Комментарии к статье

Вакансия в «Нашай Ніве»: переводчик с белорусского на русский + корректор белорусской версии + модератор комментариев

  • даведка
    22.11.2025
    И обязательно с чувством юмора! А то много лишней работы будет в модерации.
  • Мх
    22.11.2025
    Навошта на "Бастыёне беларушчыны" перакладаць з беларускай мовы на расейскую? На маю думку, расейскую версію сайта трэба паступова згортваць як непатрэбную. Ну, шчыра кажучы і патрабаванні ў вас: "філалагічная адукацыя".
  • ЎЎЎ
    22.11.2025
    Мх, ну як навошта, каб розныя члены КР і іншыя падобныя новыя актывісты маглі зразумець, бо з беларускай мовай у іх надта цяжкае, затое з расейскай усё добра. Яна для іх родная, таму яе так бароняць, у тым ліку бабарыканцы.
  • Імя
    22.11.2025
    Мх, а куда ж мы без рассіі?!
  • Найперш не галасі!
    22.11.2025
    Мх, цалкам слушнае патрабаванне.
    Напрыклад, ў вашым каментары тры сказы і тры памылкі: адна арфаграфічная і дзьве памылкі пунктуацыі.
    Калі чалавек не разумее тэксту, ня мае яснасці дзе паставіць двукроп'е, а дзе працяжнік, не разумее дзьве тут граматычныя асновы ці адна, то ані карэктарам, ані рэдактарам ён быць не можа.
    Яшчэ, мабыць, спадзяюцца, што "філалагічная адукацыя" мае звычку шмат чытаць і таму не заблудзіць ў віхуры рэплік, сказаў, абзацаў, тэкстаў і твораў.
    )
  • Ы
    22.11.2025
    Мх, куку! вы магчыма праспалі, але на двары канец 2025 года і большасць беларусаў балбочуць па-расейску. Так, гэта вельмі непрыемная сітуацыя для беларускай культуры і нацыянальнага падмурка, але гэта ўжо здзейснены факт. Магчыма не для вас, бо жывеце ў свеце ілюзій, дзе скочуць розавыя выключна беларускамоўныя поні, але твар Беларусі за апошнія 50 гадоў моцна змяніўся. І абсалютна нармальна, каб выданне публікавала тэксты на дзьвюх мовах.
  • Кальян
    23.11.2025
    Мх, Ну и цябе згартуюць як непатрэбнага, кали-некали дачакаетесь
  • Толстоевский
    22.11.2025
    Імя, вы точно никуда! Кто же тогда постоянно будет ныть: "чаму не на мове?"
  • .
    23.11.2025
    А якая арфаграфічная памылка?
    У Вас перад "дзе" і пасля "разумее" таксама косак не хапае ;)
  • Ахаха!
    23.11.2025
    Найперш не галасі! ,
    "ня мае яснасці (коска!) дзе паставіць"
    "заблудзіць ў (у!) віхуры"
    ня мае, не можа (дык "ня" ці "не"?)
    "Грамацей" знайшоўся.... Некалькі сказаў без памылак напісаць ня можа, затое ўсіх бярэцца вучыць, каму як пісаць і нават каму што думаць.
  • Найперш не галасі!
    23.11.2025
    .,
    1) Бастыён Беларушчыны. Для беларусаў гэта ўжо ўласнае імя, як НН, Наша Ніва.
    2) Пасля дзе ня трэба коска, бо тут адзін складовы дзеяслоўны выказнік "мае дзе паставіць".
    3) Пасля разумее ня трэба коска, бо тут адзін складовы іменны выказнік "разумее дзьве тут асновы".
    Але трэці пункт ўжо ў катэгорыі "аўтарская пунктуацыя".
    Можна напісаць крыху іначай і было бы дзьве граматычныя асновы: ён разумее, што тут ёсць дзьве асновы.
  • .
    23.11.2025
    НН піша "бастыён беларушчыны" з маленькіх літар.
    Калі прыбраць "што" з фразы "разумее, што ёсць дзьве", то коска застаецца.
    Дарэчы, "дзьве" з класічнага перапісу? Ясна, што так лепш, але на тое ён класічны і неафіцыйны.
    Пра астатняе падумаю.

    Дзякуй за артыкул Чорнага.

    Дарэчы, часам тут рэпосцяць артыкулы са "Свабоды" і ўжо не заўсёды перакладаюць на наркомаўку. Раней перакладалі.
  • Найперш не галасі!
    23.11.2025
    Ахаха! ,
    1) Пакіньце коскі ў спакоі, яны ставяцца не паводле аўтарскай інтанацыі.
    2) Ведаю, што ў сучасным правапісе пішам "не трэба", хоць вымаўляем "ня трэба". Тое ўсе ведаюць. Тут наўмысна адступаю ад нормы. Я не карэктар часопіса, мне можна.)) А вось Нашай Ніве напэўна не. ))
    У ідэале калі-небудзь, пасля, ня ведаю калі добра было б вярнуць мяккі знак для перадачы нашае асімілятыўнае мяккасці (мяккасьць, сьнег), як ў слове чацьвер, а таксама я перад націскам. Цяпер норма "нягодны", але "не годны", а так яно нЯправільна.
    3) Хто ж вам указвае як і што думаць, акрамя як вы самі?
    Не стварайце сабе куміраў, якія думаюць за вас, і не давядзецца змагацца з млынамі.))
  • Жора
    23.11.2025
    Ы, беларуская мова была адзінай дзяржаўнай усяго трыццаць год таму. Пасля быў Лукашэнка.. і болей нічога ў моўным плане значнага. Вы, фактычна, замацоўваеце ягоны рэферэндум 1995 года. Лукашэнка перамог у вас саміх - зрабіў русіфікацыю самападтрымліваючайся.
  • Мх
    23.11.2025
    Ы, Дык калі сітуацыя дрэнная, яе і выпраўляць не трэба? Нават пачынаць? Хай само неяк ідзе?
  • І вы праспалі
    23.11.2025
    Ы, вы магчыма таксама праспалі, і на канец 2025 года большасць беларусаў не чытаюць нн на ніякай мове і ўвогуле не ведаюць пра яе існаванне, асабліва пакаленне моладзі, якое вырасла за гады, калі нн заблакаваная ў Беларусі і не адчыняецца. Гэтым людзям ужо па 20-27 год.
  • Найперш не галасі!
    23.11.2025
    Жора, "самападтрымліваючайся" сітуацыя становіцца ад падзелу соцыуму паводле моўных маркераў.
    Ганаровую самаізаляцыю у стылі "дэмакратыя можа быць толькі па-беларуску" ўжо праходзілі на пачатку 90-х. У выніку ў дзяржаве ня маем ані дэмакратыі, ані мовы, ды і сама дзяржава ледзь ліпіць.
    Атамізацыя грамадства сёння нам катастрафічна небяспечная.
  • Найперш не галасі!
    23.11.2025
    Мх, ну якія вашыя прапановы?
    Падзяліць наш "мацярык"? Правесці мяжу між дзьвюма тэктанічнымі плітамі? Хіба каму незразумела, што беларуская пліта апынецца выспаю? Ды яшчэ з дзедаўскага куфэрка дастаць "тарашкевіцу", каб ўжо надзейна, каб ніхто не дабраўся да нашага "Валінора". Будзем сядзець там, як ультраправедныя эльфы, астатняе хай згарыць, так? І вінаватыя ўжо прызначаныя - "губернскі рускамірны народзец"; мы ж і надалей будзем будаваць сваю нутраную эміграцыю ў сябе дома.
    Мяркую, што ўжо нацешыліся танным пікіраваннем, бясконцымі лініямі разломаў. Руская мова на ББ таксама патрэбная. Яшчэ б хоць еўрапейскіх дабавіць, эх!..
  • Артур Гайко
    22.11.2025
    Гатовы працаваць бясплатна за ідэю. Багаты вопыт працы на дэмакратычныя структуры і праэкты. Адказны, руплівы, працавіты. Рэкамендацыі Інфапоінта, філёляга Дудкіна, фатографа Мішчука і гісторыка Гарбачова-Макавеева. Дадаткова магу праводзіць кастынгі і творчыя сустрэчы з чытачамі.
    Возьмеце?
  • Моўны патруль
    22.11.2025
    Артур Гайко, як будзе пісьменна: з Беларуссю ці з Беларусьсю? Мінск ці Менск? Літва ці Летува?
  • Галоўнае - гэта
    23.11.2025
    Артур Гайко, "... рэкамэндацыі Дудкіна..." :-)
  • Андрусь
    22.11.2025
    Нарэшце! Калі б не функцыі перакладчыка на расійскую, сам бы папрасіўся.
  • даведка
    23.11.2025
    А с какого на какой нужно переводить, чтобы в русскоязычной версии на сайте применительно к белорусской и минской милиции атрымаць слово «полиция»?!
  • Вока
    22.11.2025
    На хартиі усе "белорусы" шпарят па рускі, а чего стесняться.
  • Санта Бэрримор
    22.11.2025
    Неужто анна бонд увольняется и перестает про себя писать?
  • Найперш не галасі!
    23.11.2025
    Санта Бэрримор, было б някепска.
    ))
  • Найперш не галасі!
    23.11.2025
    Вось і свежы прыклад, чаму патрэбная агульная вялікая, філалагічная, начытанасць рэдактара.

    "Лукашэнка загадаў чыноўнікам перад прыходам да яго здаваць мабільнікі."
    Мне муляе вока.
    Я напісаў бы
    "Лукашэнка загадаў чыноўнікам, што прыходзяць да яго, здаваць мабільнікі".
    "Лукашэнка загадаў здаваць мабільнікі перад сустрэчай з.. падчас сустрэчы з..
    Як на мой густ тут само слова "прыход" ня вельмі каб дарэчы.

    І яшчэ вельмі і вельмі важнае:
    Усім чытачам НН, а таксама ўсім супрацоўнікам НН рэкамендую прачытаць артыкул Кузьмы Чорнага "Небеларуская мова ў беларускай літаратуры".
    Ня менш важна за сацсеткі кандыдата на пасаду рэдактара ББ.
    Ёсць на сайце кнігі.ком
  • Кілер троляў
    23.11.2025
    Бота кропку вазьміце
  • І смех і грэх
    23.11.2025
    Кілер троляў , такая алергія на Кропку, што і на пісьме ігнаруеце?
    А слова Кілер не беларускае, Шэф не ўхваліць. Глядзіце, каб за адыход ад лініі партбілет не пакласці.
  • 100
    23.11.2025
    Кілер троляў , магчыма, яго ўжо ўзялі. Інакш як патлумачыць, што яго флэйм, пры чым пад рознымі нікамі (".", "Найперш не галасі!", "Ботам", "Ну-ну", "Лапідарный"), тут прапускаецца. У адрозненне ад "няправільных" каментароў.
  • Ботам
    23.11.2025
    І смех і грэх, кропка, найперш не галасі, ты ж і так працуеш, клацаеш тут па клавішах, бот.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць