Да чаго ж была добрая, светлая жанчына... Зямля пухам! Буду памятаць!
[Зрэдагавана]
назіральнікам за "вар'ятам"
08.09.2026
Лічыце мяне кім заўгодна, але я бачу почырк імперыі. Почырк - у крымінальным сэнсе.
Смерць непазбежная, і я не пра яе. Я пра лёсы тых, хто праявіў сябе беларусам. І пра тое, што гэтыя лёсы вызначыла.
Невыпадкова бацька памерлай не мог знайсці сабе працу у БССР і быў выціснуты у Маскву, на пасаду дырэктара усесаюзнага інстытута кінематаграфіі.
Нажаль гэты прынцып захаваўся па сёння.
Паўсюль у сёняшняй Беларусі пануе каланіялізм.
Слепата. Страшная сваёй добраахвотнасццю. Верай у рускае. Добраахвотным прызнаннем сваёй другаснаці.
Беларускія установы у СССР былі убудаваныя у структуры феадальнага тыпу.
Усё у БССР, ад завода да навуковага інстытута, было і застаецца падначаленым т.з. "главкам" у расійскіх цэнтрах. Хіба што камуністычныя дэкарацыі замянілі на капіталістычныя.
Балюча бачыць у фільме 1989-га года, прысвечаным бацьку памерлай, дакументальнае сведчанне цемры, якую імперыя наканавала сваёй калоніі - БССР - проста самім фактам сваёй унутранай пабудовы ("Сустрэчны пазоў" Юрыя Хашчавацкага). Эпізод з загадчыкам аддзела Інстытута медыцынскай генэтыкі у 7-й мінскай клініцы. Яскравы прыклад каланіяльнай структуры. Фактычна ракавая пухліна - чужое у тваім целе, абсалютна ім, тваім целам, не заўважаемае.
Сёняшнія пакаленні нават не пасьпяваюць асэнсаваць цану, якую ужо плацяць за знаходжанне у рускім сьвеце.
На нашых вачах з беларусаў робяць людзей, сэнсам жыцця якіх становіцца абслугоўванне багатых. Робяць фактычна людзей другога сорту - абслугу.
Пустое у калоніі цэніцца значна вышэй істотнага. Свята улады грошай.
Памірае ужо не толькі стары парабак, але і малады, які нічога не паспеў яшчэ зразумець у каланіяльнай Беларусі. Памірае з вераю у грошы, у расейскі капіталізм, рускую мову, рускую культуру...
Чужая вера да дабра не давядзе. Спадзяваючагася на свет з Масквы чакае горкае расчараванне.
Пакаленне Алеся Адамовіча зрабіла што магло і як магло.
Дабегчы да Масквы, бо там усе рычагі, і адтуль...Наіўна. Але варта памяці!
Дачка аддала даніну памяці бацьку. Памерла беларуска.
Ушла из жизни Наталья Адамович
[Зрэдагавана]
Смерць непазбежная, і я не пра яе.
Я пра лёсы тых, хто праявіў сябе беларусам. І пра тое, што гэтыя лёсы вызначыла.