Оцепенение и страх. Белорусы участвуют в Венецианской биеннале с потрясающим павильоном МНОГО ФОТО
-
07.05.2026"Ідэя незалежнай беларускай прысутнасці ў Венецыі"
незалежнай? за чый кошт банкет? -
07.05.2026Гэты ўвесь бомонд, каторы дзесяцігоддзямі гойсае з гульні Мацкевіча на паці Цэслера, зарабляючы на беларускай бядзе, нагадвае прафесійнага жабрака, што выстаўляе калецтвы, каб падавалі на хлеб “Хрыста радзі”, а потым ідзе ў карчму прапіваць.
-
07.05.2026Someone, ой только вот этого не надо, не надо гадить и выписывать всякую чушь. В биеннале участвуют наши художники, не имеющие никакого отношения к политической оппозиции. А тебе если так завидно не возбраняется написать что-нибудь эдакое, что восторгнёт организаторов следующей выставки
-
08.05.2026Someone, лепш не сказаш. Выдатна навучыліся жыць у сімбіёзе з лукашэначкам. Устойлівая экасістэма! Чым больш рэпрэсій, тым ім лепей
-
08.05.2026))))))))))), “наши художники” па абодва бакі мяжы дэманструюць на здзіўленне аднолькавы мастацкі ды маральны ўзровень. Не навучыліся нічога рабіць акрамя як выціскаць слязу, «враги сожгли родную хату».
-
08.05.2026Насамрэч не спалілі, стабільнасць і ўсё добра?
-
08.05.2026Gorliwy Litwin у 2000-2010-ыя прапагандаваў сімбіёз з Лукашэнкай насуперак нацыяналістам, а зараз тое, ўва што ўляпаўся сам, спрабуе прыпісаць сваім ворагам.
-
07.05.2026Вось і дачка хартыйная падрасла, выставы ладзіць. Сумна гэта - відаць што сапраўды, прэзідэнтам будзе Коля, апазыцыю будзе куклаводзіць Франак, а вось мастацкай альтэрнатывай кіраваць Даніэла. Няма альтэрнатывы трудавым дынасціям.
Дарэчы, а з чаго гэта Сэлінджэра забаранілі? У нас прадаецца вольна, тут Лонданскі бамонд згусціў фарбы -
08.05.2026Негарэлае, дакладна схопленая сутнасьць беларускага "згубленага пакаленьня", амаль хэмігуеўская: нам, народжаным напачатку 80-х, нічога не засталося ў зазоры паміж гэтымі двума генерацыямі
-
08.05.2026Там відаць і яшчэ кнігі, зараз не забароненыя, але не буду называць і падказваць.
-
08.05.2026., дык што, няўжо губерснкія ізноў схлусілі?
-
08.05.2026Ну як сказаць. Калі сыходзіць з цытаты "кнігі, якія ў Беларусі трапілі пад адкрытую забарону або былі выціснутыя з публічнай прасторы", то трапляюць калі не ў першую, то ў другую катэгорыю.
Дарэчы, калі б Вы трохі цікавіліся беларускай культурай, то паглядзелі б на фатаграфіі і знайшлі б адказы самастойна.
А так застаецца толькі выдаваць рэакцыі, які чамусьці ізноў сінхронныя з рэакцыямі карнікаў, толькі на рускай мове.
І як там, "Губернская Праўда" атрымала дазвол от свайго гаспадара з Масквы адказаць на пытанне "Ці добра, каб Трамп даў зброю Украіне"? -
08.05.2026., у вас, як звычайна, ўсё пераблыталася. Дазвольце мне патлумачыць.
Першае. Губернскі - трапная, добрая мянушка, але яна значыць зусім не тое, што вы думаеце. Губернскія - гэта тыя, хто ня асэнсоўвае сябе без расейшчыны, а Беларусь - па-за русскім міром. Цеслеры, халезіны, краўцовы, бабарыкі, алексіевічы і процьма іншых - вы цудоўна іх ведаеце. А для паспалітага рускамірнага схлусіць - рэч найнатуральнейшая, абы прыгожа атрымалася б.
Вось так і нараджаюцца недарэчныя акрэсленні кшталту "выціснутыя з публічнай прасторы". Прычым, для брытанскіх медый гэта ўсё banned books, з чам аўтары і ня думаюць спрачацца. А што такова, праўда?
Другое. Сам па сабе факт забароны кніг - непрыемная, але другасная рэч. Тая ж кніжка Сэлінжэра была ў 80-х забаненая ў самой Англіі. Але хто хацеў - прачытаў. Ды й відэаназіраннем лонданера не напужаеш.
Праблема з беларускай дыктатурай палягае зусім не ў гэтым. А вось у чым менавіта - аўтарам выгадней прамаўчаць. Бо тады можна будзе прадаваць песні пра кепскага лукашэнку і сваё прызанерства вечна. -
08.05.2026., а што да пытання пра зброю Ўкраіне, дык я вам адказаў акурат пад тэмай "Трамп патлумачыў, чаму дагэтуль працягваецца вайна ва Украіне". Ужо забыліся?
-
08.05.2026Усе кнігі незалежных выдавецтваў былі зняты з продажу ў дзяржаўных і камерцыйных крамах, у пачатку года ў сувязі са "справай выдавецтваў".
Пры гэтым не ўсе яны ўнесены ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў і спіс матэрыялаў, распаўсюджанне якіх можа нанесці шкоду РБ.
Вось гэтая розніца паміж усімі кнігамі і "адкрыта забароненымі" і ёсць "выціснутыя з публічнай прасторы". Дзіцячыя, філасофскія кнігі, пераклады класікі, шмат чаго.
Куды іх дзелі крамы пасля зняцця з продаж - я не ведаю. Вярнуць Цымбераву, які памёр, або Коласу, які за кратамі, немагчыма. Значыць, спісалі, пад нож, пад бульдозер. Значыць, праўда і ў мастацкім вобразе.
Што тычыцца "факт забароны кніг - непрыемная, але другасная рэч".
Па-першае, не проста "непрыемная". За захаванне або спробу прадаць, даць пачытаць кнігу са спісаў забароненых - крымінальны артыкул.
Па-другое, папраўка пра другаснасць - алагічная прэтэнзія. Гэта вашыя мэты знайсці нейкую адзіную галоўную праблему дыктатуры, а іх мэты былі адлюстраваць мастацтвам розныя наступствы ад дыктатуры, ў тым ліку, забарону кніг.
Ну і зафіксуем (пасля спробы размазаць адказнасць Расеі за агрэсію - Вы памятаеце дзе) і Вашую спробу размазаць адказнасць Лукашэнкі: "песні пра кепскага лукашэнку" і "праблема зусім не ў гэтым". -
09.05.2026., 1. На карцінках з НН я бачу тры ці чатыры выданні, якія я магу замовіць ў беларускай інтарнэт-краме проста цяпер. Яшчэ частку - праз расейскі Озон.
На карцінках з Гардыян, якая прысвяціла дынастыі цэлы артыкул, паказаны наогул нейкі трэш: вокладкі кшталту Nightbitch, Lessons of Sin, A Killer’s Mind, Clockwork Orange, кніжку нобелеўскай лаурэяткі і іншыя фікшэн і садамію. Аніводная з іх у Беларусі не забаронена, а калі была б, то й на добрае (жартую).
То я й кажу: не збрахаў - не рускамірны.
Рэпрэсіі супраць кнігавыдаўцаў - гэта трохі іншая (і нашмат важнейшая за забарону тэкстаў падчас інтэрнэту) тэма. Але мастацкі выраб пра гэта не кажа.
2. Вы не зразумелі. Беларуская дыктатура стварае безліч праблем і нязручнасцей, але не трэба блытаць прычыну з наступствамі, як гэта робяць аўтары. І шукаць прычыну таксама ня трэба - яна ляжыць навідавоку. Гэта ўлюбёнасць большасці насельніцтва ў русскій мір і вынікаючыя з таго глыбокая правінцыйнасць і адсутнасць нацыянальнай свядомасці. Але супраць гэтага аўтары інсталяцыі якраз нічога не маюць.
> Ну і зафіксуем
Лепш пішыце “ну і збрахнем на развітанне”. Так гучыць больш падамашнему і сутнасці не здраджвае. -
09.05.2026У леташнім спісе матэрыялаў Мінінформа, распаўсюджанне якіх можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам РБ, знайшоў з фота The Guardian (каля цэнтра кадра): 36. «Ночная сучка» Йодер Рейчел, 10. «Скорее счастлив, чем нет» Адам Сильвера, 51. «Найди меня» Андре Асиман.
Далей не глядзеў. Актуальны спіс зараз не магу глядзець бяспечна.
Магчымасць замоў праз расейскія маркетплэйсы - не прыкмета свабоды ў Беларусі, а недапрацоўка карнікаў, якая перыядычна выпраўляецца.
Падказваць па беларускіх выданнях не буду. У канцы 2024 г. (пад артыкулам 355166) я казаў, без падрабязнасцей, што выдаецца цікавае беларускае, калі вашыя "антыгубернскія" аднадумцы крычалі, што не, ў губерні нічога беларускага няма і яно нікому не цікава.
Хто меў рацыю? І падумайце, чаму вы супадаеце па жаданнях з азаронкамі ў лозунгах "апазіцыя хлусіць", "нічога не забаронена".
2. Усё я зразумеў. У вас звышкаштоўная ідэя і для вас кожны, хто яе не выказвае або выказвае нешта іншае, той хлусіць.
Як у сектантаў "Навошта вы кажаце пра змаганне з ракам, калі галоўнае гэта прыход Антыхрыста і канец свету".
Выказванне пра рак або пра забарону кніг само па сабе з’яўляецца рэлевантным рэальнасці, не гледзячы на тое, што нехта можа бачыць важнейшыя праблемы.
Вы выкарыстоўваеце памылку адноснага пазбаўлення (fallacy of relative privation), калі лічаць, што наяўнасць большай, на погляд аратара, праблемы нібыта робіць меншую праблему несапраўднай або нявартай увагі. -
08.05.2026[Рэд. выдалена]
-
08.05.2026Дзякуй за праект.
Мне спадабалася, пашукаю відэа, чакаю, што там яшчэ гук істотны.
Мне не падабаецца падыход: гэта дрэнна, я ведаю, як трэба, але не скажу, пакуль не разбуру існуючае.
Тое, што культурніцкая дзейнасць ідзе, вельмі добра. І боль наш бачна, і прыгажосць. -
08.05.2026[Рэд. выдалена]
-
08.05.2026впечатлительным людям не читать/не смотреть.
Вопросы насчет психического здоровья инсталляторов и беспокойство насчет психического здоровья посетителей. -
08.05.2026там не только параллельная официальной выставка, но и параллельная Беларусь: жуткая, мало чего общего имеющая с настоящей, в которой люди занимаются шоппингом, ходят в кино, в рестораны (и жрут там не некую отраву, приводящую к онемению), на концерты, разъезжают по всему миру
-
08.05.2026Калі глядзець па відэакамерах, то менавіта так і выглядае: даўно былі ў метро, крамах, каля і ўнутры дзяржаўных будынкаў, проста на вуліцах каля перакрыжаванняў, у транспарце?
І як па-вашаму павінна выглядзець краіна, ў якой кожны дзень кагосьці затрымліваюць? Пасадзілі чалавека ў машыну, павезлі, а астатнія працягваюць займацца сваімі справамі.
На могілках пабудавалі будынак КДБ, а ў палацы, які раней пабудавалі таксама на тых жа могілках, праходзіць выстава сучаснага мастацтва.
Нават у прыфрантавых гарадах людзі займаюцца шопінгам, ходзяць у кіно, рэстараны.
Масква, якая кіруе крывавай вайной, выглядае таксама банальна-буднічна. Няма на вуліцах рэк крыві.
У еўрапейскіх сталіцах у час Гітлера працягвалася гарадское жыццё, ў той жа час у гета магла ісці аблава і вываз жыхароў у канцлагер.
Мабыць, у Вас нейкія кінематаграфічныя стэрэатыпы пра тое, як змяняецца жыццё людзей у час гістарычных змен і трагедый? Тыпа прыпыняюцца працаваць, есці, выходзіць на вуліцы, гадаваць дзяцей? -
08.05.2026Дзякуй. Вельмі кранальна атрымалася.
-
08.05.2026Смесь бодрого политического туризма и мертвого творческого инфантилизма.
-
08.05.2026Там ім не хапае Кузьміча з мега чэлесам))))
-
08.05.2026Drill baby drill, Кузьміч з таблічкай "Міністэрства Культуры" на чэлесе - гэты было крута. Памятаецца праз многія годы!
-
08.05.2026[Рэд. выдалена]
-
08.05.2026Как по мне, так это всё похоже на нарцисцизм мазохиста. Посмотрите, как мы страдаем! Пожалейте, нас унижают!
Не хватает ещё одного выставочного экземпляра - свитера, вязаного из вен , артерий и сухожилий.
«Как только интеллектуальный разговор, тут же закрываются глаза. Она начинает смотреть в телефон. Ну, не очень умна… Она что-то может схватить, такой дублер. И вот всё ей пишет [Рэд. выдалена]» (С)