Комментарии к статье

Настя Рогатко: Всех, кто против участия белорусов в ивентах россиян, я ожидаю увидеть на ярмарках польских, британских, испанских

  • Indrid Cold
    03.05.2026
    Проста нагадаю як яна ў 2017 годзе ездзіла ў Расею і рабіла фатаздымкі з Іванам Ургантам. Ужо пасля акупацыі Крыма, ужо пасля Малазійскага боінга і ўжо пасля ЛэНэРэ і ДэНэРэ.
    Можна вывезці рускага з Расеі, але Расею з рускага не вывезці ніколі.
  • Бывший политический заключённый
    03.05.2026
    Indrid Cold, паслухайце, 90%+ сённяшняй грамадскай і нават палітычнай апазіцыі да 2022 года болт клалі на Ўкраіну, і ставіліся да маскалёў як да родных братоў.
    Ганьба? Канешне!

    Да 2020 году гэтыя людзі не мелі спраў да супрацьстаяння з прусаком і яго кодлай. Яны жылі сваім жыццём, камфортна прыстасаваўшыся да "абставін".

    Так, мне таксама гэта не падабаецца. Але сёння і яны робяць справу, і гэная Рагатка мае рацыю: пакуль яна робіць, Варшаўска-Вільнюсскае гетта толькі крытыкуе. Нічога не роблячы.
    Праўда жыцця.
  • Аналiтык
    04.05.2026
    Indrid Cold,
    Якi жах, яна сустракалася з Ургантам. Дык Ургант зараз не на расейскiм ТБ, яму забаронена.
  • Indrid Cold
    03.05.2026
    Бывший политический заключённый, па-першае робяць, па другое сэнсу ў такой працы Рагатко - няма ніякага. Рускія іншыя народы за людзей не прызнаюць. Даказваць ім нейкую суб'ектнасць нацыі - губляць час.
  • Axe
    03.05.2026
    Бывший политический заключённый, калі мы адкінем хто де і чым цікавіўся. Нам тут заяўляюць, што беларусы не бяруць удзел у замежных кніжных імпрэзах. Гэта ня ёсць праўдай. Менавіта таму, што беларусы бяруць удзел як беларусы, не "рускамоўныя" іх і разглядаюць як асобную нацыю.
  • Ну
    03.05.2026
    Бывший политический заключённый, "нічога не роблячы"? Вы, можа, не туды глядзіце? Ці сталі "былым" зусім нядаўна. Таму што за апошнія гады СТОЛЬКІ ўсяго (не)было зроблена, што іншы раз прыходзілася абіраць, дзе паўдзельнічаць. Іншая справа, што было беларусы ў эміграцыі ўсё больш асімілююцца і паціху губляюць цікавасць да свайго, роднага. А такія, як спадарыня Рагатка, проста разлічвае падвысіць продажы сваёй кніжкі за рахунак як бы "добрых рускіх". Ці рускамірскіх беларусаў, каторым камфортнае казаць "какая разница, на каком языке?" (но лучше на "русском"). І каторым лёгка вывучыць любую мову, акрамя той, каторая "каб не ўмёрлі".
  • Раблю работу
    03.05.2026
    Бывший политический заключённый, Дзякуй. Толькі адно пытаньне: а што гэтая Рагатка робіць?
  • Бывший политический заключённый
    03.05.2026
    Indrid Cold, это не доказывание, а продвижение своего.
    Очевидно, Вы этого не понимаете.
  • Ммм
    04.05.2026
    Хворбз, а расшыфруйце, калі ласка.
  • Бывший политический заключённый
    03.05.2026
    Axe, беларусы розныя. Калі вы пачынаеце цыкліцца на мове - гэта шлях у нікуды.
  • Axe
    03.05.2026
    Бывший политический заключённый, справа не ў мове, а ў тым, што ніводная іншая культура (польская, нямецкая, літоўская) не ўспрымаюць як "прыдатак да сваёй" вось у гэтым і будзе розьніца, а не выключна ў мове.
  • 1
    03.05.2026
    Бывший политический заключённый, у 19-м стагоддзі чэхі, замест баўбатання пра розныя тыпы чэскасці, высунулі лозунг “хто не размаўляе чэскай, той - ня чэх”. Мо таму і перамаглі?
  • Бывший политический заключённый
    03.05.2026
    1, прапаную перайсці да справы.
    Хопіць лозунгаў. Тады і будзе рэзультат.
  • 1
    04.05.2026
    Бывший политический заключённый, ужо напісаў жа: стацца нацыяй і чакаць на спрыяльны момант. Як усе нармальныя народы ў свой час рабілі.

