Комментарии к статье

Тихановская: Прошу не обижаться, если Сергей выступает с какими-то резкими заявлениями

  • Ціханоўскі Камень
    19.07.2025
    Ціханоўскі не прадаўся і не прачнуўся як Лойка і Кавалеўскі
  • Нарадзіўся я літвінам - Тадэвуш Касцюшка
    19.07.2025
    Ціханоўскі Камень, які трэба скінуць на ўзбочыну каб не замінаў
  • Проснувшаяся спящая красавица)))
    19.07.2025
    Ціханоўскі Камень, Сярога яшчэ нават и не уцямиу, што боты так сама стругаюць каменты на мове, на Ниве так сама яны есьць...)))
    Таму апранай швэдар нацыяналиста и наперад.
    Дзьвесьци адразу не атрымаеш, а дзьве-тры - добры выник.
  • Блажэнная Святлана
    19.07.2025
    Прашу не крыўдзіцца, калі Сяргей просіць у вас 200,000 еўра на нейкі ўдар. Давайце ставіцца з разуменнем і проста данаціць.
  • Барадзед
    19.07.2025
    Блажэнная Святлана, все все понимают, Сергея Тихановского торкает иногда после тюрьмы. Нужна докторская колбаса, чтобы поправить здоровье, подорванное в тюремных камерах диктатуры.
  • Жора
    19.07.2025
    Якія палітычныя погляды ў Ціханоўскага? Як вызваліць Беларусь? Як вярнуць законнасць? Якая канстытуцыя павінна быць? Колькі дзяржаўных моў павінна быць? Што трэба зрабіць з Лукашэнкам? Ці патрэбныя саюзы з Расеяй? Ці патрэбна вярнуць чыгуначнае і авія-злучэнне беларусам? Як? Ці патрэбныя санкцыі нароўні з Расеяй?..
    Спачатку адказы на гэтыя пытанні, а потым раскрутка гаварачай галавы, і не наадварот. Бо пустышкамі, якія мільгацяць у святле пражэктараў, бясконца змяняючы адно адно, наеліся.
  • Нарадзіўся я літвінам - Тадэвуш Касцюшка
    19.07.2025
    Жора, значна шмат пытанняў, патрабаванняў да таго, хто грэбуе роднаю моваю, ды хьо клапоціцца больш аб зубах, чым аб годнасці.
  • Далучаюся да пытанняў
    19.07.2025
    Жора, далучаюся да ўсіх пытанняў. Чаму журналісты іх нніколі не задаюць?
  • Он в списке Миротворец
    20.07.2025
    Жора, гугли
  • Ё
    19.07.2025
    Тое, што Ціханоўскі паспеў за два тыдні адвярнуць ад сябе нацыянальна-арыентаваную частку грамадства, самых адданых беларускай справе людзей, нагаварыў хлусні пра Пазняка (што ён піліў гранты), хутчэй за ўсё нашкодзіў амерыкана-менскім перамовам - усё гэта ой як дорага абыйшлося рэпутацыі Ціханоўскага, каторага перасталі ўспрымаць як нацыянальнага палітыка і перавялі ў статус блогера з тапкам. Наша Ніва і іншыя выданні могуць яшчэ гадамі падтрымліваць Ціханоўскага на плаву ў медыя, але тое што мы пабачылі за апошні месяц, гэта быў прыклад рэпутацыйнай катастрофы. Тое, што Ціханоўская апраўдвае мужа, азначае толькі, што ён узяты пад калпак Офіса і будзе калыхацца разам з калыханнем лініі партыі.
