Гэта на ілюстрацыі той самы бюст, які гарылы лукашысцскія разбілі падчас вобшуку ў Нашай Ніве?
Рэд.
13.09.2026
Уважлівы, так, гэта той самы бюст Івана Луцкевіча. Мы тады сабралі фрагменты, вывезлі і рэстаўравалі ў стылістыцы кінцугі.
Падтрымліваю
13.09.2026
Мікола Бугай мае рацыю.
Усё слушна, але ёсць спрэчны момант
13.09.2026
..."дзяржадміністрацыя і сілавыя структуры кантралююцца з Масквы і праводзяць патрэбную Маскве палітыку". Яны ў закладніках? Ім пагражаюць, іх шантажуюць? На іх аказваецца ціск? Падаецца так, што яны хацелі б у Еўразвяз, але ім нажа да горла прыставілі. Знутры Беларусі гэта падаецца не так, калі шчыра. Яны заадно. Яны не кантралююцца, а ёсць супольнікі, саюзнікі. І трэба вызнаць таксама, што большай частка насельніцтва, нажаль, падтрымлівае гэты курс. Большасць несвядома канешне, але рэчаіснасць такая. Калі і трэба быць зараз у Беларусі, так гэта толькі для таго, каб зразумець гэта. Яны не кантралююцца з Масквы, яны заадно з Масквой. І Масква ў гэтых адносінах старэйшы брат. Лукашэнка гэтага не хавае.
СМИ заменяют белорусам государство. И иначе пока не будет