Dark Woke альбо Woke 2.0 - нарэшце дайшло, што частка людзей проста не хоча інтэгравацца ў супольнасць і таму адзіны выхад - гэта ставіцца да іх таксама, як яны ставяцца да іншых.
Жвір
21.06.2026
Indrid Cold, нічога не дайшло, проста арганізаваная кампанія праз мас.культуру (тут кіно) нейк мінімізаваць гэтую з'яву, булінг/харасмэнт, якія набылі масава распаўсюд, галоўным чынам у моладзевым асяродку. Цяпер і пры найме на працу, у сур'ёзныя кампаніі, прапануюцца абавязковыя відэаканферэнцыі, з вызначэньнем і метадамі спыненьня падобнага ў калектывах.
Van der Graaf
21.06.2026
Эскапізм і інфантылізм. Прыляціць удруг валшэбнік у галубом верталёце.
.
21.06.2026
1. Ігра на адвечнай надзеі, што прыйдзе моцны і добры і выправіць справядлівасць.
2. Сам падыход "булінг супраць булінгу" не змяняе прынцып "вырашае самы моцны". Толькі нам застаецца верыць, што той моцны заадно і добры, справядлівы. А калі не? Тады наробіць дрэннага. Сутнасць сістэмы гвалту не змянілася, толькі змянілася вяршыня харчовага ланцужка.
3. Гульня ў "настаўніка" - прывабная і яе могуць пачаць капіраваць. Ізноў жа, людзі, не заўсёды самі ідэальныя. Гэта выгадны спосаб даць прыгожае маральнае апраўданне для уласнай матывацыі. Падмена "я не прыніжаю цябе, я навучаю цябе карыснаму ўроку". Можа выкарыстоўвацца і самімі гвалтаўнікамі: яны лічаць, што "вучаць жыццю", "робяць мужчын з дзяцей", "робяць іх моцнымі". Булінг жа і ёсць няправільна зразумелая справядлівасць да не такіх як большасць. Яшчэ з аналогій: серыйныя забойцы таксама лічаць сябе выправіцелямі грахоў бруднага грамадства. А ў Беларусі добра вядомыя "настаўнікі" на аўтадарогах, якія зусім не справядлівыя.
Карацей, цудаў не бывае. Кіно не вырашае праблем, яно забаўляе і прадае старую ідэю самасуду. Адвечнае "па паняццях" або "па законе". Паглядзеў - у серыяла шмат крытыкаў сярод настаўнікаў і бацькоў, якія настойваюць на менш папулісцкіх і часовых, больш навуковых і сістэмных падыходаў па выпраўленню. Адно з невідавочных рашэнняў: праца з маўклівай большасцю, пасіўнымі сведкамі, якія "дазваляюць" адбывацца булінгу і несправядлівасці.
Дико популярный корейский сериал от Netflix о школьном буллинге — кто издевался над одноклассниками, должен пройти через такое же унижение
2. Сам падыход "булінг супраць булінгу" не змяняе прынцып "вырашае самы моцны". Толькі нам застаецца верыць, што той моцны заадно і добры, справядлівы. А калі не?
Тады наробіць дрэннага. Сутнасць сістэмы гвалту не змянілася, толькі змянілася вяршыня харчовага ланцужка.
3. Гульня ў "настаўніка" - прывабная і яе могуць пачаць капіраваць. Ізноў жа, людзі, не заўсёды самі ідэальныя.
Гэта выгадны спосаб даць прыгожае маральнае апраўданне для уласнай матывацыі. Падмена "я не прыніжаю цябе, я навучаю цябе карыснаму ўроку".
Можа выкарыстоўвацца і самімі гвалтаўнікамі: яны лічаць, што "вучаць жыццю", "робяць мужчын з дзяцей", "робяць іх моцнымі". Булінг жа і ёсць няправільна зразумелая справядлівасць да не такіх як большасць.
Яшчэ з аналогій: серыйныя забойцы таксама лічаць сябе выправіцелямі грахоў бруднага грамадства. А ў Беларусі добра вядомыя "настаўнікі" на аўтадарогах, якія зусім не справядлівыя.
Карацей, цудаў не бывае. Кіно не вырашае праблем, яно забаўляе і прадае старую ідэю самасуду.
Адвечнае "па паняццях" або "па законе".
Паглядзеў - у серыяла шмат крытыкаў сярод настаўнікаў і бацькоў, якія настойваюць на менш папулісцкіх і часовых, больш навуковых і сістэмных падыходаў па выпраўленню.
Адно з невідавочных рашэнняў: праца з маўклівай большасцю, пасіўнымі сведкамі, якія "дазваляюць" адбывацца булінгу і несправядлівасці.