  • Мх
    19.07.2025
    Ё, Дакладна так. Чаго вартая адна імпульсіўная заява "Дайце мне 200000 еўра і 3 тыдні", ў выніку чаго па чатах актывізаваліся сілавікі, і магчыма махляры (раней штосці падобнае было з т.зв. "планам "Перамога"), але ў Ціханоўскага "няма часу" каб чытаць ці праглядаць нейкую там гісторыю). Добра, што хоць справа не дайшла да правакацый. А публічны канфлікт з Пазняком, і заявы Ціханоўскага ўмоўна пра "98% расейскамоўных" фактычна пахавалі яго рэпутацыю як палітыка. Тое, што яму на кожным кроку патрэбныя дарадцы - сведчыць пра тое, што ў яго шмат у якіх пытаннях няма ўласнай (ці стабільнай) пазіцыі. Што маем у выніку: "хатняя гаспадыня" Ціханоўская першапачаткова, ішла на выбары, каб замяніць сабой "палітыка" Ціханоўскага, які на той час ужо сядзеў. Пасля яго вызвалення высветлілася, што яго самога трэба некім "падмяняць"...
  • United
    19.07.2025
    Ё, Цихануски не па нацыянальных справах, ен хутчэй па движу. Паглядзице прошлыя видосы и усе зразумееце. У яго не тый наклон.
    Дауным дауно, тады Статкевич выйшоу на волю и были кадры дзесьци на пероне, дзе яго сустракали , кинулося на слых - ен размауляу по-беларуску!!! Тады гэта здивила таму што у засценках ен адшукау магчымасьць и падцягнуу сваю мову да размауляльной.
  • І смех і грэх
    19.07.2025
    Ё, чуць ад пазьнякоўцаў пра чыюсьці "рэпутацыйную катастрофу".
  • Бруклінскае брахло
    19.07.2025
    Ё, выпарэньні “пра істоту” і “пра жонку істоты” - гэта непрыстойная брахня. Дык хто адвярнуў?
  • Так
    19.07.2025
    Мх, Ціханоўская першапачаткова, ішла на выбары, каб замяніць сабой "палітыка" Ціханоўскага/
    Так. Ішла пад лозунгам: "я іду замест мужа". А цяпер, як муж выйшаў, раптам "забылася" пра свае словы.
  • І смех і грэх
    19.07.2025
    Бруклінскае брахло, страшна падумаць, як яны там ў секце між сабою размаўляюць.
    "Слухай, істота, ці не агентура ты часам? Другі раз прапускаеш рэгулярнае слуханне базы!"
  • Лапідар
    20.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Кол
    19.07.2025
    Я не пакрыўдзіўся.
  • 1+1=0
    19.07.2025
    Вы не крыўдуйце, што ён кажа
    А вы не крыўдуйце, што яна робіць

    Сямейная ідылія, панімаш.
  • Супадзеньне?
    19.07.2025
    А чаму на фоце яны трымаюць валошки?
    Дыктатар так сама пасьля дваццатага их пачау актыуна выкарыстоуваць...
  • Абое-рабое
    19.07.2025
    Супадзеньне?, а вы не крыўдуйце.
  • І смех і грэх
    19.07.2025
    Хітразачэсаныя тролі і адэпты Бязгрэшнага Прарока наважыліся паразважаць пра сямейны лад сям'і Ціханоўскіх.
    І смех, і грэх!
  • 777
    19.07.2025
    Кали вывучали французскую рэвалюцыю, здзивил факт, як тыя, кто яе спачатку зрабиу пашли потым на гильятыну. Такое не укладалася у галовах аниводнага вучня. Потым прэпад тлумачыу, што яны были пассиянарыями и пацягнули за сабой ими абалванены народ, а кали народ ачуняу и пачау разбирацца, гэта и адбылося.
  • Paliašuk
    19.07.2025
    777, ёсць істотная розніца. У Беларусі на гільятыну (у турму-катоўню) пасіянарыяў цягнуць не рэвалюцыянеры, а рэакцыйны рэжым, каторы і дурманіць наш народ 30 гадоў. Пра гэта прэпад не расказаў, бо сам пасіянарый
    - яму яшчэ ў выбарчай камісіі сядзець ці студэнтаў на датэрміновае галасаванне зганяць.
  • Anatol Starkou
    19.07.2025
    Сьвятлана: "Калі яму гэта не адгукаецца, ён скажа: «Добра, я вас пачуў», але зробіць так, як яму здаецца слушным."

    А хіба мы беларусы інакш слухаем адзін аднаго і робім інакш, чым ваш прыклад Сьвятлана. Гэта і ёсць наш нацыянальны цымус: любога выслухаць, нават можам паддакнуць: Yes, ты маеш рацыю, калега." А праз хвіліну зробім так як хочам - па-свойму. Правільна ці няправільна - па боку. Галоўнае - па свайму.
  • Anatol Starkou
    19.07.2025
    "што ніякім чынам ня трэба аслабляць ціск"

    Гэта словы Сяргея Сьвятлане па тэлефону, падчас іх размовы, калі была сустрэча АГЛ і затрыманых у амерыканцы, і мужа ды жонку звязалі тэлефонам.
  • Anatol Starkou
    19.07.2025
    Ну што, гаспадары таварышы панове спадары, я пакуль што не цураюся свайго выбару-2020 спадарыні Сьвятланы Ціханоўскай. Папярэдні мой выбар, акрамя Таццяны-2015, быў памылковы. А менавіта: Пазьняк-1994, Міля-2006, Саннікаў-2010.

    Я ваш, Сьвятлана.
  • Разошлись выборы и имитация выборов
    19.07.2025
    Anatol Starkou, Дед, выборов нет с 1996 года. Ты вообще зачем ходил туда? От точно, старость не всегда встречает мудрость. :))
  • Разышліся - і выдатна
    19.07.2025
    Разошлись выборы и имитация выборов, дык у тым і цымус, што лука прайграў нават у сваю абкатанную за дзесяцігоддзі гульню - у імітацыю выбараў. Наяўнасць кандыдаткі пратэсту стала неабходнай умовай такога паражэння. Прыйшлося дубінкамі і пасадкамі павяртаць усё ўзад, і гэта ўжо зусім іншых маштабаў гісторыя, чым з 2001 па 2015. Імітацыю выкрылі, паліцайскі рэжым выкрылі і пры гэтым маем прызнаную міжнароднай супольнасцю прадстаўніцу Беларусі. Калі вынесці за дужкі гуманітарны і знешнепалітычны аспекты, то электаральны вынік - максімальны, якога мажліва было дасягнуць у супрацьстаянні з тымі, хто ніякіх выбараў праводзіць не збіраўся.
  • Бруклінскае брахло
    19.07.2025
    Разышліся - і выдатна, дзе быў у гэты час лапідарны прарок? Сядзеў баяўся?
  • Жора
    19.07.2025
    Разышліся - і выдатна, якраз-ткі нацыянальна-арыентаваная публікае не мае прадстаўніка. Ну немагчыма было ў 2020 падтрымліваць расейскіх проксі, ды і зараз нам падсоўваюць таго ж падлатанага ката ў мяху, што і й 2020, маўляў, галоўнае супраць Лукашэнкі, а там разбяромся.
  • І смех і грэх
    19.07.2025
    Бруклінскае брахло, каб жа толькі так!
    Радаваўся, калі незаконна пасадзілі Бабарыку: "Але пакуль што пайшло някепска."
    І крычаў "Ціханоўская павінна сядзець ў турме!" калі Ціханоўская пачала праводзіць мітынгі.
  • Мх
    20.07.2025
    І смех і грэх, "Радаваўся, калі незаконна пасадзілі Бабарыку: " Ну здаў бы гэты банкір нас у склад Расеі. Легалоьна і афіцыйна, як "воля народа Беларусі".
    "І крычаў "Ціханоўская павінна сядзець ў турме!" калі Ціханоўская пачала праводзіць мітынгі." І вынік гэтых мітынгаў? Тое, што народ дагэтуль тэрарызуюць? Вывесці народ на вуліцы, падставіць, а потым заявіць: "ай, мне толькі б майго мужа вызваліць". Не можаш адказваць за народныя масы - нефіг было падбухторваць іх. Тыя ж "кіберпартызаны" што яны могуць? Проста рабіць перыядычныя злівы дадзеных? Той жа Нехта, які праз свой Тэлеграм спачатку нактроўваў дюдзей, а потым, калі людзі падыйшлі да самага Палацу Незалежнасці: "Там небяспечна, не хадзіце туды, вы ўжо перамаглі". У выніку быў страчаны апошны шанец штосці змяніць. Пасля таго, як "беларуская тэма" стала для яго нецікавай, ён пераключыўся на асвятлене расейскіх падзей.У людзей да іх шмат пытанняў.
  • Бруклінская жонка
    20.07.2025
    Мх, вынік гэтых мітынгаў - праваленая рэвалюцыя, мноства загінулых і ўвязьненых. Але ж рэвалюцыя. Твар захавалі і гонар маем. Народ жыве. А прарок як быў нічым так нічым і застаўся. А зараз шчэ і агульнае з трампам і лыкашэнкам убачыў.
  • Мх
    20.07.2025
    Бруклінская жонка, Гэта не рэвалюцыя, гэта пахадулькі штоцяцвярговыя, ці штонядзельныя. Які "твар" і "гонар" вы захавалі? Тым, што перазжаючы ў Польшчу хочаце растварыцца ў мясцовым насельніцтве, і пры першай магчымасці мяняеце імёны на польскія, прозьвішчы на польскі лад, згодныя вучыць польскую мову і ведаць расейскую мову, але для беларускай мовы знойдзеце 100 прычын каб ёй не карыстацца?
  • Бруклінскае брахло
    20.07.2025
    Жора, вы не нацарыентаваная публіка, вы адэпты Пазьняка, пустое мейсца. На мітынгах 2020 былі нацыяналісты.
  • Бруклінскае брахло
    20.07.2025
    Жора, Ціханоўскі пра Рашу сказаў. Як прарок далдоніць не мусіць. Многа іньшага зрабіў і робіць. Прычым прарок на калабарацыю палітычную з рэжымам пайшоў.
  • Кілер троляў
    20.07.2025
    Бруклінскае брахло, ты адпавядаеш свайму ніку, бот
  • Anatol Starkou
    20.07.2025
    Як бачыце з гэтага форуму, беларусы, у Сьвятланы Ціханоўскай сярод нас замежнікаў два ворагі: 1) гэта зянонаўцы, якія яе не прымаюць ні пад якім соўсам, бо ў іх ёсць свой ідал; 2) гэта адзін з Рэд. выдалена ў камандзе НН, таксама зянонавец. Ён ім падданцоўвае.
    Гэта азначае, што свайго сродка масавай інфармацыі ў Сьвятланы няма. І гэта вельмі кепска, калі лічыць яе нашым замежным палітыкам. Чаму толькі яе? А за каго з нас калі-небудзь хаця б адзін голас на выбарах у РБ аддаў выбаршчык? Няма такіх. І не будзе.
    Не навядзеш парадак у хаце, НН, з зянонаўцамі - мяне не ўбачыш. Іх на тваіх старонках не павінна быць.
  • Тады і ўкраінцы.
    20.07.2025
    Anatol Starkou, Яны Сяргея ўнеслі ў базу "Міратворац", цікава завошта.
  • Сустрэнемся
    20.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Былых зэкаў не бывае.
    20.07.2025
    Таварышы, я ўсё жыццё вывучаю звычкі зэкаў, нават маю вучонае званне і ступень у гэтым кірунку.
    Калі зэк пакрыўджаны чым ці кім-небудзь, значыць ён быў апушчаны.
    Такіх называюць пакрыўджанкамі, апушчанымі.
    Выйсці раней за тэрмін таксама кваліфікуецца як апушчэнне.
    Каб не быць апушчаным, зэк сядзіць ад званка і да званка.
    Не патрабуйце шмат ад апушчаных, Святлана мае рацыю.
  • Бруклінскае брахло
    20.07.2025
    Былых зэкаў не бывае., а стары дзед таксама спецыяліст па апушчаным як яго адэпты?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць