Комментарии к статье

Гатунак и сорт: в чем разница?

  • Дзякую
    21.09.2026
    Я падсвядома адчуваў, што гатунак недарэчна ўжываць для раслін. Я лічу, што не трэба баяцца тарсянкі. Без тарсянкі літаратурнай мовы быць не можа.
  • процьма прыкладаў
    21.09.2026
    Прыкладам, па-расейску кажуць «сильный дождь», «сильный мороз». Па-беларуску натуральней: «вялікі дождж», «вялікі мароз».
    --------
    яшчэ прыклады :
    па расейску кажуць «приступили к ремонту» и «я правильно поступил»,
    а ў беларускай мове такіх паняццяў няма, бо
    «пачалі рамонт» и «я правільна зрабіў»
  • Ваўкалак
    22.09.2026
    Гатунак - тое, што прыгатавана па якімсьці стандартам. Сорт - тое, што адсартавана па якімсьці якасцям. У мяне такая логіка. Гарбата як расліна можа быць розных сартоў, але як сыравіна для напою ўжо розных гатункаў.
  • Пан і казачнік
    22.09.2026
    "Прыбягае пастух папоў да быдла, аж ужо гаспадар гатункуе яго — становіць па хлявох: збрайнейша з збрайнейшым, слабейша з слабейшым" (казка "Трапіла каса на камень", БНТ: Сацыяльна-бытавыя казкі, с. 210).
    Дзякуй за артыкул, больш бы такіх. Тады б мо' сама рэдакцыя называла праліў Гармузскім, а калайдэр - Гадронным, не калькуючы словы з расейскай мовы і захоўваючы натуральнае "Г" у пачатку гэтых словаў :)
  • Cl
    22.09.2026
    А як тады бульбу сартуюць ці гатункуюць? Бульба адна і тая ж, проста раздзяляюць "сабе" "свінням" і "сеянка" па памеры
  • Ваўкалак
    22.09.2026
    Cl, бульба можа быць аднаго сорту, але розных гатункаў. Гатункі звычайна бываюць па памеры, колеры, форме і г.д.
  • Яўген
    22.09.2026
    А чаму тады Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі падае летаўку і каробаўку як гатункі, а ня сорты, яблыкаў. Ці па факту ўсё што навукова выводзіцца (гатуецца) ні ёсьць гатункамі (як з тымі жа таматамі) ?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць