«Мы сделали ошибки вместе, и вместе обязаны их признать». Текст речи Марка Рубио на Мюнхенской конференции
-
14.02.2026Прекрасная же речь. Но не в коня корм. Конь уже разложился, его не спасти.
-
15.02.2026Чудесно, еще вчера Лавров выступал по телевизору. Хотите сказать, это была конская консерва?
-
14.02.2026Napyšliva, z pieratorkvanniami i ŭ duža zhuščanych farbach. Šmatsloŭna, i adnačasova pusta. U Amerycy takoje lubiać, chatnija haspadyni puścili ślazu, redneki raspravili plečy.
AAN im zaminaje, ale AAN taki, jakim jaho i stvaryli, uzhadnili, i z vyhladam i rolaj jakoha pahadzilisia usie, i sami amery pieršyja siarod ich.
Ułasna, nijakich prapanovaŭ, nijakich idejaŭ, nijakaj kankretyki. Chiba tolki tanalnaść vystupu pamianiałasia, i na tym usio, usio, što čujem užo ciaham hodu, jak Tramp zasieŭ u Bielym domie.
Zakonnaść i susvietny ład sionnia zaminaje, jak bačym, nia tolki Rašy. Heta adzinaja vysnova z usiaho taho vystupu kubinskaha emihranta... -
14.02.2026Па сутнасці той жа трампізм, толькі ў больш мяккай абалонцы.
"Памылкі":
1. "Дэіндустрыялізацыя". Натуральны працэс, калі працоўная сіла ў краінах трэцяга свету больш танная.
Змагацца з ёй, як змагацца з эканомікай.
Ці вяртаеце вы індустрыялізацыю (Дэтройт і г.д.)? Калі не, то пра што размова?
2. "Перадавалі суверэнітэт міжнародным арганізацыям."
Няўжо ААН узурпіравала суверэнітэт ЗША? Пра што размова?
3. "«Культ клімату» (энергетычная палітыка, якая абядняла нашых людзей)".
Якраз адваротная энергетычная палітыка, на нафце, вуглі, газе, была памылкай і тупіком, вяла Еўропу да залежнасці ад Расеі.
А пытанне мае яшчэ навуковы складнік (у якім трампісты выглядаюць падобна рускім - цемрашаламі) і стратэгічны складнік (каб не жыць у забруджаных гарадах, як РФ).
І дарэчы, канкурэнт Кітай не хістаецца з канспіралогіяй па клімату і не шукае скрэпы ў нафце, а разумее перавагі экалагічных крыніц энергіі, паслядоўна развівае іх.
4. "Міграцыя". Таксама натуральная з'ява. Калі ўмовы жыцця ў свеце не аднолькавыя, заўсёды будзе міграцыйны ціск. Як з вадой паміж сасудамі рознага ўзроўню.
Уся гісторыя чалавецтва гэта гісторыя ў тым ліку перасялення народаў.
Сама ЗША пабудавана як краіна мігрантаў. Ідэалогія "плавільнага катла". Так што калі гэта "памылка", то шукайце яе не "ў нас", а ў сябе, у самой базе вашай дзяржаўнасці.
Мяркую, што ўсе 4 "памылкі" - не рэальныя, гэта 4 папулісцкіх штампа, якія добра кладуцца ў свядомасць часткі амерыканскіх выбаршчыкаў рэднекаў, мясцовай ваты.
Пакуль вы будзеце гуляць у гэтыя скрэпныя гульні, рэальныя праблемы не будуць вырашацца. Згубіце час. А Кітай у той час дзейнічае прагматычна. -
14.02.2026., все что написали верно в предположении, что война с совком закончилась и победила либеральная демократия. Рубио говорит - что это предположение ошибка: противостояние не закончено. Новый Фултон.
-
14.02.2026Вы ўпалі ўжо ў яўную дэмагогію. Натуральным працэсам можна назваць шмат чаго. І злачынствы - "натуральны працэс", і пошасьці - "натуральны працэс", і сьмецьце на вуліцах - "натуральны працэс". Не азначае, што трэба роўна сядзець на ср*цы, і чакаць пакуль усё разваліцца.
-
14.02.2026Залежанасьць ад расейскага газу ў Эўропе ўзьнікла, бо зялёныя вар'яты развалілі атамную энэргетыку. Пра гэта, напрыклад, казаў канцлер Мерц. Манэўровая вугальная генэрацыя таксама зрэшты была ня лішняй, пакуль альтэрнатыўныя тэхналёгіі не гатовыя на замену, і ніякай расейскай залежнасьцю там ня пахла.
-
15.02.2026., дзякую за аналіз. Згаджаюся з усімі тэзісамі.
Толькі дадам яшчэ пра “трампізм у мяккай абалонцы”.
Рубіа выконвае задачу па раслабленні ўвагі і зацягванні ў наратыў MAGA. Пачнеш з ім згаджацца і ен адразу падсуне тэзіс “Might makes right” і ніякіх правілаў.
Але ж гэты тэзіс супярэчыць ідэалам Джэферсана, Вашынгтона, Лінкальна.
Згадваю рэч Лінкальна ў 1838 - The Perpetuation of Our Political Institutions
“ As a nation of freemen, we must live through all time, or die by suicide”
Мой пераклад:
Як нацыя свабодных людзей мы мусім перажыць усе часы, або загінуць ад суіцыда.
God bless America! -
15.02.2026Блытаніна з пошукам "памылак" ніяк не звязана з тым, працягваецца супрацьстаянне з РІ/СССР ці не.
Гэтыя 4 памылкі, калі яны ёсць (меркаванне Рубіа), актуальныя і пры СССР, і без яго. А калі іх няма (маё меркаванне), тым больш.
Рубіа прыцягвае супрацьстаянне маніпулятыўна, бо ва ўмовах пагрозы логіка памяншаецца. Вы паўтарылі за ім.
І ва ўмовах пагрозы, супрацьстаяння наадварот, якраз больш крытычна рэальна ацэньваць праблемы і задачы, а не займацца папулісцкімі закідамі.
Адзін з прыкладаў Трамп зараз, які расказвае на сваю аўдыторыю рознае, а належнай падтрымцы Украіне не дае. Мабыць, зброя зараз (пазаўчора) дасць перавагу над Расеяй, а не прагоны пра ААН, мігрантаў і клімат? -
15.02.2026Натуральны працэсар, nie, čakać, pakul usio razvalicca, nia treba, treba ŭsio razvalic ničoha nie čakajučy,.. jak Tramp.
-
15.02.2026Так, натуральныя працэсы могуць быць і шкоднымі. Можна ім супрацьдзейнічаць, кампенсаваць і г.д.
Мая заўвага ў тым, што Рубіа гэтыя працэсы называе "памылкамі". Нібыта папярэднія кіраўнікі дзяржаў наўмысна і штучна стварылі ўсе эканамічныя і палітычныя праблемы з нуля.
У яго не розніца аплаты на рынках стварае дэіндустрыялізацыю развітых краін і міграцыйны ціск, а дрэнныя кіраўнікі. Да іх нібыта не існавала міграцыі. Гэта проста папулізм, валіць усё на папярэдніх кіраўнікоў.
І Вы б не хамілі. Не, калі ласка, ў ананімным чаце хто ж знойдзе. Але самой хамаватай манераю каментатары толькі пацвярджаюць тэзіс пра ватную непісьменную падтрымку трампістаў. -
15.02.2026Натуральны працэсар, для . нават значны узрост забойстваў і гвалтаванняў з боку мігрантаў на еўрапейцах таксама пэўна натуральны працэс і ўвогуле ўсё ок.
-
15.02.2026., Ён не называе працэсы памылкамі, ён называе памылкамі палітычныя захады, якія ігнаравалі ці паглыблялі адмоўны вынік. Напрыклад, гэта факт, што імпарт працоўнай сілы без увагі на культурную сумяшчальнасьць быў абумоўлены сьвядомымі палітычнымі дзеяньнямі. Гэта ня быў проста натуральны працэс, кшталту дажджу. Разбурэньне таннай і прадуктыўнай энэргетыкі - таксама сьвядомае рашэньне.
-
15.02.2026Я перачытаў яго прамову. Усё ж ён кажа не пра кантроль над гэтымі працэсамі, а пра іх наўмыснае "памылковае" стварэнне.
Калі б заходнія эканомікі не выкарыстоўвалі больш танную працоўную сілу: ў іншых краінах - дэіндустрыялізацыя, або ў сваёй - міграцыя, яны прайгравалі б па параўнанню з тымі, хто такое выкарыстоўваў.
А зараз спроба заднім лікам абнуліць і свае прошлыя перавагі з-за таго.
Што ён увогуле прапаноўвае канкрэтна? Вяртанне індустрыялізацыі ў ЗША? Не пачуў такіх прапаноў. Тады сэнс прамовы, акрамя барацьбы за ўплыў над выбаршчыкамі?
А калі ўсё ж прапанаваў бы, то хто будзе працаваць у ЗША? "Карэнныя"? Ім трэба плаціць больш за мігрантаў і больш за працоўных у краінах 3-га свету. І за кошт чаго тады рэіндустрыялізацыя будзе канкурэнтназдольнай на сусветных і сваім рынках?
Ён нагадвае камуністаў, якія верылі, што можна каманднымі метадамі і ідэалагічнымі рашэннямі перамагчы эканоміку.
Парадокс, што сучасныя камуністы - кітайцы - прагматычна ставяцца да росту свайго ўплыву ў свеце, а ЗША пад Трампам заносіць у ідэалагічныя выбрыкі. -
15.02.2026Залежнасць ад расейскіх энерганосьбітаў фармавалася з 1960-1970-х (газаправоды).
Задоўга да закрыцця атамных станцый (прычынай якіх, дарэчы, ва-многім Чарнобыль і Фукусіма). -
15.02.2026Ваша ўпэўненасьць, што вы лепш за канцлера разьбіраецеся ў нямецкіх справах трохі вас дыскрэдытуе. Да пачатку 90-х Нямеччына большую частку газу імпартавала з Нідэрляндаў, у абcалютных лічбах аб'ём імпарту з СССР быў такі, што яго можна было замяніць, напрыклад, нарвэжскім. Урэшце доля газу ў генэрацыі электрычнасьці была каля 5 адсоткаў. Адпаведна ні пра якую залежнасьць у гэты пэрыяд гаворкі няма. Да 2011 аб'ём вырас значна, а імпарт менавіта расейскага стаў найбольшым, і электрагенэрацыя стала ўдвая больш залежнай ад газу (а сама генэрацыя павялічылася). І замяніць ужо бяз значных выдаткаў стала немагчыма. Вось гэта залежнасьць. У гэты момант, зялёныя выкарыстоўваюць абсалютна недатычныя нямецкіх АЭС прыклады Фукусімы і Чарнобыля, каб на хвалі панікі яшчэ больш павялічыць гэтую залежнасьць. Думаю гадоў праз 20 мы дазнаемся, што Крэмль папросту ўкідываў грошы на гэтыя прагрэсіўныя справы, як цяпер на AfD
-
15.02.2026Я кажу не толькі пра Германію. Італія зачыніла АЭС у 1987-1990. Літва 2004-2009. І г.д. Калі ў гэтым рашэнні і быў расейскі ўплыў, то толькі негатыўны, прыкладам Чарнобыля.
Ваша канспіралогія пра падтрымку Расеяй зялёнай энергетыкі слабая, бо Расея была зацікаўлена перанакіраваць энергетыку не на самастойныя зялёныя крыніцы ў Еўропе, а максімальна на сябе.
Там і трэба шукаць карупцыю. Герхард Шродэр і г.д.
Куды зараз цягне Рубіа? Знішчыць дасягненні зялёнай энергетыкі ў Еўропе? Замест расейскай залежнасці ўтварыць амерыканскую? Нячэсна з гэтым яго "мы". -
14.02.2026Неплохо. Но как забыть все что творил и творит рыжий идиот и его подельники, включая прошлогоднего спикера Вэнса.
-
14.02.2026Калі б 25 гадоў таму перамог А. Гор з яго "культам клімату", а не нафтавы дурань Буш, то зараз палітычны рэльеф планеты Зямля быў бы без Пуціна, Трампа, Мадуры, тэакратычных сатрапій... усяго таго, што абражае чалавечы розум, і без Рубіа, зразумелая справа, ён бы працаваў, дзесьці ў Гаване грузчыкам і збіраў бы на вяселле сваёй дачкі - сына. Зарабляў бы сумленнай працай, а не нікчэмнай балбатнёй нафтаннага лабіста.
-
14.02.2026Ну, так мы бы адмянілі фізыку, і генэравалі б электрычнасьць з пальца. Усяго толькі трэба было абраць паўпісьменнага чувачка, уся экалягічнасьць якога палягала ў PowerPoint прэзэнтацыі
-
15.02.2026Буш - малойца, Скажыце гэта Маргарэт Тэтчэр, што закрыла смярдзючыя вугальныя шахты, гэтыя тэхналогія 19 стагоддзя. Ёй таксама казалі аб фізіцы і хіміі працэсаў, што гэта немагчыма, ужос, ужос, як мы жыць будзем. Але яна ліквідавала гэты фурункул прамысловай рэвалюцыі часоў Вікторыі. І выдатна. Цяпер ніхто ва Уэльсе не палезе ў гэтыя шахты нават за грошы.
Так будзе і з смярдзючымі нафтавымі свідравінамі, гэтымі тэхналогіямі 20 стагоддзі, гэтымі фурункуламі індустрыяльнай рэвалюцыі часоў Рузьвельта. Праз 50 гадоў ніхто не захоча свідраваць нават за грошы. Колькі б прадажныя палітыкі не ўпісваліся зараз у гэтую брыдоту. -
15.02.2026У брытанцаў свой газ, і яны маглі адмаўляцца ад чаго заўгодна, не залежачы ад расейскіх паставак. У Нямеччыне зялёныя аднадумцы Гора ўшчэнт разбурылі атамную энэргетыку, і паставілі ркаіну на калені перад Крамлём. Дарэчы, вы блытаеце боб з гарохам. Дадатковая генэрацыя ў Брытаніі сыходзіла з вугля аж да 2020-х. Закрыцьцё шахтаў Тэтчар да гэтага ня мае ніякага дачыненьня, яны папросту сталі нерэнтабэльныя, а ня тое што яна вырашыла пазелянець
-
15.02.2026Каменны век скончыўся, скончыцца і бронзавы, я так бачу вы не разумееце, што нафта - гэта ня толькі і ня столькі паліва. Нафта гэта палімеры і пластмасы, то бок 80-90% таго, што навокал вас зроблена з нафты, ці мае дэталь з нафты, ці зроблена на станке які мае дэталь з нафты. Кожны провад, гумка, мыла, сродак бытавой хіміі, адзенне, абутак - ўсё гэта зроблена з нафты і газу
-
15.02.2026Шаноўны, Паважаны, я якраз і кажу, што нафта знікне, як прамысловасць, як паліва, а тое, што яна застанецца, як мастацтва, як сыравіна для палімераў - гэта цалкам магчыма. Гэта не тыя аб'ёмы і гэта можна здабываць не ў тэакратыях і дэспатыя.
Сучасных запасаў нафты на складах, што здабывалася для паліва, хопіць на дзесяцігоддзі для палімераў.
Плюс мы не ведаем ці патрэбны будуць палімеры праз 50 гадоў у тых аб'ёмах, што цяпер.
Ня факт. Могуць быць і іншыя рашэнні, што зараз яшчэ не відавочныя з-за туману, што напускаюць нафтавыя лабісты. -
14.02.2026Рубіа - найболей драматычны персанаж цяперашніх часоў вашынгтонскай адміністрацыі - лёг пад Трампа ў спадзяванні на наступную прэзыдэнтуру ЗША - а ў выніку апынецца галоўнам стрэлачнікам за ўсе вэнса-трампаўскія касякі пасля непазбежнай перамогі дэмакратаў.
-
15.02.2026Он в конце забыл сказать. Короче отдавайте нам Гренландию, я что зря перед вами расшаркивался тут.
-
15.02.2026Не мы, а вы .........
-
15.02.2026У школе вучылі, што Еўропа - частка свету, а Еўразія - кантынент, які складаецца з дзвюх частак свету - Еўропы і Азіі.
Наадварот - Амерыка - частка свету, якая складаецца з двух кантынентаў - Паўночнай Амерыкі і Пашднёвай Амерыкі.
Гэтыя звесткі ўжо састарэлі? -
15.02.2026Когда он говорит "мы", то пускай в это понятие свою страну включает. И выруливают пускай сами - выбрали умственно отсталого себе в президенты, а потом остальные должны "вместе решать". Импичмент своему лапедарному объявите, может тогда и будет какой-то диалог. С Трампом о чем-то договариваться - это зашквар, он недоговороспособный популист и преступник.
-
15.02.2026Рубио пока обыгрывает Вэнса. И это хорошо.
И, по отношению к этой войне Администрации Трампа, самого Трампа, в упор, не просматривается осознание ошибок, а тем более их исправление !