    А не вымазвацца ў русском міре на радзіме і за мяжой, як большасць тое дагэтуль робіць.
  • Бывший политический заключённый
    03.05.2026
    Ну, выбачце, я не бачу значных вынікаў гэтага "зроблена".
    У Польшчы грамадзянін рб нават прыватны рахунак у банке не можа адчыніць без карты пабыту.

    І так, я правёў 4 гады ў палоне, першыя 2 з якіх спадзяваўся на тое, што выцягнуць свае. Але ж рэчаіснасць такая, што выцягваюць выключна амерыканцы (вялізарны Дзякуй ім за гэта!). Нашыя Людзі за кратамі толькі і спадзяюцца на іх.

    Дык што зроблена карыснага за гэтыя годы, чым можа скарыстацца кожны беларус у вымушанай эміграцыі?
  • Axe
    03.05.2026
    Бывший политический заключённый, як агучанае вамі карэлюе зь кніжнымі кірмашамі?
  • Ну
    04.05.2026
    Бывший политический заключённый, вы не паверыце, але ні ў адной краіне Еўропы вам не адкрыюць рахунак у банку, калі ў вас няма законных падставаў на жыццё ў дадзенай краіне! Чаму менавіта для беларусаў і менавіта ў Польшчы павінна быць выключэнне?
    Пра вынік таго, што рабілася за апошнія 5 гадоў: мы і нашае пытанне не даюць спакойна спаць чыноўнікам па ўсёй Еўропе. Без працы Ціханоўскай, Латушкі, іх каманд і КР беларускае пытанне знікла б з радараў еўрапейцаў яшчэ ў 2021-м годзе. З лютага 2022-га - канчаткова і безвяртальна! Наконт культурніцкіх мерапрыемстваў: я асабіста, напрыклад, працягваю адчуваць моцную сувязь з Радзімай, адчуваць сябе менавіта беларусам, а не эмігрантам, каторы калісьці ім быў. І я гляджу на беларусаў, каторыя наведваюць усе гэтыя мерапрыемствы і разумею, што я не адзін такі.
    А вы, верагодна, з той катэгорыі, каторай увесь час усяго не хапае. Ўлівайцеся і рабіце нешта, а не трызніце ў каментарах!
  • Ну
    04.05.2026
    Бывший политический заключённый, рэчаіснасць такая, што амерыканцы здолелі кагосьці выцягнуць (і тое толькі малую частку), дзякуючы перш за ўсё ціску і паслядоўнаму непрызнанню з боку Еўропы нашага прусака. Пра гульню ў добрага і злога паліцэйскага чулі? А гэты ціск не ў апошнюю чаргу падтрымліваўся менавіта дзеяннямі тых, ад каго вы не бачыце "рэзультата".
  • Бывший политический заключённый
    03.05.2026
    Axe, хвілінку! Размова зайшла за "шмат чаго зроблена". Вось мне цікава: што зроблена за мінулыя 4 гады? І дзе я не маю рацыі?

    Калі што, бясконцая шматгадовая балбатня з гетта - гэта ўвогуле не справа.
  • Axe
    04.05.2026
    Бывший политический заключённый, вы мабыць няўважліва чыталі, але там дакладна было апісана, што "шмат чаго зроблена" тычыўся менавіта разнастайных імпрэзаў і культурніцкай дзейнасьці, а не таго, аб чым вы пачалі разважаць.
  • Axe
    03.05.2026
    Ці чытала Наста тое, што яна трымае ў руках?)
  • усё жыццё інвеставалі ў іншы (імперскі) пражэкт, а тут мова, ВКЛ, Купала
    04.05.2026
    Axe, Рагатка, Фядута , Аляксеевіч іншыя расескамоўныя пісьменнікі і мысляры, усё жыццё інвеставалі ў іншы (імперскі) пражэкт, а тут мова, ВКЛ, Купала і Ваярскі марш, а заўтра (як ім кажа .ру) пуцін захопіць РБ, і што рабіць тады? могуць ў нацдэмы запісаць і ў Курапаты, і смяецца з акцэнту усе будуць ( як яны сёння каверкаюць Валета і усіх то размаўляе па расейску з акцэнтам ) . Таму яны і будуць і надалей на імперскія наратывы працаваць

    стакгольмскі (маскоўскі) сіндром , нажаль як і 90% Беларусаў сёння
  • 1
    03.05.2026
    Шмат словаў - але змест гэтае кніжкі ад гэтага не зменіцца. Гэта па-ранейшаму бульварная пустышка.
  • Тру
    03.05.2026
    Для пачатку, чыста па прыколу, прадай хаця б 5000 экзэмпляраў суайчыннікам. А потым ўжо займайся міжнароднай экспансіяй.
  • Ай)
    03.05.2026
    Задзяўблі персанажы ў "белым паліто". Калі вы ўжо такія "правільныя", то як можаце атрымліваць і карыстацца пашпартам РБ са сталінскім гербам? Ці як маглі падаткі плаціць? І вайна ва Украіне — гэта не прычына для "адмены" ні расіян, ні рускіх, ні беларусаў. З такой прынцыповасцю трэба тады спачатку амерыканцаў адмяніць, якія напалмам за пару дзён забівалі, прычым мэтанакіравана, тысячы жанчын і дзяцей. І нічога — ходзяць да іх і дупу ліжуць, "светачам дэмакратыі" называюць.
  • Indrid Cold
    03.05.2026
    Ай) , В'етнам перамог ЗША, злачынцаў судзілі і дагэтуль амерыканцы гінуць ад анкалогіі бо папрацавалі з Агентам Оранж.
    Тое што вам не падабаецца - называецца інстытутам рэпутацыі. Калі чалавек усё жыццё лез у Расею, дык можа не трэба гэтаму чалавеку быць беларусам? Можа трэба далучыцца да рускіх і не дурыць галаву беларусам?
    Прабачце, хто прымушаў Рагатко ехаць у Маскву і рабіць фатаздымкі з Ургантам?
    А вайна ва Ўкраіне - гэта як раз добрая нагода адмяніць рускіх і лукашыстаў, разам з прапагандай і культурай. Хай у сваім кампоце самі варацца, нам, паважаным людзям гэтая гадзеча не цікавая.
  • Жора
    03.05.2026
    некарэктнае параўнанне. У тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, няма выбару, плаціць падаткі ці не, атрымліваць пашпарт з савецкім гербам ці не. А вось у Рагаткі выбар ёсць - на якой мове пісаць, у якіх выставах (расейскіх ці не) удзельнічаць.
  • Ну-ну
    03.05.2026
    Ай), па-першае, абсалютная большасьць камэнтатараў тут не атрымае ніякага беларускага пашпарту з той простай прычыны, што іх цяпер ужо не выдаюць за мяжой. А па-другое, калі мы іх і атрымлівалі да 2020 году, то гэта быў АБАВЯЗАК дзяржавы, зроблены на НАШЫЯ падаткі.
  • 1
    03.05.2026
    Ай) , бо ёсць вымушаная калабарацыя, а ёсць дабраахвотная - як у Рагаткі.
  • Нiт
    03.05.2026
    Indrid Cold, Не поясните почему фото с Ургантом должно как-то негативно отражаться на репутации Рогатко? Вы это так подаете. Мне казалось Ургант нормальный человек.
  • лол
    03.05.2026
    Indrid Cold, пачытайце гісторыю В'етнамскай вайны перад тым, як такую бязглуздзіцу пісаць. Паўночны камуністычны В'етнам пачаў ваяваць з паўднёвым да прыходу амерыканцаў. І працягнуў яшчэ 2 гады пасля сыходу амерыканцаў. Амерыканцы сышлі не таму што праігралі, а з-за ўнутрыамерыканскіх настрояў "якога фіга мы трацім грошы і паміраем за гэтых в'етнамцаў, хай самі між сабой разбіраюцца". Гэтак сама, як зараз ніхто не збіраецца ваяваць за Ўкраіну.
  • 1
    03.05.2026
    Indrid Cold, > В'етнам перамог ЗША

    Аддзел альтэрнатыўнай гісторыі на другім паверсе.
  • Indrid Cold
    03.05.2026
    Нiт, ну гэта як фота з Гімлерам падчас другой сусветнай, так зразумела?
    Тым больш што Рагатко нібыта неяк афіляваная з Украінай.
  • Нiт
    03.05.2026
    Indrid Cold, Его главное шоу — Вечерний Ургант —перестало выходить в эфир в феврале 2022 года
    * С тех пор программа не возобновлялась (на момент 2026)
    Текущий статус
    На федеральных каналах РФ он:
    * не ведёт регулярных передач
    * не имеет активного шоу в эфире
    * Вместо этого:
    * делает сценический проект «Живой Ургант»
    * гастролирует за пределами России

    Каким боком Ургант к Гимлеру? Соловьев-да.
  • Проста запытаюся
    03.05.2026
    У якім годзе расея ўварвалася ва Ўкраіну?
  • Indrid Cold
    04.05.2026
    Нiт, спадар Ургант такой жа запэцканы як і спадар Салаўёў.проста нагадаю што Ургант рабіў інтэрв'ю з рознымі Z-злачынцамі тыпу Захаравай і Паклонскай. Ужо пасля 2014 года ;)
  • Indrid Cold
    03.05.2026
    лол, я як раз чытаў ;) амерыканцы самі лічаць што яны гэтую вайну прайгралі. Больш за тое - параза ў вайне з В'етнамам вымусіла іх шукаць альтэрнатыву для канвенцыянальнай вайны. Ёсць кніжка і кіно - "Man who stared at goats", як раз пра тое як параза ў вайне з В'етнамам прывяла для паяўлення розных экстрасэнсаў і парапсіхолагаў у шэрагах амерыканскіх войскаў.
  • Найперш не галасі!
    04.05.2026
    1, Віеты і намы метадам партызанскай вайны перамаглі ЗША. Што вас здзівіла ? Гэта агульнавядомы факт. Першая армія свету заплакала і падцяўшы хвост паехала дадому.
    Арміі ЗША не дапамаглі не дэфоліянт, ні напалм, ні бамбардзіроўкі.
    У ЗША дагэтуль залізваюць раны той вайны без "пабедабесія".
    Праўда, Трамп якраз навязвае пабедабесіе, але не пра вайну з В'етнамам.
  • 1
    04.05.2026
    Найперш не галасі! , сказана ж - фантастыка на другім паверсе. Для тых, хто не навучыўся спраўджваць лявацкія міфы хаця б у вікіпедыі.
  • Найперш не галасі!
    04.05.2026
    1, сказана ж не галасіць. Аддзел галашэння пра левакоў і тп лухту на трэцім паверсе, далей за аддзел фантастыкі.

    У калі сурёзна, то вынік вядомы ўсім - армія ЗША не дала рады ў В'етнаме і мусіла адтуль сысці не дасягнуўшы мэтаў. Факт? Факт.
    І асобна звярнуў вашую ўвагу што сышла дадому без победобесія "можем повторить".
    А з якіх прычынаў не дала рады хоць вельмі старалася (хімзброя, напалм, канцлагеры, татальныя бамбардаванні..) гэта іншае тэма.
  • Найперш не галасі!
    04.05.2026
    Ну-ну , мы не атрымлівалі пашпарты. Нам далі іх толькі патрымаць ў руках.))
    На кожным пашпарце дробным шрыфтам надрукавана : "Пашпарт з'яўляецца маёмасцю Рэспублікі Беларусь".
    На нашыя падаткі.
  • Excuse me...
    03.05.2026
    ...Але ў чым вызначаецца беларускасць гэтай influencer_кі, калі яна :
    1. Наведвае рускія мерапрыемствы
    2. Мэтанакіравана using ў сваёй "творчасці" выключна расійскую мову
    3. Мае звычку разбаўляць свой language рознымі fancy words, толькі не беларускай?

    (пішу так, абы не дай Божа не выйшла misunderstanding)
  • As usual
    03.05.2026
    Excuse me..., Спачатку пiшаш прозвiшча на расейскi капыл, а потым вось гэтае вось усё.
    Дарэчы, ведаю беларуских пiсьменнiкаў Вежнавец, Бахарэвiча, адсочваю iх папулярнасць за мяжой. Пра нейкую Рагатку даведаўся толькi з публiкацый НН.
  • Белорус белорусу разный
    04.05.2026
    Excuse me..., с такими же вопросами можно обратится к белорусам в Беларуси почему они русскоязычные. Может и ответят. А может и пошлют. Белорус это не про мову. Это про место жительства и самоощущение. Что толку. , что вы на мове разговариваете, когда вас минимум?
  • Шануй сваё
    04.05.2026
    Белорус белорусу разный, Мова вызначае ментальнасць нацыі. Што робіць цябе беларусам, калі ты нават па-беларуску не размаўляеш? Гаворыш на чужынскай мове, працуеш на чужынскую культуру, дзе твая роль халопа, падмаскаліка і карыснага ідыёта.
    Ніколі маскаль не пачне бачыць у цябе роўнага пакуль ты адвяргаеш родную мову і культуру.
  • Бывший политический заключённый
    04.05.2026
    Шануй сваё, не заўсёды. Прыватна мне не мае розніцы, на якой мове я размаўляю. Бо для мяне мова - гэта сродак зносін і ня болей за тое. На маю самасвядомасць гэта ніяк не ўплывае.
  • 1
    04.05.2026
    Бывший политический заключённый, гэта вядомая лухта, хібнасць якой вы нават не адчуваеце. Бо ў русском міре, дзе вы жывяце, такой праблемы па вызначэнні няма.
  • Шануй сваё
    04.05.2026
    Бывший политический заключённый, Мова вызначае самадастатковасць нацыі. Калі ў цябе ўсё добра з самавызначэньнем, ты пішаш кнігі на роднай мове, узмацняеш сваю культуру, выдаеш з дапамогай беларускіх выдаўцоў, прывозіш на фэст і распаўсюджваеш як здабытак уласнай культуры. Імі цікавяцца як беларусы так і замежнікі, і паважаюць цябе і беларускую культуру. Гэта гісторыя напрыклад Быкава і Бахарэвіча.
    А калі ты пішаш за грошы на маскоўскай мове для "харошых рускіх" хіба будуць яны паважаць цябе і беларускую культуру? Вядома ж не. І беларускім дзеячом лічыць ня будуць, толькі "рускоязычным" халопам, які дапамагае лукаваму гаўляйтару русіфікаваць і руйнаваць нашу нацыю.
    Папрацаваўшы з такімі рагаткамі маскалі вырашаць, што беларусы - гэта ўсё "на рускам языке".
  • Бывший политический заключённый
    04.05.2026
    1, вы судите по себе, пытаясь навязать своё мироощущение другим людям.

    Если упрощённо: чем образованнее человек, тем сложнее повлиять на его самосознание. Мне не нужно чьё-либо мнение, чтобы считать себя белорусом/украинцем/поляком.
    Главное, что не маскаль.
  • 1
    04.05.2026
    Бывший политический заключённый, прычым тут маё "міраашчушчэніе", калі вы толькі што напісалі "Прыватна мне не мае розніцы"? З чаго элементарна відавочна, што беларуская мова для вас чужая. А "маскалькая" (карыстаючыся вашым эпітэтам), мяркуючы па таму, што вы на яе ўвесь час збіваецеся, - свая.

    Адукацыя перш за ўсё дае чалавеку здольнасць паглядзець на сябе збоку і бесстаронна. Летуцець, вядома, не забароніш. Сёння я англічанін, а заўтра - матылёк. Але ж калі насельніцтва акупаванай краіны, замест цвярозага погляду на сябе, пагалоўна летуцее, то нічога добрага з гэтага не адбываецца. 30 апошніх год таму ёсць доказам.
  • Дзякую
    03.05.2026
    Ну вось бачны канструктыў, бачна логіка, абгрунтаванне, крытыка з прапановай. Бачна, што Рагатко размаўляе з чытачом, як з чалавекам, якога яна паважае і ў якога яна верыць.
  • Юрась
    03.05.2026
    Гэта яе меркаванне, але яно антыбеларускае ад слова абсалютна. За наборам нібы разумных слоў я бачу адно: я хачу прадавацца і зарабляць грошы, і мяне больш купяць на расеі. Яшчэ я бачу, што чалавек не робіць высноў з вайны ва Украіне. Прыедзь сюды, шаноўная, і можа зразумееш, за што гінуць людзі, што значыць родная мова і куды маюць ісьці маскваротыя са сваімі кнігамі і івэнтамі. Мне сорамна, што сярод нібыта апазіцыйных беларусаў такія людзі.
  • Найперш не галасі!
    03.05.2026
    А-вой..... Столькі лацінскіх суфіксаў і заморскіх словаў... Ледзь асіліў дачытаць да канца.
    Аде як там пісаў іхны класік: "Друг Аркадий, не говори красиво!"
    ))

    1. скажу прасцей: пакуль яшчэ недастатковае замацаванне Беларусі ў сурынамскім гватэмальскім, французскім брытанскім або марсіянскім дыскурсе не робіць карысным яшчэ адно замацаванне нас ў дыскурсе маскоўскім.

    2. Скажу нават больш: неабходна выводзіць Беларусь з маскоўскага дыскурсу.
    "у вас свая свадьба , а ў нас свая" і мы не сваякі. Амаль як у той прыгожай песні "Никогда мы не будем братьями".

    3. Скажу яшчэ больш: імкненне яшчэ раз ўпісацца ў расійскі дыскурс замінае ўспрымаць Беларусь асобна ад Расеі.

    4. Усім аматарам просвещения Московии расказамі пра ВКЛ раю прачытаць байку Крылова "Кот и повар".
    Тут лепей за Крылова ўжо не скажаш.
  • Ну-ну
    03.05.2026
    Найперш не галасі!, я б яшчэ дадаў, а які ККД ад таго, што чалавек прапагандуе беларускія ідэі сярод расейцаў? Ну, прасунуў ты іх сярод расейскай «апазыцыі» (0,0 у пэрыядзе адсоткаў насельніцтва масковіі), а далей што з гэтага? На 99,9% зь якой-небудзь Сызрані ці Бадайбо гэта ніяк не паўплывала.
  • Праўда
    04.05.2026
    Ну-ну , дв дзе там ідэі… Аўтарка сябе прасоўвае сярод блізкіх па духу.
  • .
    04.05.2026
    Ну-ну , і яшчэ дадам, што пацвярджаю правільнасць думкі маіх двух папярэдніх каментаў.
  • Найперш не галасі!
    04.05.2026
    Ну-ну, ну дык п. 3.
    ККД не ноль, а мінус -надцаць працэнтаў.
  • Лысы
    03.05.2026
    У ОСЦ проста фенаменальная здольнасць знаходзіць і прыцягваць да працы кадраў з асобым поглядам на свет і сваю ролю ў ім.
  • Штож
    03.05.2026
    “Рускія дамы” і “россотруднічество» на гэта трацяць мільярды, а Рагатко тое ж самае робіць “аргументавана” бясплатна.
  • дадатак
    04.05.2026
    Штож, я б і "бясплатна" ў двухкоссі зрабіў
  • хах
    03.05.2026
    Каментары відавочна паказваюць, на колькі людзі жывуць у сваім пузыры. Як вы хочаце атрымаць падтрымку беларусаў, калі пераважная большасць беларусаў размаўляе і думае па-расейску?
    Пакуль вы гэта не прыміце як зыходны факт, усе вашыя пафасныя плявузганні нікчэмныя
  • Янка
    04.05.2026
    хах, сапраўды, размаўляе і думае па-расейску праз дзясяцігоддзі сістэматычнай маргіналізацыі беларускай мовы лукашэнкаўскай дзяржавай, якая мэтанакіравана цягнула Беларусь да Расеі насуперак дэмагогіі Макея і апалагетаў ягонага культа. Але ад беларускай мовы грамадства не адмовілася. І 2020 год паказаў, што дастаткова беларусаў толькі зацікавіць і крыху падштурхнуць - і яны гатовыя хутка адрадзіць сваю ідэнтычнасць, каб з ёю ўжо далучацца да еўрапейскай сям'і, а ня класціся пад арду ў якасці забаўных малодшых братоў са смешным акцэнтам.
  • Паважаны чытач
    03.05.2026
    Віншую, а не... Поздравляю господина Невзлина с новым удачным приобретением.
  • .
    03.05.2026
    Я ўтрымліваўся ад гэтай вайны ў "свой"-"чужы", пакуль Наста не перайшла мяжу. Гэта здарылася ў папярэдні раз. Яна майстэрскі будуе сваю агрэсіўную піяр-кампанію, аднак яе занесла ў папрокі тусовачцы беларускамоўных беларусаў, як яна іх разумее.
    Пасля вербалізацыі "я правільна будую сваю прамоцыю" магла бы паставіць кропку, але яна не спынілася і працягнула ў напрамку "а вы, беларусы, няправільна (сама)піярыцеся!"

    У складзе яе аргументацыі, ў папярэдні раз:
    - Цкаванне ахвяр (віктым-блэймінг): беларусаў папракае ў тым, што "знаходзяцца ў цені" акупанта, нібыта гэта не наступствы стагоддзяў рэпрэсій, а праблема ахвяры, бо яна нешта не тое робіць.
    - Блізкі да таго газлайтынг: "вам трэба перастаць жыць у пастаянным страху, што вас зжарэ Расія", нібыта гэта не рэальная, а надуманая пагроза.
    Падхапіла (мабыць, бяздумна) такую сумесь наіўных імперскіх папрокаў "а што гэтыя нацмены ніякія" і матывацыйнага коўчынга пра рух да паспяховага поспеху.
    У гэты раз яшчэ ніжэй:
    - Тыя, хто не ездзіць на расейскія выстаўкі - нарцысы ў "белым паліто" і, мала таго, "стаяць на плячах" (выкарыстоўваюць вынікі працы) тых, хто ездзіць, такіх, як яна.
    Не хапае толькі "мне вас жаль".

    "Чтобы научиться занимать много места, нужно практиковаться занимать много места".
    Пакуль што сама заняла месца побач з Радзінай. Бегла ад белапальтовага нарцысізму і прыбегла ў самы эпіцэнтр. Упс.
  • .
    05.05.2026
    Магчыма, Наста несвядома параўноўвае рускі і беларускі падыходы да самапрэзентацыі.
    Рускія звычайна, "у сярэднім", больш рэзкія, хаатычныя, гучныя, займаюць больш месца. Беларусы спакайней, больш сціплыя.
    Нават па размове чуваць, па інтанацыях.
    Таму напружваюць самапахвальба Радзінай, крыклівасць Пазняка, блазенства Лукашэнкі.
    Яе папрокі - па сутнасці абагульненыя папрокі рускай душы да беларускай, неразуменне: "а чаго ты сядзіш тут, да іншых не лезеш?"
  • Тайныя спружыны
    03.05.2026
    Рагатка - гэта нейкi чарговы фрык, замест надакучыўшага ўсiм Пратасевiча?
  • д-р Хаўс
    04.05.2026
    Тайныя спружыны, Ведаеце, троху маючы зносіны з коламі новых (ды і старых) "рэвольюцьёнэров" не магу не адзначыць, што там узровень людзей з, ну так скажам, зніжанай адэкватнасьцю значна больш сярэдняга па краіне. Ці можа ўсе яны яшчэ не прабудзіўшыяся геніі, калі лічыць некаторую неадэкватнасць прыкметай геніяльнасьці?
  • Демократия
    04.05.2026
    Это принятие права другого человека на его личную модель поведения. У большинства написавших здесь с этим проблема.
  • Чытаю-думаю
    04.05.2026
    Многа словаў, мала сэнсу
  • ПГ
    04.05.2026
    З кожным разам усё маніпулятыўней і бліжэй да падзелу па мовах, хаця першасныя рознагалоссі палягалі ў тэрыторыях самапрэзентавання.
    Па тэме: мы ў Расіі ніколі не па-за кантэкстам “браткі” і “нашы”. Мне сорамна ў гэта гуляцца. Калі камусьці не - свабода волі, але не трэба пад гэта базу падганяць і вучыць іншых. “Кушайце” сваё самі.
  • Божая расА
    04.05.2026
    Там ад сумлення, здаецца, не засталося ўжо нічога. Проста ў бан такіх персанажаў.
  • ПАРА! ПАРА!
    04.05.2026
    Наша Ніва, Бастыён Беларушчыны, можа хапіць рэкламаваць русский мир? Чаму вам хапае смеласці кідацца на Пазняка ці розных больш або менш прыватных ворагаў, але гэтую нармалізатарку русского мира "Мікола Бугай" нешта баіцца асудзіць?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць