Комментарии к статье

Назад к ручке и запрет на смартфоны: университеты вынуждены менять формат занятий и контрольных, иначе ИИ не дает ни учить, ни проверять

  • Вынік будзе аднолькавы
    02.09.2026
    Інфляцыя т.з "вышэйшай адукацыі" пачалася даўнавата, зараз мы назіраем пачатак краху. Адмова ад смартфонаў, вяртанне да гліняных дошачак, бо інакш немагчыма пракантраляваць "чэснасьць" ведаў, гэта само па сабе прызнанне фікцыі. Гэта прызнанне таго, што ўсім пабарабану, гэта пусты бюракратычны канвеер, плата за магчымасць сядзець на больш высокіх паверхах сацыяльнай іерархіі. Гэтая сыстэма сама сябе падтрымлівае. Тыя, хто "заплаціў" не хочуць сядзець на адным паверсе з тымі, хто "не заплаціў", бо агідна. Заўважце, пра кампетэнтнасць і прафесіяналізм гаворка не ідзе. Навошта вучыць і разумець тое, што робіць машына, непанятна.
  • Van der Graaf
    02.09.2026
    "Навошта вучыць і разумець тое, што робіць машына, непанятна."

    Пабольшэ спорта нада, сьвежага воздуха.
  • Генік
    02.09.2026
    глядзіце што робіцца. Раней мы рыхтаваліся да іспыта у бібліятэцы. Прачытаеш пару кніг, робіш нататкі, "шпоры". Пасля некалькіх кніг складаецца больш поўнае уяўленне аб тэме. Зараз знаемай адказы рыхтуе чат Джыпіці, прычым яна дае указанні з якога пнкту гледжання разглядзець тэму. Гэта важна напрыклад у гісторыі. Гатовы адказ прачытаў пару разоў, перасказаў - атрымаў "пяцерку". А што у галаве засталося - ніц. Яшчэ, калі я вучыўся, гэта было 30 гадоў таму, на некаторых прадметах, напрыклад па тэарэтычнай механіцы, нам расказвалі што вось гэту формулу, або метад распрацаваў студэнт у нейкім 1905 годзе. Паказвалі чарцяжы з тых даўніх часоў, там былі і еўрапейская і расейскія. І мы былі уражаныя якія тады былі разумныя студэнты, не то што мы халяўшчыкі

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць