Комментарии к статье

Речь Трампа в ООН: об эскалаторе, который остановился прямо на ходу, против миграции и зеленой энергетики

  • Жвір
    24.09.2025
    Ён і ёсьць стэндапер. :)) Тут адзін толькі рогат, і больш нічога.:)
  • ООН -з Ню-Йорку вон!
    24.09.2025
    Ліберойды перайшлі на пазіцыі здзяйснення дробных брыдот у дачыненьні да Трампа? Як благія вучні ў класе ў дачыненні да настаўніка? Але як благія вучні яны не разумеюць, што наступствы будуць адпаведнымі.
  • Liberty
    24.09.2025
    ООН -з Ню-Йорку вон!, па словах "лібероіды", "ліберасня" вельмі ясна бачна прарасейскіх боцікаў. Чаго ж вас ад Liberum / Свабоды / Волі так плюшчыць? Дзядуля ў дзяцінстве казкі расказваў, як весела было з лагернай вышкі аглядаць пейзажы Магадана і пастрэльваць па зэках артыкула 58? Настальжы, настальжы...
  • Хворбз
    24.09.2025
    Нарэшце шчырая прамова пра рэальны стан рэчаў у свеце прагучала з трыбуны гэтай пустэчнай канторы.
  • Нечакана ўдалы загаловак на Бі-Бі-Сі
    24.09.2025
    “Шэсць гадоў таму аўдыторыя ААН рагатала, цяпер яны слухалі моўчкі“.
  • дык што
    24.09.2025
    зноў шапку мяняць?
  • .
    24.09.2025
    "Я меў рацыю ва ўсім."
    Геніем будзе той, хто прыдумае, як не дапускаць самаўлюбёных людзей да якіх-небудзь адказных функцый, у тым ліку ўлады.
    І наіўных даверлівых да выбараў. Боль Беларусі 1994-га. Зараз і боль ЗША.
  • Імя
    24.09.2025
    ., ізноў гэтая кранальная вера рускамірных ва ўсемагутнасць начальства! Што радасна выкарыстоўваецца дэмагогамі.

    Боль Беларусі - гэта несвядомасць і змаскалізаванасць яе насельніцтва, а не сраны лукашэнка, пра якога ўжо даўно б забыліся, калі не гэта.
  • .
    24.09.2025
    І насельніцтва, і ўлада маюць значэнне і сваю долю адказнасці.
    Насельніцтва, таму што выбрала (у РБ - у той момант, калі выбары яшчэ не былі кантраляванымі), часткова давярала даволі доўгі час.
    Улада, таму што па азначэнню мае больш уплыву на працэсы ў краіне, рэгулюе іх, у тым ліку праз гвалт. І гэта цяжка адмаўляць.

    Вы пастаянна спрашчаеце праблему "народ або ўлада" да штучнай ілжывай дылемы "або-або". Мабыць, Вам прасцей абвяргаць папулізм (які пра добры "народ", які супрацьстаіць дрэннай "эліце") такім жа спрошчаным меркаваннем ("народ" дурны і ўсё тут).
    Я ж адразу сказаў, што важныя 2 фактары праблемы: і дурны кіраўнік, і яго наіўная падтрымка. Але Вы "не заўважылі".
  • Новые термины
    24.09.2025
    Імя, змаскализаванасть защищает от опшэчивания!
  • Імя
    24.09.2025
    ., ніякай "дылемы" няма. Кожны народ на доўгім тэрміне (а тры з паловай дэкады - гэта доўга) атрымвае якраз тое, да чаго імкнецца.

    Гаўнюкі і бандыты прысутнічаюць ва ўсіх краінах і грамадствах бяз выключэння. Але толькі ў русском міре і ў іншых афра-азіяцкіх сметніках яны перманентна знаходзяцца на троне, што бы ні здарылася. Бо глебу для іх росквіту стварае той самы просты народзец. Які на ўласнай зямлі жыве маскоўскім манкуртам. І якому дэмагогі вашага кшталту бясконца свісцяць у вушы, што яму ня трэба змяняцца, бо ён і так харошы, толькі можа крышачку "наіўны", бо даверыўся злому чалавеку. Цьху, брыдота.

    Асабліва смешна, калі гэткі шаптун пачынае даваць парады амерыканскаму выбаршчыку. Прыцягваючы фігуры, што ня маюць да тэмы размовы аніякага дачынення.
  • .
    24.09.2025
    Працягваеце спрашчаць.
    Я не казаў, што народу "ня трэба змяняцца, бо ён і так харошы". У Вас дэмагогія "саламяны чалавечак", калі маніпулятар сам прыдумвае аргумент за апанента і сам пераможна яго абвяргае.
    Далей, Вашае тлумачэнне ёсць расізм. Бо інакш нельга зразумець, чаму толькі народ у "русском міре і ў іншых афра-азіяцкіх сметніках" прынцыпова дурны, а ў іншых месцах - не дурны. Назвы народу і геаграфіі не дастаткова для тлумачэння.
    Маё тлумачэнне - агульначалавечае. Прага да ўлады, жаданне падманваць і падманвацца, надзея на простыя рашэнні, хворае самаўлюбёнае эга.

    Дарэчы, Вы самі носьбіт як мінімум двух з гэтых дрэнных якасцей. Самаўлюбёнасць і наіўнасць, прасоўванне простых тлумачэнняў.
    "Кожны атрымлівае тое, што заслугоўвае" - кагнітыўнае скажэнне "вера ў справядлівы свет" (паглядзіце хаця б для пачатку ў вікіпедыі).
    А самаўлюбёнасць тут відавочная: цяжка не заўважыць жаданне лічыць усіх астатніх недарэкамі, а погляды ўжо другасныя, фармулюцца каб адпавядаць гэтаму жаданню. Таксама нарцысічнае "я меў рацыю ва ўсім".
  • Імя
    24.09.2025
    ., Што расісцкага ў выразе "афрыканскі сметнік"? Аўтарытарных краін на кантыненце нашмат больш за дэмакратый. Гэта медыцынскі факт, які не грунтуецца на колеры скуры тамашняга насельніцтва, а толькі на тым, які светапогляд яно масава падзяляе.

    Адразу па калапсе саўка былыя рэспублікі розніліся мала чым, акрамя змесціва галоваў. Праз 35 год кожны народ пабудаваў тое, чаго хацеў. Хтосьці еўрапейскую дзяржаву, хтосьці лакальную дыктатуру, а хтосці найганебнейшае - расейскую правінцыю. І гэта таксама медыцынскі факт.

    Але можаце далей завываць пра расізм, нібыта гэта камусьці цікава.
  • .
    24.09.2025
    Не бачу тут тлумачэння "дрэннасці народца", акрамя як нейкім агульным для народу светапоглядам. А гэтая агульнасць адкуль бярэцца? Усяго два варыянты.
    1. Калі яна, па-вашаму, прыроджаная, то гэта менавіта перадача праз ДНК. І такая ацэнка дрэнных якасцей усіх прадстаўнікоў народу "па нараджэнню" ёсць расізм.
    2. А калі нейкія дрэнныя якасці перадаюцца праз выхаванне, культуру, то "ўзнагароду заслугоўвае" не ўвесь народ, а толькі носьбіты гэтай культуры, гэтых каштоўнасцей. То-бок, праблема ў каштоўнасцях.
    Так, ці ёсць яшчэ варыянты?

    А калі так, то адказныя за дрэнныя каштоўнасці іх носьбіты - і сярод "простых" людзей, і сярод тых, хто мае ўладу.
    З чаго я і пачынаў.
  • Імя
    24.09.2025
    Новые термины, прыблізна як рак ад дыярэі.
  • мясцовы2
    24.09.2025
    І дзе стэндап? Што па факту ён не так сказаў?
  • Facts don't care about your feelings
    24.09.2025
    Апасля таго, як Гугл і Фэйсбук прызналіся, што левыя ўводзілі палітычную цэнзуру на іх платформах, фэйсбук даваў матэрыялы, а гугл нават гатовы адкаціць назад пацярпелым, аніякія рэтраспектыўныя рацыяналізацыі левакоў нецікавы

    Вешайце ярлыкі, паўтарайце свае мантры пра фашызм, расізм, каланіялізм...
    Болей гэта на людзей не працуе, колькі б вы ў гістэрыках не заходзіліся

    Трамп - гэта толькі пачатак, таран
  • .
    24.09.2025
    Цэнзура ў сацсетках уводзілася як вынік разбіральніцтва Кангрэса ЗША па шматлікіх фактах умяшання Расеі ў выбары ЗША.
    Гэта не рэтраспекцыя, а ход падзей тады.
    Зараз адкат, бо бізнес жадае захаваць грошы пры новых палітычных умовах.
    Гэта адкрыла свабоду для ботафермаў, змяншае інфармацыйную бяспеку ЗША.
    Пры гэтым добра пахне новай цэнзурай, Трамп не давольны, калі пра яго выказваюцца без павагі.

    Ізноў невыпадкова супадаюць падтрымка Трампа і інтарэсы Расеі.
  • Не псуй паветра!
    24.09.2025
    ., Не, напускацель газавых завес, Трамп не задавальнёны, што вашы апалагеты забіваюць нармальных людзей са снайперскіх вінтовак у Амерыцы і ледзь не забілі яго самаго. І гэта праўда, зразумелая кожнаму нармальнаму чалавеку, колькі б ты не мусоліў тут сваю замусоленаю клавіятуру, выбіваючы ёй свае сарасячыя сярэбрэнікі сваімі пратраннымі бязглуздзіцамі.
  • .
    24.09.2025
    Адкуль лаянка "сарасячы" ў беларускай? Толькі з рускай.
    Этымалогія слоў паказвае і паходжанне наратываў.
    Вы або рускі бот, або беларус без самапавагі і крытычных фільтраў, які сам загрузіў сябе ў галаву расейскія метадычкі.

    Ну і сама фекальна-анальная тэматыка, якую так любяць на дне рускага свету.
  • Filipp
    24.09.2025
    У сваім папулізме ён сілён! Што, што, а гэта магёт!
  • Цырк
    24.09.2025
    Filipp, А в чём конкретно популизм, можно поинтересоваться? Или просто слово нравится?
  • Filipp
    24.09.2025
    Цырк, Папулізм у тым, што ён кажа тое і так, як хоча чуць яго электарат. Ці вы станеце паспрачацца з тым, што Трамп палітык- папуліст?
  • fuga ideārum
    24.09.2025
    "Болезнь, при которой путаются мысли, может быть скачка идей лат. fuga ideārum --- быстрое перескакивание мыслей, внезапные переходы между разными темами или дезорганизация мышления при серьезных психических расстройствах. Для постановки точного диагноза необходимо обратиться к врачу-психиатру или неврологу".
  • Наташа П.
    24.09.2025
    fuga ideārum, Надеюсь это ты не про моего любімого "Йесбайдена!"?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць