі Беларусі ў апошнія 100 гадоў - яна сапраўды працуе. Праз яшчэ гадоў 30 беларусаў у БССР будзе добра калі адсоткаў 5. Вы проста паспрабуйце загаварыць на беларускай у Менску - адразу зразумееце. На вас будуць глядзець як на дзівака ў лепшым выпадку. Бо ўсё - ад радыё і шыльдаў на крамах, да анкет у лякарнях і дамоў на электрычнасьць - даўно выключна на расейскай. Тут толькі пашпарты з кураю-мутантам засталося выдаць і ўсё. Тым хто пераехаў каб размаўляць на беларускай трэба _займацца_ яе вывучэньнем. Гэта акрамя вывучэньня польскай, працы, выхаваньня дзяцей... і пры наяўнасьці 2.5 рэсурсаў па яе вывучэньні. Параўнайце з наяўнасьцю рэсурсаў па вывучэньні хаця б той жа польскай. І адсутнасьці падтрымкі беларускай ў большасьці кампутарных праграм, сайтаў, дадаткаў на тэлефонах. І колькі адсоткаў здольныя выдаткаваць хаця б проста свой час на гэта? Таму і вучаць у выніку тыя 10 адсоткаў у якіх усе патрэбы закрытыя ўжо і ёсьць час на "сьвядомасьць". А большасьць не вучыць нічога ці вучыць ангельскую/польскую.
  • Дзякуй вялікі
    26.06.2025
    Вялікі дзякуй «Радыё Рацыя» за асвятлення мерапрыемстваў беларусаў Беласточчыны. Было прыемнае здзіўленне ад таго, як шмат чаго цікавага адбываецца. Толькі пра гэта ніхто не піша акрамя вашага сайта.
  • выживальщик
    26.06.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Найперш не галасі!
    26.06.2025
    Тое, пра што кажа сп. Каліна раней адбылося ў Беларусі, маю на ўвпзе БССР.
    У 30-х гадах, не памятаю дакладна за які год, вясковага насельніцтва было ~70%, гарадскога ~30%. У 1970-ых ўжо роўненька наадварот: 70% гарадскіх, 30 вяскоўцаў.
    Міграцыя? Канечне! Перасяленне народу, катастрафічная змена ладу жыцця. Адпаведна на першым месцы праблема выжывання, тое пра што і кажа сп. Каліна. Іншымі словамі "чарка і шкварка", "дзеці ў школу"..
    Мігранты прыносяць мала, мігранты прыстасоўвацца, іначай бо не выжывуць.
  • Человек
    26.06.2025
    Боже как душно откройте плиз окошко
  • Так
    27.06.2025
    Нажаль, пераважнай большасці беларусаў (што ў Беларусі, што ў эміграцыі) галоўнае - гэта "чарка і шкварка". І нават калі яны ёсць, іх жыццёвы стандарт зьменьваецца толькі ў бок "хачу 2 чаркі і 2 шкваркі*.
  • Гг
    27.06.2025
    Красиво стелит, признает, что много беларусов занимаются выживанием, а потом накидывает, видите ли, не на том языке говорят, пока пытаются выживать. Настоящий политик, люди виноваты, а он в белом, и с гражданством Польши
  • Петя
    27.06.2025
    А почему Юрка? За 50 лет мужику, а он всё Юрка. Это, типа, так по-беларусски? Юрка, Янка, Саўка, Кастусь. Так это придумка. Юркой в 50 лет можно только холопа называть. Во второй половине 19 века это было актуально. Народники и всё такое. Вот и придумали концепт белорусской нации - нации крестьян, нации без элиты. А потом удивляетесь, почему нет интереса к вашим супольным справам
  • нейкі
    27.06.2025
    З іншага боку хай зойдзе. Няхай карэнныя дапамогуць мігрантам з працай, пакажуць дзе школы. Частка мігрантаў можа і ўльецца ў супольнасць тутэйшых і з культурніцкімі справамі дапаможа.
  • наш супольны вораг — гэта Маскоўская імерыя
    27.06.2025
    цудоўна разумею сітуацыю. нам патрэбны нацыянальны кампраміс (тактычны хаўрус з лукашэнкамі) на захаванне незалежнай дзяржавы, і нам Літвінам трэба дапамагаць Украіне & змагацца супраць маскоўскага імперыялізму 7/24.
    «наш супольны вораг — гэта Маскоўская імерыя. Пакуль яна не рухне, ніякай перамогі ў Беларусі не будзе».
  • user
    27.06.2025
    Вы конечно извините, но беларусы, которые приехали после 2020 года, заняты немного другими вещами. Многие люди начали свою жизнь с нуля и у них немного другие проблемы. От банального обустройства быта до получения документов, которое иногда занимает несколько лет
  • Смургонец
    27.06.2025
    user, на жаль прышчэпка саўковасці не вытраўліваецца і ў трэцім пакаленні. У 90-х гадах бацькі і дзяды сённяшніх эмігрантаў галасавалі за тое, каб наесца таннай каўбасы. А будаваць беларушчыну ў сабе і дзяржаве - пасля, калі насыцяцца. Вынік вядомы. Іх нашчадкі, цяперашнія эмігранты "заняты немного другими вещами", як і 30 год таму іх бацькі і дзяды. Вынік зноў вядомы. Дарэчы, напрыклад, Кацярыне Ваданосавай "занятие другими вещами" не замінае заставацца актыўнай беларускай, хаця выпрабаванняў на яе долю выпала столькі, колькі, я ўпэўнены, мала каму выпала.
  • Вожык
    27.06.2025
    Беларусы пасля хвалі 2020 працуюць, бо інакш выгасне побыт, а ў вольны ад працы час складаюць унёскі і спэндзяць час у ўжондах.
  • %
    27.06.2025
    Новая хваля апазіцыі гэта рускамірскіе людзі, без мовы без нацыянальнай годнасьці. Яны проста хацелі не Лукашэнку. То што вы ад іх чакаеце?
  • Варна
    27.06.2025
    Яны і ў Беларусі так сядзелі. Мой сусед, напрыклад: ні з таго ні з сяго з'явілася прага для беларушчыны. Пачаў хадзіць на суседскія вечаровыя пасядзелкі, дома ў кватэры уключаць галосна ляпісаў. Там яго (на пасядзелках) і прынялі. Потым суткі, ад'езд з жонкай і двума дзецьмі ў Польшчу, праз паўгода бацькі прадалі іх кватэру. Сумняваюся, што зараз яму патрэбна нейкая беларушчына...

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць