Комментарии к статье

«ВКЛ было белорусским настолько же, насколько Британская империя была индийской». Кто и как стер «Погоню» из англоязычной Википедии

  • Янка
    09.08.2026
    He пaкiдaйцe ж мoвы нaшaй бeлapycкaй, кaб нe ўмёpлi
    Ф. Бaгyшэвiч
  • Багушэвіч
    09.08.2026
    Янка,
    "Старадаўняй літоўскай Пагоні не разбіць, не спыніць, не стрымаць!"
    Ну, давайце, яшчэ з літоўскай "Пагоні" зрабіце беларускую,і ўсё,гамон: БССР, трактор "Беларус", з барацьбы, толькі "борьба за урожай".
  • Чыя мова- таго й зямля
    10.08.2026
    Янка,
    "Можа, хто спытае: гдзе ж цяпер Беларусь? Там, братцы, яна, гдзе наша мова жывець: яна ад Вільна да Мазыра, ад Вітэбска за малым не да Чарнігава, гдзе Гродна, Міньск, Магілёў, Вільня і шмат мястэчкаў і вёсак.".- Францішак Багушэвіч
  • OM
    09.08.2026
    Праз вякі над сьветам ляціць Пагоня!

    Гэтая песьня штодзень гучала па радыё ў шчасьлівыя дзевяностыя. А сёння кожны можа паціснуць плячыма: вы ж самі адмовіліся.
  • Янка
    09.08.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Імя
    09.08.2026
    А што нашы рэдактары: настолькі бяззубыя, што не могуць пазмагацца за праўду ў Вікіпедыі?
  • GGN
    09.08.2026
    Імя, а ты? Што табе, разумніку, замінае стаць зубастым рэдактарам?
  • Вікіпедыст
    09.08.2026
    Імя, у Англійскай Вікіпедыі практычна няма беларускіх вікіпедыстаў. Беларусы ў асноўным рэдагуюць Беларускую Вікіпедыю афіцыйным правапісам, Беларускую Вікіпедыю тарашкевіцай, Рускую Вікіпедыю, Вікідадзеныя і Вікісховішча. У Англійскай жа Вікіпедыі асобныя беларусы часам робяць асобныя праўкі, аднак там і блізка няма хаця б нейкай групы пастаянных вопытных беларускіх рэдактараў.
  • без памякроўнасці
    09.08.2026
    Спадары Беларусы, раўняйцеся на дэмакратычных літоўцаў і прытрымлівайцеся іх прыкладу пры выпадку.
  • Жнівеньскі каласок
    09.08.2026
    без памякроўнасці, адзіная з краін Балтыі, на якую можна раўняцца беларусам - гэта Эстонія. а ў астатніх дзвюх занадта распухшае эга пры мінімальных дзяржаўных дасягненнях
  • Янка Збеглы
    09.08.2026
    Жнівеньскі каласок,
    >пры мінімальных дзяржаўных дасягненнях

    Якія ў любым выпадку на парадак больш, чым у дзяржаўных дасягненняў Рэспублікі Беларусь за 35 гадоў незалежнасці (з якіх 33 - лукашызм)
  • ...
    09.08.2026
    Янка Збеглы, дасягненні Беларусі — гэта найперш дасягненні беларусаў, прычым тут ваш лукашызм... Не дзякуючы, а насуперак.
  • Янка Збеглы
    10.08.2026
    ..., пералічце гэтыя "дасягненні беларусаў" за 35 гадоў незалежнасці, калі ласка. Толькі вынікі ("мы зрабілі", "мы дасягнулі", "мы змянілі") а не працэсс/няўдалыя спробы("паказалі"/"выйшлі"/"намагаліся")
  • Тутэйшы
    09.08.2026
    Таму і на месцы Грунвальдскай бітвы няма БЧБ сцяга.
  • Dzik
    09.08.2026
    Якая дурасць! Што ў Беларусі за герб і сцяг - не мае ніякага значэння, калі гэта вольны і багаты край. Паглядзіце, нацыянальныя лідары і інтэлектуалы, што вы нарабілі: хацелі стварыць нацыянальны міт на ідэнтычнасці ВКЛ або РП. Ад Ермаловіча і далей гэта бздура пайшла. Свайго прыдумаць не змаглі? Ну і страцілі нацыю ў выніку. А літоўцы хай сабе пакінуць Пагоню. Ачомайцеся і разважайце цвяроза. Калі цудам выжыве Беларусь - будзе ў яе нармальны герб за які не спатрэбіцца ваяваць з суседам.
  • няма не братоў не сяброў ў замежнай палітыцы , ёсць толькі - інтарэсы
    09.08.2026
    Тутэйшы , нашы паўночныя суседзі супраць, няма не братоў не сяброў ў замежнай палітыцы , ёсць толькі - інтарэсы
  • Парады ад акупантаў
    09.08.2026
    Dzik, а вось і парады падвезлі: "герб і сцяг - не мае ніякага значэння".
    Зараз неабходна пачакаць тых, для каго й мова "не имеет значения", потым тых, каму "хватит нам этой земли", і....можна жыць далей шчасліва і мірна: без гербу, мовы, зямлі. Большасць жа за.
  • Зух
    09.08.2026
    літоўцы тлумачаць князі былі літоўцамі таму і дзяржава літоўская. Добра, а у СССР адзін кіраўнік быў грузін і што СССР грузінская краіна ? У гісторыі рэдка дзе былі свае нацыянальныя кіраўнікі. Другое - дзяржава гэта палітыка. ВКЛ імкнулася да экспансіі, сучасная Літва ніяк не наследуе гэту палітыку, болей таго - яна усяляк адгароджваецца ад "былых уладанняў". Гістарычная Літва ваявала з немцамі, сучасная запрашае нямецкія войскі. Палітыка не супадае - няма пераемнасці. Літоўцы кажуць што яны стварылі дзяржаву, але на якім падмурку? хто будаваў той падмурак Навагрудскага княства? Яны называюць нас халопамі, а у нас княствы узніклі на 300 гадоў раней. За 300 гадоў можа быць крызіс, СССР 70 гадоў не вытрываў. Выглядае што перахапілі уладу у крызісны час гэта не значыць стварылі дзяржаву. Літоўцы тлумачаць што Жамойць гэта частка Літвы спасылаючыся на ліст Вітаўта. Гэта тое ж самае што зараз Пуцін кажа што рускія і украінцы гэта адзін народ.
  • Гісторык
    09.08.2026
    Зух, афіцыйна Жамойць была далучаная да Літвы сілаю, гэтае важна, толькі ў 1422 годзе. У тым пісьме Вітаўта, ён звяртаўся да немцаў, таму і пісаў так, як яны звалі нашыя ды Жамойцкія землі, каб ім было зразумела. Так сама, як палякі завуць Італія Ўлохія, ці летувісы завуць нашую краіну Гудзія, яны, немцы, звалі частку Літвы Aukstait. І ня больш.
    А літоўскія князі маюць такое ж дачыненне да жмудзінаў, якія не мелі ўласнай пісьмовай мовы да 16 стагоддзя, як каралі Велікабрытаніі да індусаў.
  • Filipp
    09.08.2026
    "Асобны артыкул пра «Пагоню» ў англамоўнай частцы анлайн-энцыклапедыі ператварыўся ў перанакіраванне на герб Літвы, дзе беларуская традыцыя сімвала выкладзена максімальна коратка і тэндэнцыйна. Гэта вынік скаардынаванай кампаніі некалькіх рэдактараў, якія маніпулявалі правіламі платформы, каб прынізіць ролю беларусаў у гісторыі ВКЛ."©
    Раней, ці пазней гэтыя людзі адкажуць за ўсё, не атрымаецца з іх манапалізаваць гіторыю ВКЛ.
  • Праверце і іншыя артыкулы
    09.08.2026
    Нарэшце пачалі пісаць пра недружалюбныя паводзіны летувісаў у англамоўнай вікіпедыі.
    Яны шмат чаго паперапісвалі ў шматлікіх іншых артыкулах у Вікіпедыі. Беларусаў павыкідалі з гісторыі, ці прыніжаюць, а сябе неабгрунтавана ўжываюць.
  • Праверце і іншыя артыкулы
    09.08.2026
    А Еўрапейцы рашэнні прымаюць розныя ў дачыненні да беларусаў, прачытаўшы такія артыкулы.
    Таму беларусам, якія добра валодаюць замежнымі мовамі трэба зайсці ў вікіпедыю і праверыць, што там напісана пра Беларусь і беларусаў на розных мовах.
    Важна! Рэдагаваць артыкулы могуць не толькі рэдактары вікіпедыі! А любы чалавек! Вы ўносіце папраўку, даеце спасылку на крыніцу інфармацыі, адкуль узялі звесткі, каб было абавязкова пацверджанне вашых словаў.

    Кожны беларус можа зрабіць свой унёсак у беларускую справу!
  • Удакладніце, што рабіць?
    09.08.2026
    Праверце і іншыя артыкулы , кожны беларус можа зрабіць, што? Напісаць, што літоўская "Пагоня"- належыць Беларусі, альбо што Беларусь насамрэч Літва, таму і літоўская "Пагоня" нашая. Што рабіць та?
  • Valadzimir
    09.08.2026
    Праверце і іншыя артыкулы , шаноўны, Вы нічога нікому не дакажыце, таму што "беларусаў" сапраўды не было ў гісторыі да канца 19 ст..
  • Valadzimir
    09.08.2026
    Удакладніце, што рабіць? , літоўская "Пагоня" НЕ належыць "Беларусі", і "Беларусь" насамрэч НЕ Літва. І Вы нічога нікому ў сьвеце не дакажыце, у тым ліку наконт "Пагоні", пакуль будзеце , як і ўсе "беларускія нацыяналісты", прызнаваць "балцкую" канцэпцыю паходжаньня літвы. А што рабіць? Пачынайце знаёміцца з заходнеславянска-лютіцкай канцэпцыяй паходжаньня літвы, і потым усё само стане на свае месцы.
  • Вікіпедыст
    10.08.2026
    Удакладніце, што рабіць? , пачаткоўцам насамрэч лепей не пачынаць рэдагаванне Вікіпедыі з артыкулаў, дзе былі войны правак і ўжо ёсць нейкія кансэнсусы, нават калі Вы з імі катэгарычна не згодны, бо ў такіх выпадках праўкі хутчэй усяго будуць адразу адкочаны, а Вы атрымаеце папярэджанне ці нават блакіроўку. Лепей для пачатку выбраць слабы праблемны артыкул, дзе напісана шмат лухты, але войнаў правак не была. Што-небудзь кшталту https://en.wikipedia.org/wiki/Beresteishchyna, далей можна глянуць адпаведнікі артыкула ў беларускіх Вікіпедыях і смежныя артыкулы на выбраную тэму з розных Вікіпедый. Ну а далей артыкул дапоўніць беларускай інфармацыяй з указаннем спасылак на факты. Перлы ў стылі "alongside other Ukrainian lands" можна проста прыбраць паралелельна з дадаваннем нейкіх фактаў. Дадзеныя перапісу 1897 года можна замяніць на дадзеныя перапісу 2019 года і назваць гэта абнаўленнем звестак. Аналагічна абнавіць можна і карты 19 стагоддзя на беларускую карту 21 стагоддзя.
  • Міндоўг - кароль літвінаў
    09.08.2026
    Valadzimir, ты, дзядзька,трохі паехаў з гэтымі люцычамі. Так, з заходу была міграцыя славян, у тым ліку прусаў, але не ад іх пайшла назва Літвы і літвінаў. Можна толькі пагадзіцца з тым, што Міндоўг хутчэй за ўсё, быў з прусаў ці іншага племені заходніх славян, што жылі ўздоўж Варажскага мора. Але іх міграцыя была пазнейшая за 1009 год, год узнадвання Lituae (на сучасным Палесьі), і іх колькасць была хоць і вялікай (вельмі прыкладна 100-150 000), але не настолькі, каб прынесці назву нашаму краю й нашаму народу.
    Мы іх асімілявалі, як і ятвягаў.
  • ...
    09.08.2026
    Наша Ніва, збярыце звод крыніц і тэзісаў у адзіным месцы, каб беларускім рэдактарам і карыстальнікам не прыходзілася кожны раз шукаць іх пры выпраўленні англамоўнай вікіпедыі!!!

    Нас больш, чым літоўскіх шавіністаў! Няма ніякага літвінізму, ёсць толькі гістарычны сэнс слова Літва, да якога сучасная Літва мае ўскоснае дачыненне.
  • карэнны каталік з Усходняй Віленшчыны, па нацыянальнасці паляк, продкі - тутэйшыя літоўцы і беларусы
    09.08.2026
    ..., з якога вы рэгіёну? Якой канфесіі? Якое дачыненне маеце да Літвы? Калі літоўцы маюць слабое дачыненне да Літвы, то хто мае прамое дачыненне?
  • ...
    09.08.2026
    Адказваю: нашчадкі старадаўняй Літвы — беларусы. Мне няма чаго сароміцца.
  • Stara Litwa
    10.08.2026
    ..., і нават таго, што ў старадаўняй Літве не існавала ніякіх беларусаў? Як і таго, што Вы сёння сваю краіну завеце чамусьці Беларусью, а не Літвою?
  • Уладзімір Някляеў
    09.08.2026
    Пазнаўшы зайца па губе,
    Вам Жмудзь пад нос паднесла дулю,
    Як Беларусь вы на сябе,
    На край літвінаў нацягнулі.

    Вы разлучылі дух з крывёю
    І, абрусеўшы пад Масквою,
    Пад назвай, дадзенай Масквой,
    Ня сталі нават маскалямі,
    А толькі назваю адной —
    І тая назва стала вамі.

    Вы — беларусы? Хто такія?
    Ёсьць Польшча,
    Жмудзь,
    Літва,
    Расія —
    Як вы ўшчыміліся сярод?
    Адкуль зьявіліся? З балот?
    З чаго зьляпіліся? З туманаў?..
    Такіх падмен,
    Такіх падманаў
    Ня ведаў ні адзін народ

    ...Літва! Ад сьлёз у горле горка,
    Як назву вымаўлю тваю:
    Літва! Па ўсёй зямлі стаю
    Я на сьвятых тваіх пагорках.
    Дзеля чаго ўва мне ты будзіш
    Надзею голасам крыві?
    Літва! Ты ўжо была? Ты будзеш?
    Калі жывая, дык жыві!

    ...Скажу адно —
    што ў той раз мусіў
    Сказаць, але забыўся ў скрусе,
    Бо ўжо сівая галава...
    Няма ніякай Белай Русі,
    А ёсьць Вялікая Літва!
  • .
    10.08.2026
    Любіце Літву - любіце і літоўскую мову, літоўскі погляд на суседзяў і на панаехаўшых рускамоўных. Аматары рускай мовы, вернікі РПЦ, ненавіснікі літоўскай мовы, гісторыі і літоўскага ладу жыцця Літвой круціць не будуць.
  • Літвін
    10.08.2026
    ., мы як раз любім Літву і пішам літоўскаю. І ведаем, што згодна з Літоўскім Статутам, Літва належыць толькі літвінам і русінам. Справа ў тым, што некаторым бракуе розуму, і яны блытаюць Літву з Летуваю, і хутчэй за ўсё Іран з Іракам, Славакію з Славеніяй.
  • Імя
    10.08.2026
    Колькі гемароя з гэтамі сімволікамі, гісторыямі і асабліва з іхнымі прыхільнікамі. Кучка кавалкаў гаўна, з таго і гэтага боку, распальваюць варожасць і псуюць жыццё астятняй большасці.
  • З іншымі народамі ў нас усё окей
    10.08.2026
    Імя, чамусьці ніякай праблемы няма ў палякаў з беларусамі, хоць колеры сцягоў аднолькавыя - белыя і чырвоныя. Ніхто вікіпедыі не перапісвае.
    І з Беластокам праблем няма. У Беластоку нават у гіпермаркетах шыльды па-беларуску вісяць разам з польскімі. Яны цудоўна ведаюць, што гэта этнічныя беларускія землі і не забараняюць беларусам родную беларускую мову. Працуе радыё Рацыя для беларусаў па-беларуску, на якім працуюць беларусы, яго нават у Беларусі чутно.
    Няма праблем.
    І дарэчы, апытанка была, палякі называюць літвінамі менавіта нас, беларусаў. Украінцы таксама.
  • ЯНКА
    10.08.2026
    / зьменена /
    В.У.Дзеружынскі ўжо даўно ўсім растлумачыў, хто такія летувісы й кім былі іхнія продкі ў ВКЛ. А гэты сайтык усё адно Летуву будзе вялічыць «Літвою». Яшчэ й Вільню называйце тады Вільнюсам, а то нейкі непарадак. І потым яны яшчэ будуць «дзівіцца»: а хто ва ўсім у гэтым вінаваты⁉️
  • user
    10.08.2026
    --> ВКЛ было беларускім настолькі ж, наколькі Брытанская імперыя была індыйскай
    Ну так Британская Империя не перенимала хинди, а наоборот принесла туда английский. От литовского языка в письменных документах ВКЛ нет ни следа. Так что тезис слабый. Вообщем, как и все остальные.
  • Jorg
    10.08.2026
    Хуто-хуторянка...Нельга злавацца, але як да дзецяці малога ставіцца. Да брата нашага меншага жамойта, бо неўсведамляе ён наступствы пагарды сваёй да айчыны, якая нарадзіла яго і дала штуршок да жыцця. Час паставіць усё на месца свае...
  • Мясцовы
    10.08.2026
    то что московиты спят и видят как стравить летувисов с беларусами, мне стало понятно ещё после расстрела летувиских таможенников отрядом ОМОНа из Риги. Надеюсь у политиков хватит мудрости не драться из-за пустяков.
  • Грошы
    10.08.2026
    А вось яшчэ адно актуальнае пытанне, як летувісы выкарыстоўваюць беларускую тэму ў сваіх мэтах.
    На канферэнцыі Новая Беларусь шмат крытыкі прагучала на адрас ўніверсітэта ў Летуве ЕГУ. Павал Церашковіч назваў установу “каланіяльнай”. Адзначаецца, што ўніверсітэт па факце перастаў быць беларускім, а пры гэтым забірае істотную частку фінансавання на адукацыю, якая выдзяляецца для беларусаў.
    Грошы выдзяляюцца для беларусаў, а карыстаецца грашыма Летува.
    У тым ліку навучаючы ў ЕГУ расейцаў.
  • Вельмі шмат ужо зроблена
    10.08.2026
    Тут не толькі Вікіпедыя. Паспрабуйце пашукаць Лівонскую рыфмованую хроніку. Вы можаце знайсці пераклад на ангельскую. Гэты пераклад зроблены амерыканцамі, але замоўнік - летувісы. У выніку пераклалі так як патрэбна замоўніку.
    Для прыкладу : пераказ бітвы пры Саўле яны пераклалі у некаторых радках слова паганцы, як летувісы. У выніку яны расказваюць пра гэтую бітву як пра пачатак ВКЛ, бо там разам браты летувісы і жамойты змагаліся з ворагам, а потым натхнёныя перамогай захапілі Панямонне.... Але у арыгінале няма ніякіх летувісаў. Ёсць жамойты з земгаламі... У выніку яны цытуюць гэты "пераклад" усюды дзе толькі мажліва... У выніку падобныя падпоркі у іх сучаснай версіі гісторыі паўсюль. Прыбраць хаця б частку і ўвесь аповяд разваліцца
  • Шо?
    10.08.2026
    И англичане уже виноваты, что потомственным колхозникам только чуркашкваркаиномарка нужна была?И эти развалины автобусы с тракторами, которые обычным людям жизнь отравливают?
  • Гідрант
    10.08.2026
    Лячу ў Вільню, вандроўка па беларускіх мясьцінах.
    Літва падтрымоўвае і беларусаў і беларускасьць.
    Вільня наша - тут праходзіў першы сход БНФ.
    Тут многа беларускіх мясьцін.
    Інтэрнэтаўскую вайнушку супраць радыкальных летувісаў мусяць весьці беларусы. Іньшаму нікому не цікава. Беларускі варыянт ВКЛ таксама.
    Надпіс Вільня наша ў Вільні выглядае бедна, хоць там пад нім пару цэнтаў кінутыя ляжаць.
    Незмаглі ж нават на Сьвятой Зямлі нацыянальны сьцяг захаваць, а летувісаў з башняй гедыміна і манументальным міндоўгам вучым.
  • ваван
    10.08.2026
    статью почти не читал. Нет смысла. Т.е. смысл понятен по названию. Зашел глянуть комментарии. Когда уже настоялись. Все как обычно. Не спынить не стрымаць..... Ребятки мои золотые, проект "Беларусь" (как наследие Вкл и РП) ЗАКРЫТ на 90%. Остатки трепыхаются в виде чатов и форумов на НН. Примите наконец что вас тупо развели.... Теперь же идет очередь проекта "Беларусь" как наследие вЕликого СССР с привкусовм "незалежности"... В 2020 попробовали на зуб. Не готов.... не настоялся.... Вот прошло 6 лет и????? Ну почти... Народец уже стал получше..... Потихоньку сниажаем планку. Чтобы понятнее было сначала делаем ДНР ЛНР, а потом областями САМИ попросятся... У нас теперь стадия ДНРЛНР....
    И да, продолжайте бороться с Литвой и Польшей. Это точно то что нужно. При этом даже Сталыпина и его планы никто НЕ читал... там все по пунктам и ваша праваславие и ваш язык...
  • Anatol Starkou
    10.08.2026
    Ну, для вас бчб гэта адкрыццё. Бо літоўцы ж вашы сябры навекі вечныя. Я крыху з ішага теста зроблены - да маіх мазгоў у свой час савецкую перчынку даклалі, таму па бчб не лічу ні Літву нашай сяброўкай, ні літоўцаў нашымі сябрамі.

    Дык каго вы з пестнямі і танцамі перазахавалі ў восень 2019 у Вільні? Літоўскага чалавека, рускага салдата ці чые рэшткі вам літоўская прапаганда падсунула? Га, бел-чырвона-белыя вы мае былыя паплечнікі?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць