Ну ок, памрэ не палова чалавецтва, а толькі 25% ;) то бок кожны чацьвёрты чалавек на планеце. Для вас гэта не апакаліпсіс? Ну тады пачакайце калі памруць каралавых рыфы.
Чаму 25?
03.06.2026
Indrid Cold, Да 2100 года памрэ амаль 100% сёнешняга чалавецтва. Нічога, бабы новых народзяць.
Суродзіч
03.06.2026
Гаданне на кававай гушчы працягваецца. А як жа прагноз тых жа самых кліматолагаў, што Гальфстрым цалкам спыніцца да 2100 г., і Еўропа пагрузіцца ў новы ледавіковы перыяд? У той час як уся астатняя Зямля будзе працягваць разагравацца? Гучыць як трызня, а значыць гэта і ёсць трызня.
.
03.06.2026
У гэтых графіках з рознымі сцэнарыямі, распрацаванымі ў пачатку 2010-х, не хапае лініі бягучага становішча. А такое параўнанне пастаянна робяць. Малюнкам пракаментаваць не магу, скажу словамі: актуальная лінія на 2026 г. ідзе паміж чырвонай RCP8.5 і блакітнай RCP4.5. (RCP4.5 часова перавышае шэры RCP6.0). То-бок, самы найгоршы сцэнарый не адбываецца зараз, адбываецца сярэдняе паміж горшым і найгоршым.
Чаму так: найгоршы арыентаваўся на спажыванне вугалю, а рэальна меры пераходу на зялёную энергетыку далі свой вынік.
Сутнасць усіх сцэнарыяў, нават найлепшага ў тым, што калі чалавецтва проста прыпыніцца награваць атмасферу, тэмпература паветра да 2100 года ўсё роўна вырасце, бо гэты рост - моцны інерцыйны працэс.
Рабіць доўгатэрміновыя кліматычныя мадэлі - складаная праца з многімі невядомымі пераменнымі. Дакладна вядомыя толькі абмежаванні, як гэтае пра рост у любым выпадку. Прагназавалі не адзіны сцэнарый, а іх калідор, дзе канкрэтныя назвы - лініі розных траекторый унутры калідора.
Напрыклад, найнавейшы перыяд пацяплення 2019-2025 фактычна даў нечаканыя вельмі высокія тэмпы змен (пра гэта пастаянна пісалі кліматолагі). Пытанне ў тым, гэта лакальны трэнд або ўжо пастаянны і тэмпы захаваюцца далей. Калі захаваюцца, то прыйдзецца пераглядаць і вось гэтую новую прапанову аб сцэнарыях, пра якую артыкул.
Пра "адмену RCP8.5" у апошні час шмат кажуць, бо ў траўні Трамп напісаў пост, у якім палітызаваў сучасны перагляд сцэнарыяў, аблаяў ўвесь "Climate Activism"/"Alarmism" і "Dumocrats". Адсюль і тлумачэнні ў розных СМІ.
Тэрафармаванне ўжо сёння
03.06.2026
Ёсць просты спосаб спыніць пацяпленне - серыя кантраляваных ядзерных выбухаў. Воблака попелу і пылу пасля выбухаў паднімецца ў стратасферу і сфармуе ахоўны купал ад сонечнай радыяцыі, што абароніць усю Зямлю на пару гадоў. Так званая ядзерная зіма. Што ў сваю чаргу паспее астудзіць Зямлю да даіндустрыяльнага ўзроўню. Леднікі вярнуцца ў былы стан, каралавыя рыфы будуць квітнець, а чалавецтва будзе выратавана.
Апокалипсиса не будет? Ученые пересмотрели самый мрачный сценарий потепления климата
Да 2100 года памрэ амаль 100% сёнешняга чалавецтва.
Нічога, бабы новых народзяць.
А такое параўнанне пастаянна робяць. Малюнкам пракаментаваць не магу, скажу словамі: актуальная лінія на 2026 г. ідзе паміж чырвонай RCP8.5 і блакітнай RCP4.5. (RCP4.5 часова перавышае шэры RCP6.0).
То-бок, самы найгоршы сцэнарый не адбываецца зараз, адбываецца сярэдняе паміж горшым і найгоршым.
Чаму так: найгоршы арыентаваўся на спажыванне вугалю, а рэальна меры пераходу на зялёную энергетыку далі свой вынік.
Сутнасць усіх сцэнарыяў, нават найлепшага ў тым, што калі чалавецтва проста прыпыніцца награваць атмасферу, тэмпература паветра да 2100 года ўсё роўна вырасце, бо гэты рост - моцны інерцыйны працэс.
Рабіць доўгатэрміновыя кліматычныя мадэлі - складаная праца з многімі невядомымі пераменнымі. Дакладна вядомыя толькі абмежаванні, як гэтае пра рост у любым выпадку. Прагназавалі не адзіны сцэнарый, а іх калідор, дзе канкрэтныя назвы - лініі розных траекторый унутры калідора.
Напрыклад, найнавейшы перыяд пацяплення 2019-2025 фактычна даў нечаканыя вельмі высокія тэмпы змен (пра гэта пастаянна пісалі кліматолагі). Пытанне ў тым, гэта лакальны трэнд або ўжо пастаянны і тэмпы захаваюцца далей. Калі захаваюцца, то прыйдзецца пераглядаць і вось гэтую новую прапанову аб сцэнарыях, пра якую артыкул.
Пра "адмену RCP8.5" у апошні час шмат кажуць, бо ў траўні Трамп напісаў пост, у якім палітызаваў сучасны перагляд сцэнарыяў, аблаяў ўвесь "Climate Activism"/"Alarmism" і "Dumocrats".
Адсюль і тлумачэнні ў розных СМІ.