Франак Вечерко рассказал, что ему удалось проголосовать на выборах в КС только с седьмого-десятого раза
-
22.05.2026Заходзіў на сайт Рады БНР - не знайшоў дзе прагаласаваць.
-
22.05.2026Контратакуйте. Проучите подлецов красауцау. Или вы не айтишники?
-
22.05.2026Цяжка зразумець сказанае Франакам пра 7-10 спроб.
Няясна, што ў яго не атрымалася. Здаецца, размова не пра паломкі сэрвісу, якія адбываліся з-за перагрузкі сеткавай атакай.
Значыць, пытанне да нейкай складанасці, якая, на ягоную думку, дзеля якасці і бяспекі.
І што гэта канкрэтна?
З іншых водгукаў вядома пра адну недарэчнасць: на стартавым экране было няясна, куды ціснуць, каб трапіць далей да выбараў. Спасылку трэба было неяк выдзеліць, звычным для web спосабам.
Калі гэта адно, то астатнія 6-9 нязручнасцей што?
Як разумею, стваральнікі рашэння з удзячнасцю б атрымалі зваротную сувязь па сутнасці. Дзе знаходзішся і ў чым складанасць. Але не вось такія агульныя словы.
Калі паразважаць тэхнічна і лагічна, то немагчыма прыдумаць архітэктурна больш простае рашэнне, каб яно яшчэ і не дазваляла накрутак.
Тут павага камандзе.
Але, паўтару, "не простая працэдура" і "працэдура, якая можа заблытаць карыстальніка на 7-10 этапах" - рознае. -
22.05.2026Гэтакім чынам, паводле Франака (і Ціханоўскай, бо яна заклікала галасаваць на выбарах у КР) у нас ёсць механізм бяспечнага абрання прадстаўнікоў. Абкатаны на ажно трох Каардынацыйных Радах.
У сувязі з гэтым пытанне: калі адбудуцца (пера-)выбары дэмакратычнага лідара?
Вашыя выказванні без разумення сутнасці працуюць на далейшую дэпалітызацыю і, як наступства, дэградацыю ўсяго дэмакратычнага руху і яго інфраструктуры - ад "выканаўчых" інстытутаў (Офіс, АПК) да нізавых НДА, СМІ. А затым прыдзе скарачэнне кантактаў дэмсіл з Захадам, скарачэнне ці скасаванне фінансавай падтрымкі (мёртваму прыпаркі не дапамогуць). Ну, і з рэжымам пачнуць актыўней працаваць - замест вас, каторым "не зразумела".
Па працэсу: мажліва, камусьці мануала не хапіла, але інтуітыўна было проста выканаць працэдуру - прагаласаваў з першай спробы. Выказванне Франака чытаецца як укол камандзе Лібера - за вынік па яўцы, маўляў, складаны працэс.
Бярыце адказнасць на сябе - не дапрацаваў увесь рух, не хапіла інфармацыйнай падтрымкі, узаемадзеяння з тэхнічнай камандай. Пошук крайняга не там, дзе трэба - гэта фіча лукашысцкага рэжыма. На сябе звяртайце ўвагу часцей, калі не жадаеце ператварыцца ў 3-адсоткавага дракона.