Комментарии к статье

Историк утверждает, что нашел упоминание о Литве в 451 году

  • Лмае
    02.10.2025
    Вось, яна! Нарэшце старадаўняя згадка пра беларускія землі.
  • Абу
    02.10.2025
    Хроніка называецца "Сатырыка", што як бы намякае :)
  • Камэнтар гісторыка
    02.10.2025
    Камэнтар гісторыка зараз будзе :)

    Калі коратка і ня маеце часу чытаць, то для вас адразу спойлер: выдахніце, спакойна, хадзіце далей па сваіх справах – чарговыя літоўскія казкі Шахерэзады.

    Цяпер разгорнута. XIV стагодзьдзе – час першых зародкаў той самай рымскай легенды, згодна зь якой шляхта ВКЛ нібыта паходзіла ад знатных рымскіх уцекачоў. Чытачы Нашай Нівы хіба ведаюць пра гэтую легенду, бо чытачы НН сяк-так цікавяцца гісторыяй. Адкуль карані гэтае легенды? У XIV стагодзьдзі нямецкія крыжакі зьвярнулі ўвагу на выпадковыя, адзінкавыя падабенствы літоўскае мовы з лацінай, і таму ў XIV стагодзьдзі ў нямецкім асяродзьдзі ўзьнікаюць здагадкі, што аўкштайты і жамойты, быць можа, неяк зьвязаныя з Рымам. У гэтым, дарэчы, няма нічога дзіўнага: позьняе Сярэднявечча – час псэўданавуковых або калянавуковых пошукаў нейкай радні: вугорцы шукалі сваякоў сярод цюрак, французы – сярод жыхароў старажытнай мітычнай Троі, суседзі румынаў пачалі зьвяртаць увагу на падабенства румынскай з лацінай. Дык вось, вернемся. Таму няма нічога дзіўнага, што нямецкія рыцары, суседзі аўкштайтаў і жамойтаў палічылі, што аўкштайты і жамойты неяк зьвязаныя з Рымам. У выніку, узьнікла вось такая вось тлумачальная схемка: аўкштайты і жамойты – нашчадкі рымлянаў. Таму няма нічога дзіўнага, што крыніца XIV стагодзьдзя – часу дууужа далёкага ад навукі – таксама паспрабавала знайсьці ну хоць нейкае больш-менш лягічнае тлумачэньне, хто такія аўкштайты і жамойты.

    Другі аспэкт яшчэ цікавейшы і нашым паўночна-заходнім суседзям яўна не спадабаецца. Дужа не спадабаецца. Што такое слова „Lituam” з пункту гледжаньня лацінскае мовы? Лацінская мова (як і славянскія, дарэчы) мае скланеньні. Канчатак –am – гэта канчатак адзіночнага ліку жаночага роду вінавальнага склону назоўнікаў першага скланеньня. Даступнай мовай: форма „Lituam” адказвае на пытаньне «бачу каго / што» (як беларускае «бачу Літву»). Каму няясна, загугліце Latin Declensions chart і там убачыце таблічкі даступнай мовай. Як для першага скланеньня выглядае назоўны склон (пытаньне «хто? што?») ад формы „Lituam”? Ён выглядае... Litua. Ага. Вы правільна здагадаліся :))) І тут яшчэ трэба ўлічыць, што сярэднявечная лацінская мова не адрозьнівала u i v. Напрыклад, слова unus вымаўляецца як [унус], але магло быць запісанае як vnus. Слова vapor, якое вымаўляецца як [ўапор], магло быць запісанае як uapor замест сучаснага vapor. Слова populus (вымаўляецца [популюс]) магло быць запісанае як popvlvs. Уважлівы чытач ужо хіба здагадаўся, да чаго я вяду? Правільна, слова Litua ў гэтай крыніцы зусім неабавязкова вымаўлялася аўтарам крыніцы як [літуа]. Ён яго мог вымаўляць як [літва]. І тады, уласна, паўстае дужа непрыемнае для нашых паўночна-заходніх суседзяў пытаньнечка: а чаму нібыта найдаўнейшая (на хвіліну дапусьцім, што гэта сапраўды 451 год) згадка Літвы вымаўляецца ня як Lietuva, а так літвінісцка, так непаліткарэктна... Карацей кажучы, падсумаваньне: адкрылі дужа позьні апокрыф. Ды яшчэ падклалі сабе аграменную сьвіньню гэтым адкрыцьцём.
  • Камэнтар гісторыка 2.0.
    02.10.2025
    Камэнтар гісторыка, працяг камэнтара. Таксама чырвоная лямпка запальваецца пры фрагмэнце „quarta in Iadra civitate Dalmatie”. Лішне казаць, што такога места як Ядра ў IV стагодзьдзі не было. Больш за тое, і не магло быць. Рэч у тым, што Далмацыя IV стагодзьдзя – гэта частка Рымскай імпэрыі. Тады як загадкавае «Ядра» надзіва нагадвае паўднёваславянскі тапонім (параўнайце харвацкае Jadransko more «Адрыятычнае мора», славенскае Jadransko morje «тое ж»). Паўднёвыя славяне зьявіліся на берагах Далмацыі толькі пасьля заняпаду Рымскай імпэрыі – уласна кажучы, заняпад імпэрыі і дазволіў ім гэта зрабіць. Калі структуры Рымскай імпэрыі былі больш-менш стабільныя, то барбарскае насельніцтва не сказаць каб дужа пасьпяхова мігравала ў межы імпэрыі. Адпаведна, назва «Ядра» ў прынцыпе пазьнейшая за Рымскую імпэрыю і за IV стагодзьдзе ў прыватнасьці (канчатковае падзеньне Рымскай імпэрыі, нагадаю, гэта сярэдзіна V стагодзьдзя). Тое, што назва «Ядра» ў прынцыпе пазьнейшая за Рымскую імпэрыю, пацьвярджае таксама той факт, што за часоў Рымскай імпэрыі назва Адрыятычнага мора гучала як Mare Adriaticum або Mare Hadriaticum, то бок, без аніякага ёту ў пачатку назвы. Назвы *Mare Iadriaticum за часоў Рымскай імпэрыі не існавала. Такім чынам, згадка мясцовасьці «Ядра» ня можа быць сьлядамі нейкай аўтэнтычнай крыніцы (як намагаецца пераканаць Янкаўскас). Яна можа паходзіць толькі з фантазіі аўтара, які жыў y XIV стагодзьдзі. Што таксама дапаўняе мае развагі вышэй.
  • Камэнтар гісторыка 3.0.
    02.10.2025
    Камэнтар гісторыка, трэці працяг майго камэнтара. Загадзя прашу прабачыць адміністрацыю, але такія вялізныя тэксты хіба прасьцей пісаць асобнымі камэнтарамі. Таксама аграменна праблематычным ёсьць фрагмэнт „tertia in Don fluvii litore”. Калі дапусьціць, што гэты тэкст паўстаў у V стагодзьдзі (451 год), то яму супярэчыць назва самой ракі Дон у гэтым жа самым тэксьце. Рэч у чым. У V стагодзьдзі існавала праславянская мова. У праславянскай мове дзейнічаў (і дужа строга дзейнічаў, сьляды ёсьць нават у сучасных славянскіх мовах) т.зв. закон адкрытага складу. Назва закону ў прынцыпе сама па сабе добра апісвае ягоную сутнасьць – слова не магло заканчвацца на зычны. У выніку, словы ў праславянскай мове заканчваліся або на галосны, або на т.зв. звышкароткія галосныя. Звышкароткіх галосных у праславянскай мове было дзьве: ь і ъ. Словы, якія ў цяперашніх славянскіх мовах маюць у канцы цьвёрдую зычную, у праславянскіх мовах мелі на канцы ъ (напрыклад, стол = *stolъ). Адпаведна, назва ракі Дон у праславянскай мове павінная была гучаць як *Donъ. І сутнасьць у тым, што гэтае ъ у тагачаснай праславянскай яшчэ даволі добра вымаўлялася (гэта бачна паводле іншых славянскіх імёнаў аднатаваных аўтарамі сярэдзіны першага тысячагодзьдзя). Такім чынам, калі фрагмэнт „tertia in Don fluvii litore” паходзіць нібыта з 451 году (як перакананы Янкаўскас), то гэты фрагмэнт павінен гучаць прыкладна як tertia „in Done fluvii litore”, „tertia in Donu fluvii litore” і г.д. – карацей, мець спробу перадаць гэтую кароткую галосную. Назва ж Don магла паходзіць толькі з часоў не раней за ХІ стагодзьдзе, калі адбылося т.зв. падзеньне рэдукаваных (і ў выніку, напрыклад, слова *stolъ сталі вымаўляць як стол, то бок, з чатырма гукамі замест пяці). Такім чынам, слова Don здраджвае, што крыніца ніяк не паходзіць з 451 году.
  • Вось так
    02.10.2025
    Браво!
  • дзівак
    02.10.2025
    Камэнтар гісторыка 2.0., які сэнс разглядаць пытанне як што называлася на балцкіх і славянскіх гаворках, калі хроніку пісалі не балты і славяне. На гэтым пытанні ўся ваша прастыня ператвараецца ў пшык.
  • Камэнтар гісторыка
    02.10.2025
    дзівак, шаноўны недзівак, дык адкажыце на дужа простае пытаньне, адкуль паўднёваславянская (то бок, заведама позьняя) назва далматынскага тапоніму раптам зьяўляецца ў тэксьце, які нібыта шчасьлівым чынам паўтарае тэкст 451 году, то бок, часу, калі тапоніму «Ядра» не магло існаваць у прынцыпе? Паўднёвыя славяне мелі машыну часу? :D
  • Найперш не галасі!
    02.10.2025
    Камэнтар гісторыка 3.0.,
    Усё добра, толькі адміністрацыя чым правінілася, што просіце яе прабачыць?
    ))
    Лепей пісаць "прашу адміністрацыю прабачыць [мне] за....", "аміністрацыю прашу прабачыць за...."
  • Фэйспалм
    02.10.2025
    "Іаана Дыякона, у якой, відавочна, апісвалася ўварванне Атылы ў Італію на мяжы X—XI стагоддзяў.".
    Прабачце, Ацілла памер ў 453 годзе. Можа варта праводзіць мінімальны фактчэкінг перад тым як друкаваць артыкул, а не перакладаць на беларускую крывы пераклад з расейскамоўнага delfi????
  • Дык цудоўная ж навіна
    02.10.2025
    Засталося толькі ўдакладніць, што сучасная Летува і Літва Сапраўдная 12-13-х (а цяпер 5-га) стагоддзяў - дзьве вялікія розніцы. :)
  • дзівак
    02.10.2025
    Дык цудоўная ж навіна, застаецца яшчэ дадаць, што продкі тутэйшых як ня мелі суб’ектнасці ад вялікага перасялення, так і ня маюць да гэтага.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць