Комментарии к статье

В «Лебединой песне Федора Озерова» кино заговорило тем языком, которым говорят реальные, а не книжные белорусы.

  • Жвір
    06.09.2026
    Ай, не.
  • Filipp
    06.09.2026
    "Па-першае, аўтар сцэнара і рэжысёр не баяцца гаварыць з экрана той мовай, якую гавораць рэальныя беларусы. Адны — па-беларуску, другія — па-расейску, трэція — «ідзі ў жопу»"©
    А з якога часу зьявілася расейская мова?) Ідэалагічна такі тэрмін існуе, але ж гэты артыкул напісаны нібыта журналістам, у якога ёсць нейкія стандарты? Больш за то, тут гаворка ідзе пра рэальных беларусаў і калі ў іх спытаць, на якой мове яны размаўляюць, пачуем альбо па беларуску, альбо па руску, ніхто не скажа па - расейску.
  • .
    06.09.2026
    Стандарты гэтых пісьменнікаў будуць аргументам?
    "Яны добра ведалі расейскую мову, але зусім не ведалі беларускае" (Кузьма Чорны)
    "Сэмінарыя дала мне ўсё: кавалак хлеба (значыцца, прафэсію), маю цяперашнюю расейскую мову (за якую мяне амаль ня ўсюдых лічылі чыстым русаком), урэшце яна дала мне і мой цяперашні сьветагляд." (Максім Гарэцкі)
    "Увесь час адчуваючы розніцу паміж расейскім і «расейскамоўным»" (Янка Брыль)
    "Але дрэнна ён вывучыў расейскую мову, каверкаў словы, і толькі асобныя з іх я разбіраў." (Іван Шамякін)
    "Сярод гэтых людзей Толькін прыяцель, расеец, саромеўся сваёй кніжнай расейскай мовы, а я саромеўся сваёй гарадской беларускай." (Уладзімір Караткевіч)

    "Расейскі" ёсць у слоўніках Байкова-Некрашэвіча 1925 г., Саўкі 2005 г., "расейскамоўны" - Піскунова 2012 г.
    То-бок, у класічным правапісе слова ёсць, у сучасным (наркомаўцы) таксама выкарыстоўвалася. І ў літаратурнай мове, а не толькі "ідэалагічным" кантэксце, ў якім Вы яго недзе заўважылі.
    Я асабіста выкарыстоўваю то "расейскі", то "рускі", бо ў кожным варыянце бачу і плюсы, і мінусы.
  • 7654
    07.09.2026
    Filipp,
    > ніхто не скажа па - расейску
    Я кажу. А яшчэ "па-маскальску" і "па-орчынаму". Не падабаецца - вяртайцеся на Расею.

    > Ідэалагічна такі тэрмін існуе
    А тэрмін "рускія" чаму раптам вы ўжываеце да маскавітаў і іх наймітаў? Гэта не "ідэялягічна"? Бо ён іх тычыцца толькі ў якасьці таго што яны яго прысабечылі. А маскалямі быць не перасталі.

    > гаворка ідзе пра рэальных беларусаў і калі ў іх спытаць
    Прам усіх апыталі што такая ўпэўненасьць раптам?

    --------
    > Адны — па-беларуску, другія — па-расейску, трэція — «ідзі ў жопу»
    А трэція вас проста прырэжуць у закутку. Задзяўбла ўжо гэтая гульня ў "хорошіх беларускіх", "не всё так однозначно", "язык не важен", "ну это же просто языг...", "а нас за что?...". цьху на вас.

    > пра сённяшнюю рэальнасць, якую мы самі яшчэ не разумеем да канца, якая ўзнікла ў 2020—2022
    Данеразумеецеся пакуль вас ваш сусед Ванька не прыдзе рэзаць, як прыйшоў ва Ўкраіну. За вашую ж расейскую мову рэзаць - "ЗАЩИЩАТЬ РУССКОГОВОРЯЩИХ" бомбамі і ракетамі па шматпавярховіках. Ёлупні сапраўдныя, не разумеюць яны, на пяты год вайны і шосты год рэпрэсый...
  • Filipp
    07.09.2026
    ., За моўную "экскурсію" дзякуй, было цікава, атрымліваецца беларускай мовай ужо даўно існуе і рускай, і расейскай. Я лічыў гэта нешта сучаснае.
    "Я асабіста выкарыстоўваю то "расейскі", то "рускі", бо ў кожным варыянце бачу і плюсы, і мінусы.
    Калі ўжываю беларускаю таксама карыстаюся абодвума варыянтамі, але ж калі казаць пра рэальных беларусаў, якія 95% рускамоўныя, ніхто з іх не скажа, што размаўляе "по российском".
  • Van der Graaf
    06.09.2026
    "той мовай, якой гавораць рэальныя, а не кніжныя беларусы"

    Рускім матам.
  • Барадзед
    06.09.2026
    Дэбилами станете от таких фильмов. Нет пророка в родном отечестве. Надо понимать, зачем людям смотреть твое кино. Что полезного для себя они там увидят? Что полезного останется у них в голове на подкорке? Какого врага, скрытого в художественном образе, зрители одолеют? Вариант выхода из какой ситуации промелькнет у них перед глазами? Что можно сделать в этой ситуации?
  • сказаў А, кажы Б
    06.09.2026
    Чаму Ozierau а не Vozierau?
  • Фёдар Сумкін
    07.09.2026
    сказаў А, кажы Б, дакладна. І чаму не Хведар?
  • Fiodar Ozierau
    06.09.2026
    Fiodar Ozierau , dadau .
  • Хм
    06.09.2026
    Нейкае крынджаватае адчуванне ад трэйлера, нібы аматарская стужка. Але што паробіш, трэба ж неяк пачынаць рабіць нацыянальнае кіно. Без гадоў навучання (і спагадлівай аўдыторыі, гатовай глядзець і ўкладвацца ў сваё) фэцка ня стане.
  • ХВ
    07.09.2026
    Ну и зачем такое кино? Можно просто выйти во двор. Не надо смешивать реальность и искусство.
  • все это уже было
    07.09.2026
    Им можно: "Иди в жопу". А можно ли нам: "пусть идут в жопу сами"?
  • цікаўлюся
    07.09.2026
    А дзе-небудзь у Польшчы бліжэйшым часам будуць паказы?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць