Комментарии к статье

«Беларуси не будет уже сегодня вечером»

  • Берасць
    20.07.2025
    Многа юнацкага рамантызму ў гэтых разважаннях. Сітуацыя Беларусі сапраўды драматычная, а беларускай мовы - яшчэ больш драматычная. Не трэба самазаспаковайвацца. Але пра тое, што патэнцыял беларусаў нармальны - то праўда. Толькі і Расія моцная, не проста ёй супрацьстаяць.
  • Найперш не галасі!
    20.07.2025
    Слушна.
    Страх можа і натхняе, але не натхняе нікчэмнасць.
    Не натхняюць памыі ўласнай нікчэмнасці, якія выліваюць на галовы людзей вельмі ж ганарова-недатыкальныя асобы.
    Вось гэтыя галашэнні закамплексаваных маргіналаў сапраўды не натхняюць.
  • Vij
    20.07.2025
    Вышколцоны трэш.
  • Шрэк
    20.07.2025
    Vij, ты хоць сам разумееш, што напісаў?
  • Ваш кэп
    20.07.2025
    З ідэяй я згодны. Але ўсё ж такі не трэба бачыць сітуацыю ідэалістычна: можа, і ёсць барысты ў Менску, але ня шмат людзей у Менску размаўляе па-беларуску, ужо мала засталося людзей, якія пасля вайны пераехалі з вёскі у горад ды ментальна засталіся у вёсцы, ды размаўлялі па-беларуску.
  • Найперш не галасі!
    20.07.2025
    Ваш кэп, аўтар не ідэалізуе сітуацыю, а бярэцца зразумець яе ў працэсе.
    І тут ў кожнага свае крыніцы дафаміну: камусьці бяда, што моладзь не ведае, як летнім вечарам фыркае конь, камусьці для шчасця падай папяровую газэту на тарашкевіцы.. камусьці штосьці яшчэ.
    Вось я не бачу бяды, што вёска больш не жывіць нас духоўна і каштоўнасна.
    Мы больш не вернемся ані ў ранняе, ані ў позьняе Сярэднявечча,не будзем ані "литвой", ані фальклорна-этнаграфічнымі сялянамі з каляндарна-абрадавым цыклам.
    Мы станем гарадскім народам, гарадской нацыяй. Непазбежна.
    Якімі мы станем, я ня ведаю.
    Мяркую даследаванні на гэты конт нідзе не праводзяцца.
    І тут нашым гуманітарыям і грамадазнаўцам ёсць дзе прыкласціся, а не галасіць.
  • Gorliwy Litwin
    20.07.2025
    Белай Русі як раннефеадальнай чэкісцка-мянтоўскай дзяржаве сапраўды нічога не пагражае. Гэтаксама як і чэкісцкаму аліеўскаму Азербайджану які "уважать себя заставіл". Пік дэмакратыі ў свеце пройдзены і цяпер азіяцкія дэспатыі рознага тыпу і калібру на пад'ёме. Упісваецца ў гэты трэнд і чэкісцка-мянтоўская Белая Русь. Трохі пазней, захоўваючы феадальна-сілавы характар, яна будзе больш увагі ўдзяляць усялякаму паганскаму фальклору, і гэтым абсалютна скорыць шчырыя сэрцайкі сьвядомых хамячкоў.
  • ў нас сёння выкарыстоўваецца Літвіны - Беларусы/РБ-ВКЛ, і гэта цудоўна !
    20.07.2025
    Gorliwy Litwin, ўся Эўропа выкарыстоўваў некалькі назваў адначасова , Галянцы і Грэкі 4 АДНАЧАСОВА , І ШТО ДРЭННАГА Ў Гэтым ? ў нас сёння выкарыстоўваецца Літвіны - Беларусы/РБ-ВКЛ, і гэта цудоўна !
  • .
    20.07.2025
    Вы не выкрываеце, што ёсць, а прапагандуеце, што жадаеце бачыць.

    А жадаеце аб'яднаць у адно і ментоўскую РБ, выбудаваную (дабудованую) Лукашэнкай для сваіх мэт, і беларушчыну (мову, культуру), якая спрабавала развівацца па сваіх законах.
    Сумясціць не атрымаецца, гэта як "Мінск і Менск" (з песні). Агульнае паміж гэтымі рознымі працэсамі толькі тое, што яны існавалі ў адных геаграфічных межах.
    Пры сумяшчэнні атрымліваецца не "Нацыянал-Чэкісцкае Прымірэньне", а выжыванне мацнейшага і знішчэнне слабейшага (у паняццях зброі і магчымасцей, а не якасці ідэі).

    Тое, што беларушчына пры канцы БССР выглядала па-савецкі і па-вясковаму, не яе прынцыповая сутнасць, а тое, ў якім выглядзе яна здолела выжыць, што ад яе засталося. Кпіць з яе з-за таго - і "памылка ацалелага", і "паўторнае цкаванне ахвяры".

    Не здолеюць рэшткі той праўладнай беларушчыны вырасці да памераў, якія былі ў 1920-х - гэта бачна па яе стану сёння. Няма там жыцця. А калі няма, то і няма з кім "прымірацца".
    Беларусам у эміграцыі таксама няма матываў прымірацца з чэкістамі - не паўтарыцца сітуацыя 1920-х, калі з-за парадаксальнай каранізацыі здарылася беларусіфікацыя. Тады яна часова супадала з інтарэсамі ўлад, зараз не.
    І у "ментоўскай Беларусі" няма жадання шукаць нацыянальную ідэю ў сваім паходжанні. Кансерватары і мілітарысты звычайна не прыхільнікі нацыяналізму, яны прыхільнікі "замацаваць" тое, што было раней (вярней, свае ўяўленні пра тое, што было). Калі гэта нацыянальная дзяржава, то яны саюзнікі з нацыяналістамі. Калі не, як РБ, то яны замацоўваюць не нацыяналізм, а тое няўцямнае савецкае.

    Таму няма логікі ў гэтым "прадбачанні" пра "нацыянальна-чэкісцкае". Няма перадумоў для аб'яднання. Проста бераце тое, што ненавідзіце ("Мінск" з "Менскам"), і перамешваеце.
    Дарэчы, такі злобна-труслівы цынізм - звычайная з'ява ў расчараваных, ім трэба падмацаваць нейкай высокай "тэорыяй" сваё права пагарджаць усімі.
  • Найперш не галасі!
    20.07.2025
    ., у двух момантах нязгодны.
    1) Беларусізацыя 1920-х ішла насуперак бальшавізму і на пэўным часе абагнала бальшавізм. Здолела.
    Не было такога, што бальшавікі, розныя кнорыны-мясніковы-дзержынскія ад пачатку былі добрыя , а пасля... сапсаваліся. Проста бальшавікі ў сілу ўбіраліся паступова, а беларускія інтэлектуальныя сілы былі мацнейшыя.
    Ні айцы БНР, ні папярэднікі, ні браты Луцкевічы, ні Лёсік, ні Смоліч, ні Ігнатоўскі, не былі прыхільнікамі і завадатарамі "каштоўнасцяў" Красного террора і бясконцых расстрэлаў без суда і следства.
    Яны не галасілі), яны нават ў такіх варунках рабілі сваю справу, сваю цывілізацыю, а Залатая Арда рабіла сваю. І гэта былі рознаскіраваныя ўзаемавыключныя варожыя вектары.

    2) Горлівы Літвін тут стабільна дзяўбе тэзу Россотруднічества, што Беларусь, Беларуская ідэя, Беларуская Прастора не існуюць і існаваць не могуць, што гэта не больш як пыл на ўзбочыне гісторыі.
    Крыху раней ён спрабаваў заліваць фэйк пра выдуманную "сярэднюю літву" - гэткую "вайшнорыю наадварот", сутнасны аналаг "беларускага прыднястроўя". Але з гэтага пасмяяліся і таму да часу(?) адкінута. Засталося беспадстаўнае шызафрэнічнае трызненне пра росквіт і перспектыўнасць азіяцкіх дэспатый (маскоўскай арды) і неперспектыўнасць еўрапейскіх дэмакратый, пра наканаванасць нейкіх "хтамічных красаўцаў-гарантаў дзяржаўнасці" ("саша останется с намі").
  • .
    20.07.2025
    1. Каранізацыя была патрэбная савецкай ўладзе, каб праз слова (інструмент кантролю) данесці ідэалогію і проста прыказы па вертыкалі зверху да кожнага селяніна, якія састаўлялі большасць аграрнай краіны.
    Да таго ж бальшавікам трэба было апраўдаць сваю папярэднюю барацьбу з Расейскай Імперыяй як "турмой народаў". Яны спрабавалі умясціць нацыянальнае вызваленне і развіццё ў рамкі савецкай сістэмы.
    Каранізацыя праводзілася па ўсяму СССР, не толькі ў БССР.

    Таму беларусізацыя - вынік часовага супадзення мэт бальшавікоў з нацыяналістамі.
    Зусім "рознакіраванымі варожымі вектарамі" яны не былі: У Польшчы нацыянальныя беларускія дзеячы былі часта і пад уплывам камуністычнай прапаганды. І шмат тых расстраляных паэтаў - "савецкія беларусы".

    Пасля бальшавікам стала ясна, што падтрымка нацыянальнага не ў іх мэтах і яны згарнулі тыя гульні з нацыянальным. Яно засталося ў дэкаратыўным і кантралюемым выглядзе.
    А тыя часовыя паслабленні 1920-х далі сучасным псеўдагісторыкам нагоды сцвярджаць, што Ленін прыдумаў украінцаў, беларусаў і г.д.

    Высновы мае, што паўтору таго "сімбіёзу", пра які прадракае Gorliwy Litwin, ужо не будзе. Няма тых умоў для магчымага паўтарэння чагосьці падобнага на каранізацыю.


    2. Гэта заходнерусізм. З'явіўся задоўга да Россупрацоўніцтва.

    Пра "красаўцаў" - верагодна, пад уплывам псеўданавуковай тэорыі Гумілёва пра "пасіянарыяў" (дарэчы, калі падумаць, пра-імперскай).
  • Найперш не галасі!
    20.07.2025
    ., для таго каб нерускае слова стала элементам бальшавіцкага кантролю яно, гэтае слова, спачатку павінна было выразна прагучаць. Яно ўжо павінна быць і дзейнічаць так, каб праігнараваць яго было складана і пройгрышна.

    Нацыянальных рухаў і рэгіянальных утварэнняў было шмат.
    Напрыклад, хто ведае пра Приокскую Республику ці дзяржаўнае ўтварэнне Кубань, Сібірскую ССР, Башкірскую ССР ды шмат іншых? Яны зніклі адразу, бо іх нацыянальнае слова народа не прагучала.
    Тут вельмі паказальная гісторыя Туркестанскай АССР, склад якой змяняўся ў адпаведнасці з гучаннем нацыянальеыз галасоў таго краю. Былі і Бухарская ССР, і Харэзмская ССР.
    У Маскве план па адміністратыўным дзяленні паводле нацыянальных межаў з'явіўся толькі ў 1924 годзе, зраўумелі, што ігнараваць нацыянальныя рухі немагчыма. А рэаліўошвася на год паўьней, калі ўжо пачалося вынішчэнне Беларускай Прасторы.
    Але хто сказаў свой голас, здолеў абазначыцца, той атрымаў свае межы збольшага адпаведныя нацыянальным утварэнням.
    Беларусы здолелі, пасьпелі насуперак выразнай палітыцы Облисполкомзаппа, усіх гэтых Кнорыньшаў і Мяснікянаў.
    Дадам, што Пастановай ВЦИК от 11 апреля 1918 года былі ўтвораныя канцэнтрацыйныя лагеры на 300 асобаў у кожным губернскім горадзе.
    У Мінску ў Верхнім горадзе канцэнтрацыйны лагер быў створаны ў 1921 годзе, так што няма падставаў запісваць бальшавікоў ў ферштэеры беларускай нацыянальнай ідэі.
    Беларусь крыху пазьней трапіла пад массавыя рэпрэсіі, у 1928-29 гадах на маю думку толькі таму, што пераважную большасць кіраўніцтва складалі як раз будучыя "нацдэмы" і "Саюз вызвалення Беларусі". Не было як адмахнуцца як ад якой "Пріокской республікі". Ды і то.. Пачыналі спакваля і здалёк, з рытуальных танцаў кшталту "камісіі Затонскага".
  • Найперш не галасі!
    20.07.2025
    ., западно-русізм з'явіўся раней за сёняшняе россотруднічество, але сёння сілкуецца менавіта адтуль.
    )
  • .
    21.07.2025
    > "Няма падставаў запісваць бальшавікоў ў ферштэеры беларускай нацыянальнай ідэі".
    Якраз жа выкарыстоўвалі яе. Для чаго, навошта і ў якіх межах - я пісаў вышэй.
    А яшчэ, ў тым ліку, для развалу эмігранцкага антысавецкага руху, пошуку там саюзнікаў.
    Факты тэрору, з якога бальшавікі і пачыналі, не адмаўляюць тое.

    Вось калі плюсы каранізацыі для бальшавікоў былі вычарпаныя, эмігранцкі рух згубіў пагрозу, тады пачалі пераглядаць нацыянальную палітыку.
    Яшчэ саветы тады пачалі ўсведамляць пагрозу ад канкурэнтаў па ідэях - фашыстаў (у Германіі - нацыянал-сацыялістаў), якія замест класавай еднасці спрабавалі прывабіць людзей нацыянальнай еднасцю. З таго часу "фашысты" папулярная лаянка, пад якую агульна заганялі і проста любых нацыяналістаў (не толькі правых, таталітарных, прыхільнікаў культу сілы). Гэты шаблон прапагандысцкай думкі дзейнічае ўжо пад сотню год.
  • Найперш не галасі!
    21.07.2025
    ., з аб'ёму прачытанай мною літаратуры і перыёдыкі і тых часоў зрабіў выснову, што першачарговай матывацыяй актыўнасці была беларуская ідэя, а ідэі камунізму маглі тут рэалізоўвацца толькі на беларусксй нацыянальнай глебе.
    Калі мы паглядзім, чым займаўся Інбелкульт, пачытаем часопіс "Асьвета", пачытаем беларускую літаратуру тых часоў, то ўбачым што аб'ектам літаральна любой грамадскай, навуковай і адукацыйнай дзейнасці была Беларусь і беларускі клопат. Тое што не рэалізавалі ў часы Нашай Нівы і БНР працягвалі паспяхова рэалізоўваць у 1920-я побач з чэкісцкім канцалагерам на суседняй вуліцы. Побач, але насуперак яму.
    Якраз беларускія сілы вымушаныя былі прымаць камуністычнвя формы для стварэння беларускага нацыянальнага зместу.
    І размова не толькі пра фальклор ды песні. Сельская гаспадарка таксама распрацоўвалася пад адукаванага гаспадара, а не пад калектывізацыю
    Сельскай гаспадаркпц кіравалі Смоліч і Прышчэпаў, распрацоўвалі асновы хутарской, фермерскай гаспадаркі, лозунг беларускіх аграрыяў тых часой "Зробім Беларусь Даніяй!"
    Дзейнасць тых жа Жылуновіча, ці Чарвякова беларуская па зместу і толькі па форме камуністычная.

    Наступ на беларушчыну, непрыманне Беларускай Дзяржавы ў бальшавікоў былі ад пачатку. Я нездарма колькі разоў узгадаў Облисполкомзап ў Смаленску з Мясьніковым (сапраўднае Мясьнікян). Іх маскоўская канцэпцыя безумоўнага ўваходжання ў РСФСР была адрынутая беларусамі ад пачатку, а Красная Армія была занятая Грамадзянскай вайной. І толькі пад канец 1920-х ўжо ўзгадаванае сталінскае НКВД займела сілы пераключыць свае сілы на Менск і беларусаў.
    Былі б сілы задушыць раней - раней бы і задушылі, альбо проста ўпісалі бы ў склад Советской Россіі.
    Дакладна гэтаксама меліся зрабіць і з Польшчай, але ў Польшчы армія была і ангельская зброя, Тухачэўскаму навешалі люлей ў 1920.
    Беларусы ж бралі розумам, але насуперак бальшавізму.
  • .
    21.07.2025
    > "Якраз беларускія сілы вымушаныя былі прымаць камуністычныя формы для стварэння беларускага нацыянальнага зместу."
    Гэта не супярэчыць таму, што я кажу: што бальшавікі не давалі развівацца ў іншых формах, што выкарыстоўвалі тыя рухі, якія існавалі, што частка людзей былі і пад уплывам камуністычнай ідэі.
    Да пачатку калектывізацыі быў яшчэ час. А лозунг "зямля сялянам" таксама было трэба нейкі час апраўдваць.

    А пасля бальшавікі пачалі знішчаць тое, што часова не чапалі. Недэмакратычная ўлада здольная на дзіўныя рэформы і змены ў грамадстве, калі з самага пачатку вырашыла ігнараваць зваротную сувязь ад таго грамадства.
    Высновы, на досведзе 1920-х і 1990-х: нацыянальнае адраджэнне не мае гарантый будучыні без уласнай улады. Улада з іншымі каштоўнасцямі ў любы момант можа згарнуць і рэпрэсаваць ужо непатрэбных дзеячаў.

    І, вяртаючыся да звышкаштоўнай ідэі ад Gorliwy Litwin - не, няма ўмоў для яшчэ аднаго суіснавання тэрору ("красаўцаў") і беларушчыны.
    Нават калі нейкая ўмоўная лібералізацыя рэжыму ў будучыні дазволіць развіццё беларушчыны, яна ж для таго і прыглушыць тэрор. Невядома за што тая новая праўладная беларушчына будзе шукаць агульнае з тым тэрорам. Такога і ў савецкія часы не было.
  • Найперш не галасі!
    21.07.2025
    ., горлівы літвін дзяўбе, іначай не скажаш, фантастычную тэзу пра гістарычную законнасць і наканаванасць панавання карнікаў як адзінага сродку гарантыі дзяржаўнасці.
    "інтарэсы дыктатара-нацыянальныя інтарэсы беларусаў", "дыктатар - Гарант, акрамя яго ніхто"...
    ))
  • мы прайшлі самую цяжкую частку нашай гісторыі , трэба спыняць грамадзянскую вайну
    20.07.2025
    ZHODNY! «Беларусі не будзе ўжо сёння ўвечары» не будзе гэтага, на мове , і 30-35 % карыстаюцца мовай кожны дзень, ВІКІ . мы прайшлі самую цяжкую частку нашай гісторыі , трэба спыняць грамадзянскую вайну , вяртацца да мовы, уніяцтва і г.д.
  • Андрэйка
    20.07.2025
    Сам нешта выдумаў, сам нешта абверг. А ў загу цытата, якой у тэксце няма. Што абмяркоўваць?
  • Лёлік
    20.07.2025
    Мне здаецца, тут усё вельмі проста. Гэта пытанне чаканняў і мэтаў.

    Калі табе дастаткова "матрыцы 2019-га году" - з разняволенасцю, з якім-ніякім плюралізмам, з узнятым настроем людзей, са шматлікімі ініцыятывамі - ну то калі ласка. Рабі, не зважай на крытыку, шукай пазітыў. Але, калі ласка, не разлічвай на тое, што пабачыш Пагоню над домам ураду, на тое, што сам зможаш выбраць мэра свайго горада. На тое, што беларуская, дзяржаўная, мова здолее выйсці за свае маргінальныя межы народнай цікаўнасці.

    А калі ты хочаш рэальнай свабоды, дэмакратыі, ўлады, беларусізацыі, то прабач, але якія, б..ць, барысты, ютуб каналы і навібэнды?
  • Найперш не галасі!
    21.07.2025
    Лёлік, навошта крычаць?
    Раскажыце пра сваю матрыцу, мэты, чаканні і спосабы.
    І чым недаспадобы барысты, ю-туб каналы і навібэнд.
  • Valadzimir
    20.07.2025
    Чарговае недарэчна-прафанскае "нацыянальна-патрыятычнае" бла-бла. Рабяты ніяк не могуць зразумець, што мова сама па сабе нічога не вырашае. Можна размаўляць на сваёй мове - і быць прыгнечаным, халопам, рабом. Так звычайна ў гісторыі і было. На самой справе галоўнае пытаньне - у СУБ'ЕКТНАСЬЦІ - ці сам ты зьяўляешся гаспадаром свайго лёсу, ці яго вызначае нехта іньшы. І тут ключавое пытаньне - ПАМЯЦЬ. Чалавек без памяці - не суб'ект, а "овощ". Прыкладна тое самае ўяўляе і народ без гісторыі, як белоруссы з гісторыяй у 150 год - ён "проста жыве", так, як яму дазваляюць жыць іньшыя суб'ектныя нацыі, і пры гэтым ён сілкуе іх рознымі сваімі рэсурсамі - як прыроднымі, так і чалавечымі.
  • Імя
    20.07.2025
    Valadzimir, > Можна размаўляць на сваёй мове - і быць прыгнечаным, халопам, рабом. Так звычайна ў гісторыі і было.

    Некалі было, але даўно ўжо - не, прынамсі ў нашым рэгіёне. Адныя вызываліліся ды пабудавалі свае дзяржавы, а іншыя - зніклі назаўсёды. "Населеніе" Беларусі відавочна шыбуе ў другім напрамку.

    Што ў вас за звышідэя такая, якую данесці без перакручванняў ніяк не ўдаецца?
  • Gorliwy Litwin
    20.07.2025
    Valadzimir, вялікі дзякуй. Цалкам падтрымліваю
  • М
    21.07.2025
    Valadzimir, цікава, немцам адлічваць гісторыю сваёй дзяржаўнасьці толькі ад 1870 году?
  • Беларуска
    20.07.2025
    "казалі: «Я беларус_ка"
    Не, Макар дарагі, ніхто так ня кажа: беларус-падкрэсьліваньне-ка.
    І пішуць так два з паловай нябогі, якія вераць у магічны культ постмадэрновага фэмінізму. У рэальным сьвеце нічыя правы не растуць і справы не паляпшаюцца, калі вы тыпаграфскія знакі выкарыстоўвеце недарэчы )
  • Жыве Літва!
    21.07.2025
    Калі вам, усё яшчэ не зразумела, да чаго вас давяла беларушчына,то вам можна толькі паспачуваць, хоць вы таго не вартыя.
  • Valadzimir
    21.07.2025
    Жыве Літва! , падтрымліваю, вось толькі удакладніце, старажытнае племя літва - гэта хто?
  • .
    21.07.2025
    Пасля "вам" коска не патрэбная, а пасля трэцяй коскі не хапае прабелу.
    Калі карыстаецеся "беларушчынай" для крытыкі "беларушчыны", то хаця б выкарыстоўвайце яе, ў тым ліку, мову як яе частку, правільна.
    Або ўвогуле перайдзіце на мову таго перыяду, які для вас зручны і не асацыюецца з дрэннай беларушчынай у яе сучасным стане.
  • Найперш не галасі!
    21.07.2025
    Жыве Літва! , хлусня! Не жыве )))
    няма такога лозунгу "жыве Літва".
    Няма і ніколі не было.
    Лозунг "Жыве Беларусь!" ёсць.
    І нарадзіўся ён стыхійна ў пачатку 20-га ст, калі ніякай сярэдневечнай "литвой" тут ўжо не пахла, а ўвесь гістарычны досьвед народа асэнсоваўся як беларускі.
  • Найперш не галасі!
    21.07.2025
    Жыве Літва! , дзяжурная пісаніна бота з той жа фабрыкі троляў, што і горлівы літвін.
    альбо з кагорты ганаровых "карысных ідыётаў", каторым беларушчына чымсьці замінае.
  • М
    21.07.2025
    Жыве Літва! , цікава, прадалі сваю краіну ў канцы 18 стагодзьдзя таксама беларусы? Галасавалі на Гарадзенскім сойме беларусы?
  • Фантазии
    21.07.2025
    Неправда. Не вижу и не слышу беларускамоуных в моем Минске. А я тут коренной, с рождение ещё при Хрущёве. Минск никогда не был моуным. При царе тут было 4 языка. При Брежневе один русский. При Лукашенко практически то же. Говорите правду, не фантазируйте.
  • Найперш не галасі!
    21.07.2025
    Фантазии, за царом было тры мовы, пасля цара дамінавала беларуская, пасля генацыда ад маскоўскага НКВД трасянка "хто как хаціт, тот так і гаварыт",
    апошнія 25 гадоў легалізаваны рускі мат і "скарына в піцеры".
    Вось і ўсе дасягненні прымусовага насаджэння мовы акупантаў-інтэлектуальнае і культурнае дно.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць