Комментарии к статье

Последние белорусские голоса. В Латгалии полностью вымер белорусский язык

  • Спадар
    13.12.2025
    Man patīk skaista latviešu valoda!(мне падабаецца прыгожая латышская мова)!
  • .
    13.12.2025
    Спадар, Что? - адкажуць вам жыхары тых тэрыторый.
  • Спадар
    13.12.2025
    "жыхары тых тэрыторый" -- у асноўным вата,яка ня ведае ні латышскую,не латгальскую і тым больш беларускую мовы...
  • Žvir
    13.12.2025
    Спадар, nie zhuščaj.
  • Впрептрп
    13.12.2025
    Тое самае ўжо можна сказаць і пра Беларусь, беларуская мова амаль зьнікла
  • Хлусня
    13.12.2025
    Можна падумаць, што ў Беларусі яна квітнее.
  • Gorliwy Litwin
    13.12.2025
    Дык беларуская мова і ў самой Беларусі амаль ужо вымерла. Не стала яна за 120 гадоў г. зв. адраджэньня нармальным камунікатыўным інструментам. Толькі элементам дэкарацый, гандлю сімваламі на геапалітычным рынку. Вельмі мала сьвядомыя спадары на ёй пісалі і гаварылі пра простыя штодзённыя рэчы гарадской рэальнасці, усё гуляліся ў нейкую настальгічную шчырую вёсачку, хто, маўляў , круцейшы сімвалічны хлебароб. Вось і дагуляліся.
  • ўўў
    13.12.2025
    Gorliwy Litwin , дзіўна што за рэчывы вы там ужываеце каб так проста ўсё перакручваць з ног на галаву і рабіць з ахвяры вінаватага. У вас чамусь не маскалі і іх калябаранты вінаватыя, якія на гэтай акупаванай тэрыторыі гвалтоўна і цягам стагоддзяў выпхалі беларускую з дакумэнтацыі, адукацыі, навукі і масавай культуры, а беларусы - якім за беларускую мову, сьцяг, герб і самавызначэньне не раз прылятала ад гумовых дубцоў да лягероў, шыбеніц і расстрэлаў...
  • А
    13.12.2025
    ўўў, сопротивляться не пробовали?
  • Gorliwy Litwin
    13.12.2025
    ўўў, я не здымаю віну з маскалёў, якія ёсць абсалютным і безумоўным злом. Але па першае, яны такое сама зло (асабліва калі панавалі на больш шырокай прасторы) для польскай, фінскай, латышскай, літоўскай, эстонскай і многіх іншых моў. І канешне для ўкраінскай. Але ўсе тыя супраціўляліся нашмат больш эфектыўна. А беларуская мова адразу заняла пазіцыю дадатковай сялянскай гутаркі да вялікай рускай цывілізацыйнай. Вы не можаце кантраляваць паводзіны свайго ворага, можаце толькі свае ўласныя
  • Žvir
    13.12.2025
    А, vučy historyju, nievuk, tam adkaz.
  • .
    14.12.2025
    Вы асабіста спрабавалі? Менавіта асабіста.
    Бо каб выказваць асабістыя прэтэнзіі, трэба быць асабістым прыкладам. А не прыводзіць у прыклад сваіх дзядоў, прадстаўнікоў сваёй нацыі, кагосьці іншага.

    І, вядома ж, дзіўна, супярэчліва выглядае такая прэтэнзія на рускай мове.
  • А
    13.12.2025
    Žvir , чью историю? Народов, которые боролись за свою свободу и независимость, и завоевали её?
  • А
    14.12.2025
    ., я не вашего роду-племени!
  • .
    14.12.2025
    Не "мова сама заняла пазіцыю дадатковай сялянскай гутаркі" (яна ўвогуле суб'ект?), а ёй пакінулі толькі гэтую рэзервацыю, тыпа этнаграфічнага музея.
    А тых, хто прасоўваў яе ў гарадское жыццё, літаратуру, навуку, забілі 29.10.1937. Або рэпрэсавалі ў іншыя даты. І кнігі іх забаранілі.

    Паўтараеце класічную здзеклівую пазіцыю каланізатараў: спачатку забіваць і знішчаць, а пасля папракаць: "а што ж вы так дрэнна выжылі".
    І канцэпцыя віны ахвяры, сам спосаб такога мышлення - тыповы падыход з савецкай юрыспрудэнцыі і практыкі.
    Называецца "я не здымаю віну з маскалёў"... "але буду цалкам думаць як яны і паўтараць за імі".
  • Камэнтатар
    13.12.2025
    Дзякуй за артыкул, пазнавальна пра сытуацыю ў пачатку 20 ст.
  • Вынікі беларушчыны
    13.12.2025
    Гісторыя: першая "Біблія" на Ўсходняй Эўропе на роднай мове, першыя канстытуцыя ў свеце, Літоўскі Статут, на рускай мове, на мове тытульнай нацыі Літвы, першы ў свеце "Буквар", нашая мова гучыць ад Балтыйскага да Чорнага мору.
    Сучаснасць: артыкул аб тым, як знікае нашая мова ў Латгаліі, гэтае пры тым, што яна знікла Віленшчыне й абсалютна большасць тых, хто заве сябе беларусамі, цураюцца роднай мовы.
  • Valadzimir
    13.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Яшчэ
    13.12.2025
    Яшчэ ў савецкія часы казалі, што Латвія заканчываецца на мяжы Екабпілскага района, а далей жывуць "чангалы", так рыжане клічуць латгальцаў, а ў
    адказ лагальцы рыжан завуць "чыўламі".

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць