«Рассмотреть засаду». Велосипедисты и водители о требовании спешиваться на переходе
-
12.09.2025Прежде чем принимать подобные законы нужно было подготовить велосипедную инфраструктуру. А вместо этого по городу в кустах сейчас прячутся "блюстители правопорядка" и штрафуют нормальных велосипедистов, которые переходы пересекают неспеша.
Маразм в законотворчестве РБ уже давно перестал удивлять.
А велосипедистам рекомендация такая - если уж депутаты и горе-эксперты от гаи заставляют вас слазить на каждом светофоре, то переходите пешеходную часть так медленно, насколько это возможно, чтобы поворачивающий поток задолбался стоять и вас пропускать. В этих потоках будут стоять в т.ч. и те самые депутаты и те автомобилисты, которые поддержали эти изменения. Посмотрим, что запоёт гаи, когда пропускная способность уличной сети снизится в разы. -
12.09.2025Как опытный водитель, я вижу выход в том, чтобы разделить новые транспортные средства на две категории:
- скоростные, с разрешением двигаться по проезжей части, как на мотоциклах/мопедах. Эти должны и конструкцию иметь серьёзную;
- тихоходные, с разрешением двигаться по тратуарам без шлема, и, возможно, без спешивания на переходах. Но это уже совсем тихоходные, с обязательным использованием велосипедного звоночка.
Все прочие самокаты с "промежуточными" характеристиками безопасности обеспечивать не могут. -
12.09.2025Тыя, хто прытарможвалі, будуць спешвацца. А тыя, хто ляцелі на ўсёй хуткасці, так і працягнуць. Новае правіла не вырашыць праблему а толькі зробіць нязручна адэкватным людзям.
-
12.09.2025Замест таго каб спешвацца, трэба было ўзмацніць кантроль за хуткасцю на пераходах і адказнасць раварыстаў і самакатчыкаў за яе перавышэнне. Напрыклад, 10 базавых за перавышэнне хуткасці для раварыстаў гэта добрая падстава для іх каб не парушаць ПДР. І адначасова я б скасаваў прэзумпцыю вінаватасці кіроўцы у выпадку ДТЗ з пешаходамі, раварыстамі і самакатчыкамі.
-
13.09.2025Tut, понял, что сказал? На каждый ПП радар поставить?
-
12.09.2025Прыкладна палова пачала спешвацца з першага дня.
Беларусы і цвік. Усё ж не вельмі добры бок характару: як бы і цывілізаванасць, але нахабнае кіраўніцтва гэтую рысу выкручвае ў рабства.
Ва ўмовах 2019 г. такая б рэформа не прайшла, была б грамадская кампанія са слушнымі контраргументамі. А калі "сістэма супрацьваг" у грамадстве дэмантавана, то рэформы самі сабою ідуць у адным кірунку, толькі забарон. -
12.09.2025., спешваюцца тыя, хто і да гэтага прытарможваў
-
12.09.2025., я ўсё ж мяркую, што дысцыплінаванасць ў пытаннях дарожнай бяспекі гэта не рабства, а схільнасць да парадку. Гэта станоўчая якасць, якая грунтуецца на дарослай свядомасці. Не варта супрацьпастаўляць мокрае і зялёнае - культурнасць і палітычны лад. Цешуся, што падобнае абсурдысцкае бачанне ПДД людзям не ўласцівае, не ставала яшчэ транспартнай праблематыкі ў апазіцыйным руху
-
12.09.2025Не. Памяншэнне хуткасці да бяспечнай, каб паспець зрэагаваць - нармальна. Выкарыстоўваецца не толькі на пераходах, а і каля прыпынкаў, пасярод пешаходнага руху. І ўвогуле разумны прынцып не толькі для раварыстаў, а і любых кіроўцаў.
А спешванне (замест памяншэння хуткасці) - ужо проста абсурд. -
12.09.2025Я і кажу пра станоўчую якасць, якую перакручваюць у рабства.
Тое ж самае як з легалізмам - жаданнем дзейнічаць строга па законах. З аднаго боку разуменне важнасці дамоўленасцей, зафіксаваных у законах - гэта добра, цывілізаванасць. З другога, тое ж самае нахабнае кіраўніцтва ўжо настолькі перакруціла тыя законы, што яны даўно перайшлі межы разумнага і годнага. Таксама злоўжыванне.
ПДР і ўвогуле выгляд горада цяжка аддзяліць ад палітыцы. Падыход "эліты" - хама-чыноўніка да быдла і тут захоўваецца. Замест кампрамісу ў выкарыстанні гарадскога асяроддзя паміж усімі ўдзельнікамі - дамінаванне аўто. Хуткасныя трасы і развязкі ў гарадах, дрэнная звязнасць для пешаходаў, увогуле прыярытэт аўто над іншымі відамі, як і ў гэтай норме ПДР. -
12.09.2025., разумею. Але ж горадабудаўніцтва з планаваннем гарадской прасторы па-новаму гэта справа не аднаго дня. А калі мы ўзгадаем, колькі вуліц трэба перабудаваць у маштабе цэлай краіны... То ўсё ж такі Вам будзе лепей неяк навучыцца аддзяляць гэтае пытанне ад палітыкі ;)
-
12.09.2025Не, не выглядае, што зразумелі цалкам. Падумайце яшчэ пра тое, чаму людзі тыпа Азаронка лаюцца на ўрбаністаў, эколагаў, раварыстаў адзіным спісам, адчуваюць варожасць любых рэфарматараў да сабе. Таталітарнае грамадства само палітызуе ўсе пытанні, да песень у дзіцячых садках і ПДР.
Мабыць, было б карысна пацікавіцца сусветнымі падыходамі да той жа праблемы інфраструктуры і правіл для раварыстаў, а таксама трохі паглядзець на яе з розных бакоў, не толькі з боку, да якога прызвычаіліся. Адэкватныя і неадэкватныя ўдзельнікі дарожнага руху ёсць сярод усіх іх тыпаў. Лічыць толькі адзін з тыпаў удзельнікаў "няправільнымі", небяспечнымі і рэпрэсаваць іх забаронамі - ёсць т.зв. транспартны шавінізм. -
12.09.2025Походу в электросамокаты вложился сам Лукашенко и его семейка и вот откуда предположение.
В новостях по БТ, которые только для одного зрителя, недавно мелькали ролики, где спашивали сотрудников ГАИ о проблемах дорожного движения в городе, связанного с электросамокатами. Инспектора ГАИ в один голос пели, что все класс и ноу проблем, нуда попробуй сказать, что в пику - Усатый разжалует моментом. -
12.09.2025Афэлкам беларусам, што на сняданак не пададуць, усе зжаруць.
А трэці, самы шматлікі бок гэтых разбіранняў, хто спытаў, ціпатрэбныя ровары і самакаты на ходніку? -
12.09.2025З волі лёсу апынуўшыся ў Вільні і праз супадзеньне будучы ўмераным раварыстам, зь ціхім замілаваньнем чытаю навіны з радзімы. Цяжка іх зразумець, калі за вакном горад, дзе ня трэба сьпешвацца ні на рэгуляваных, ні на нерэгуляваных пераходах, дзе на некаторых вуліцах равары маюць прыярытэт, а на некатрых роварныя дарожкі шырэйшыя за праезную частку, дзе на агульнай дарозе ровар мае ці не ўдвая большую ад беларускай прастору, дзе для раварыстаў часам будуюць штосьці такое, для чаго ў мяне няма азначэньня - роварныя дарожныя разьвязаньні ці што... А ў Беларусі постсавецкаму аўталюбу - асабліваму скуфатыпажу - усё штосьці жыць не дае.
І зьдзіўляе сымфонія камэнтароў у стылі "сьпешвацца трэба, вядома, але..." Гэтак хутка даішная шызазавядзёнка побытавай традыцыяй абрасьце. "Сьпешыўся - здымі шапку", "сьпешыўся - пакланіся"... -
12.09.2025Во каб для кіроўцаў увесьці правіла на ўсіх пешаходных пераходах, незалежна ад наяўнасьці пешаходаў, спыняцца, як на знаку "STOP". І калі зялёнае сьвятло - таксама: а ну як раптам што? Адтармазіўся ў ноль, паглядзеў, што ўсё нармальна, і далей рушыў. Урэшце, і хуткасьць, і вага ў аўтамабіля большыя, крыніца падвышанай небясьпекі - ён, а ня ровар.
І так, я, калі што, сам кіроўца, проста не аўталюб. -
12.09.2025З волі лёсу я за стырном з 1992 года. Колькі разоў я ледзве даваў рады аб'ехаць раварыста, колькі разоў неадэкватныя людзі аднекуль "вывальваліся" на праездную частку...
Паверце, дзеткі, тут галоўнае значэнне мае не даішная шыза, не нахабнасць кіраўніцтва і нават не замшэласць постсавецкага скуфа-аўтамабіліста. Галоўнае, што вам трэба ўсвядоміць - насколькі тонкія і хрусткія вашыя косці -
12.09.2025не талиб, не боись,
Што значыць "аднекуль вывальваліся"? Мы пра абазначаныя пешаходныя пераходы тут. -
12.09.2025Van der Graaf, да, так і бывае, калі на праезнай частцы дарог з'яўляюцца тыя, каму там не месца, - гэта заўсёды раптоўна, бязглузда, неадэкватна. Праўда што "вывальваюцца".
Камусці з "пазадарожных жыхароў" дапамагае зарыентавацца высокі бардур: наверсе - ходнікі; знізу - аўтадарога. Вельмі выразная мяжа, і прасцей ужо няма куды, здавалася б... Але самакатчыкам дазволілі гойсаць праз дарогу, што размывае гэтае размежаванне. А яно мусібыць замацавана ў свядомасці: альбо ты ўдзельнік дарожнага руху з поўнай адказнасцю кіроўцы і веданнем усіх правілаў, альбо ты пешаход, які не ведае анічога акрамя трох колераў светлафора (хай сабе і на самакаце). Ты на пешаходным пераходзе? Ну то ты пешаход -
12.09.2025не талиб, не боись,
Эх, каб узяць ды наогул папрыбіраць усе пераходы з дарог, га? Каб ня гойсалі.
Не, ну стаж з 92 году, мы ўсё разумеем... -
12.09.2025Van der Graaf, даражэнькі, можаце кпіць колькі хочаце, абы вы былі здаровенькім. З цэлымі непаламанымі ножкамі. Зычу вам толькі дабра, хоць і пішаце тут бздуру - як спыняць усе машыны на зялёнае святло, як здымаць шапку і кланяцца...
Няхай воля лёсу і надалей не будзе да вас суворай, расціце і сталейце -
12.09.2025Я не спешваюся, езджу як і раней, нават калі пераязджаю вул.Ваўпшасава побач з будынкам ДАІ. Норма была адкарэктавана не для таго каб нагадзіць раварыстам, а каб абараніць кіроўцу аўтамабіля ў выпадку ДТЗ, у якім вінен раварыст.
-
13.09.2025Едет по переходу девочка в наушниках-лопухах. Смотрит в смарт. Не по сторонам, а в смарт свой! И это всё - против заходящего солнца! Оттормозился в метре. А ей - пофиг, покатила дальше.
Привлекут меня, потому, что у меня машина, документы. А чё взять с дебилушки???
ГАЙцы сначала сами развратили пешеходов (пешеход всегда прав) и велосипедистов. А сейас - дёргаются...
Чтобы можно было не спешиваться, надо обустраивать РЕГУЛИРУЕМЫЕ перекрестки с велодорожкой и гарантировать, что ВСЕ транспортные потоки получают красный. ни дополнительных зеленых стрелок, ни поворота по основному.
но ПОКА этого нет почти нигде!!! а значит - оторвите свой зад с седла, пройдитесь и дуйте дальше.
и мне ПЛЕВАТЬ сколько минусов поставят упоротые.