Комментарии к статье

Наталья Колегова рассказала о помощи белорусским беженцам, своей семье, отношении к Тихановской. И объяснила, кто такие «бобры» и «зайцы»

  • Киса
    02.09.2026
    Долгое время была подругой Карач, пока они не разругались вдрызг
  • Пытанне без адказу
    02.09.2026
    Такое вялікае інтэрв'ю і ні аднаго пытання, чаму яна і яе Дапамога ладзіць розныя акцыі з расейцамі?
  • Пытанне (гляджу, нік ужо выкарыстаны вышэй)
    02.09.2026
    Пытанне без адказу , Ціханоўская разам з Юліяй Навальнай выступала на мерапрыемствах. Да яе ў вас пытанняў няма? І да офіса, які арганізоўваў яе удзел на адных панэлях з Навальнай?
  • Пытанне без адказу
    02.09.2026
    Пытанне (гляджу, нік ужо выкарыстаны вышэй), чаму няма, ёсць, вядома. І да Ціханоўскага, і да Бабарыкі, і да Цапкалы і інш. Надта шмат там расейскіх слядоў. Дзіўна, што "незалежныя" СМІ не спяшаюцца распісаць.
  • Пытанне
    02.09.2026
    А пра шуры-буры, якія ўскрыла НН раней, яна не расказала?
    https://dck8xvlq18iei.cloudfront.net/269614
  • Пытанне (гляджу, нік ужо выкарыстаны вышэй)
    02.09.2026
    Пытанне, а чаму вы вырашылі атакаваць Наталлю Калегаву? Заказ паступіў?
  • 1863-1864
    02.09.2026
    Bo ja tabie s pad szubienicy każu Narodzie, szto tahdy tolko zażywiesz szczaśliwo kali nad taboju Maskala ŭże nie budzie.

    Гэта пісаў Каліноўскі. Той самы, які быў павешаны расійскімі акупантамі на пляцу Лукішкі. У тым самым месцы Dapamoga Калегавай у лістападзе 2024 г. пісала, што "Беларусы разам з расейцамі" выйшлі на пратэст.

    Дадатковы каментар патрэбны?
  • барадзед
    02.09.2026
    цікавы разварот у адносінах да офіса
    памятаю ў 22 Ціханоўская выступала на плошчы ў Вільні, ёй адвялі пару хвілін і калонку ўключылі на малую гучнасць
    затое калі Калегава заехала на плошчу на сваім аўтамабілі, калонку для яе ўключылі на ўсю гучнасць

    цікава яшчэ ці змянілася стаўленне да беларускай мовы, бо на тым жа выступе, (дзе Ціханоўская размаўляла па беларуску) Калегава адмовілася, сказаўшы што расейская для яе трафейная (быццам яна за яе змагалася???)
  • Вітаўт
    02.09.2026
    Dapamoga, якая віншавала расійскага палітыка Навальнага з днём народзінаў. Некаторыя тожебелорусы нават па-за межамі РБ не могуць без расейцаў, ганьба.
  • Пытанне (гляджу, нік ужо выкарыстаны вышэй)
    02.09.2026
    Вітаўт , Навальны хаця б супраць Пуціна выступаў.
    А некаторыя ў той час у інтэрв'ю называлі Пуціна мудрым. Да іх ў вас прэтэнзій няма?
  • 123
    02.09.2026
    Пытанне (гляджу, нік ужо выкарыстаны вышэй), мала быць супраць Пуціна. Многія "хорошіе русскіе" імперцы таксама супраць Пуціна, але за русскій мір.
  • Буслы, зайчыкі, вавёркі
    02.09.2026
    Дзякуй Вам вялікі, Натальля, за выратаваныя жыцці і лёсы! У вольным Менску абавязкова будзе вуліца вашага імя. Чакаем на канцэрт у сядзібе!
  • Так
    02.09.2026
    Буслы, зайчыкі, вавёркі, вельмі кранула гэтая карціна ад беларускага дабраахвотніка. Як успрымаюць Наталлю людзі, якім яна дапамагла.
  • Так
    02.09.2026
    Светлы чалавек. Дай Бог ёй здароўя і доўгіх гадоў жыцця.
  • Янка
    02.09.2026
    На першы погляд, усё выглядае і гучыць прыгожа, але відавочная кампліментарнасць інтэрв'ю нараджае чарвячка сумневаў. Негатыўна ўзгадваючы 2021 і Стрыжака, які эвакуяваў з Беларусі шмат актывістаў, спадарыня Калегава чамусці ўвогуле не ўзгадвае ані сваіх тагачасных стасункаў с Вольгай Карач, ані іхнай сутнасці. З той самай, якая напрыканцы восені 2020 года распачала моцную інфармацыйную кампанію супраць Ціханоўскай, і пік той кампаніі прыйшоўся менавіта на пачатак 2021 года. Таксама менавіта ў 2021 Карач засвяцілася ў безлічы сумнеўных гісторый - з Макарам, Жыріноўскім, Эксамонам, днём X, правакацыяй з Фядутай і арганізацыі шматлікіх антыціханоўскіх ініцыятыў, якія прадказальна зніклі. І дарэчы, традыцыйна адносна сціплае фінансаванне літоўскіх і польскіх Нашых Дамоў Карач літаральна выбухнула ў 2020 і 2021 годзе нягледзячы на тое, што пра ўдзел ў пратэстах 2020 актывістаў Нашага Дома амаль што нічога не вядома, а да 2020 2-3 актывісты НД раз на пару гадоў рабілі перформансы ў Беларусі, нібыта для нейкай справаздачнасці. Не хачу ставіць пад сумнеў шчырую дабрачыннасць намераў спадарыні Калегавай, але галоўную шкоду ёй нанесла менавіта ейная блізкасць да Карач, бруд ад якой надоўга запэцкаў Калегаву і ейную дзейнасць.
  • з'яўленне адбельвацеля светлай
    02.09.2026
    Янка народу нараджае чарвячка сумневаў
  • Спадар
    02.09.2026
    Янка, а ў ліпені 1981 года я праходзіў па той жа вуліцы, па якой праходзіў Лукашэнка 3 гады таму... Напэўна, я буду з гэтай нагоды сведкам на Гаагскім трыбунале па злачынствах у Беларусі, трэба рыхтавацца...

    А калі сур'ёзна, не пішыце ерунды, калі ласка. Карач - адказвае за свае дзеянні. Калегава - за свае. І не наадварот. У вас нейкая дзіўная логіка ўпракаць Калегаву ў грахах Карач.
  • Вентылятару
    02.09.2026
    Янка, у артыкуле нічога няма пра Карач. Вы спецыяльна прыйшлі накінуць на вентылятар?
  • Былы палітзэк
    02.09.2026
    Няхай падправіць назву арганізацыі. Ну чаму DapamoGa? Мяне гэта адразу адштурхнула ад іх.
  • Ніхто не прымушае вас браць
    02.09.2026
    Былы палітзэк, адна літара адштурхнула вас? Значыць вы самі можаце справіцца, без дапамогі.
    Няхай яе атрымае тое, каму яна больш патрэбная, чым вам.
  • Па-беларуску
    02.09.2026
    Былы палітзэк, гэта як раз па-беларуску.
    Па-расейску было б "помощь".
  • Былы палітзэк
    02.09.2026
    Ніхто не прымушае вас браць , Мне непрыемна чуць расейшчыну. Ужо выбачайце. А так я сабе даю рады.
  • Пытанне (гляджу, нік ужо выкарыстаны вышэй)
    02.09.2026
    Былы палітзэк, ну што рабіць, калі рускамоўная беларуска дала прытулак 2400 беларусам, не пашкадаваўшы для гэтага ўласнай маёмасці, а які-небудзь беларускамоўны Франак ніводнага беларуса не пасяліў у сябе і не арганізаваў ніводнага шэлтара.
  • Былы палітзэк
    02.09.2026
    Па-беларуску , Па-беларуску Dapamoha. Не ліце ў мае вушы абы-што. Пачніце спачатку з павагі да сваёй мовы, а астатняе прыйдзе. Я не гавару пра тых 2400, бо ведаю некаторыя рэчы, якія б апублічваць не хацелася. Можа тое, што я ведаю, і нагавор. Таму прамаўчу. Я сказаў пра сябе. Мне непрыемная гэтая расейшчына, бо адчуваю няшчырасць.
  • Зноўку я
    02.09.2026
    Парыўся-пашукаў. А то мала што зразумеў.
    Канфлікт паміж Вольгай Карач і Наталляй Калегавай — гэта распад шматгадовага паліттэхналагічнага і бізнес-саюзу, які завяршыўся публічнай варожасцю.Каментатары згадваюць, што яны «разругаліся ўшчэнт», паколькі раней Калегава і Карач былі вельмі блізкімі паплечніцамі.Калі разбіраць сутнасць іх адносін і тое, чаму яны сталі таксічнымі адна для адной, вылучаюцца наступныя прычыны:
    1. Сумесны бізнес і «жыллёвыя схемы» ў ВільніНаталля Калегава (літоўская бізнесменка беларускага паходжання) і Вольга Карач (кіраўніца арганізацыі «Наш Дом») доўгі час працавалі ў шчыльнай звязцы. Калегава валодала кампаніяй, якая здавала жыллё ў арэнду і дапамагала беларускім уцекачам з візамі і відамі на жыхарства (ВНЖ). Аднак пазней Калегава трапіла пад расследаванне літоўскіх праваахоўнікаў за махлярскія схемы, фіктыўны бізнес і нявыплату падаткаў пры рассяленні мігрантаў. Паколькі Карач была звязана з гэтымі працэсамі, крымінальныя справы і фінансавыя праблемы сталі першым сур'ёзным ударам па іх саюзе.
    2. Справа аб «пагрозе нацыянальнай бяспецы» ЛітвыУ 2023 годзе Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы (VSD) прызнаў Вольгу Карач пагрозай нацыянальнай бяспецы і адмовіў ёй у прытулку з-за яе сувязяў з расійскай разведкай. Для Калегавай, якая спрабавала захаваць легальны бізнес і статус у Літве, афіцыйны статус Карач як «расійскага агента» стаў рэпутацыйнай катастрофай. Калегава пачала дыстанцыявацца ад таксічнай сяброўкі, каб уратаваць уласны статус.
    3. Супрацьстаянне з Офісам Ціханоўскай і BYSOLРаней абедзве актывісткі выступалі адзіным фронтам і жорстка крытыкавалі Святлану Ціханоўскую, Андрэя Стрыжака і фонд BYSOL, спрабуючы перахапіць фінансавыя і палітычныя рычагі ў дыяспары. Аднак, калі Карач канчаткова страціла ўплыў і перайшла да маргінальнай рыторыкі, Калегава зразумела, што такая радыкальная пазіцыя цалкам знішчае яе магчымасці быць «ухожай у літоўскія кабінеты».ВынікПаміж імі адбыўся класічны раскол былых саюзнікаў, калі сумесныя крымінальныя справы, праверкі спецслужбаў і страта рэпутацыі вымусілі іх абвінавачваць адна адну. Менавіта таму ў каментарах пад інтэрв'ю Калегавай чытачы з'едліва іранізуюць з іх мінулага і таго, як колішнія «найлепшыя сяброўкі» ператварыліся ў ворагаў.
    Дзякуй ШІ.
  • +1
    02.09.2026
    Зноўку я, дадайце, што праз Карач Калегава атрымала доступ да дэпутатскага корпусу Літвы, якія маюць прамое падсілкоўванне з беларускай грантавай кармушкі. Але як толькі Карач стала збітым лётчыкам, Калегава хутка яе выкіна за борт за непатрэбнасцю.
  • Вентылятару
    02.09.2026
    Зноўку я, яшчэ адзін вентылятар. У артыкуле нічога пра Карач няма. Спыніце свае накіды на вентылятар.
    Давайце лепш пра Ціханоўскую і Стрыжака. Пра якіх у артыкуле факты ёсць.
  • танцы-шманцы
    02.09.2026
    рэтрыт на канарах.. праграма сумнеўная

    [Зрэдагавана]
  • чорная метка
    02.09.2026
    "Святлана адзін раз была ў «Замку». І пасля таго, як яна прыйшла, мы страцілі пэўную колькасць данатаў."
    цю.. а я-то ўсё, дура грэчная, думаю - чаго гэта НН не запросіць да сябе сваю любімую прэзідэнтку?..
  • Дин
    02.09.2026
    А почему не написано, "на правах рекламы"
  • І пра вас напішуць, калі будзеце людзям дапамагаць
    02.09.2026
    Дин, а ў чым рэклама? што чалавек сваю сямейную маёмасць аддаў на дапамогу людзям? І вы сваю аддайце. Рассяліце былых палітвязняў. Хутка чакаецца вызваленне яшчэ адной партыі. Ім трэба дзесьці жыць першы час.
  • МЗ
    02.09.2026
    Наталля Іванаўна выратавала і мяне. Хачу сказаць вялікі і шчыры дзякуй гэтаму цудоўнаму чалавеку за дапамогу! Дай Бог ёй і ейным блізкім здароўя і шчасця!
  • Уратаваны
    02.09.2026
    Дзякуй Натальля, за дапамогу!

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць