Комментарии к статье

Почему нобелевский лауреат был против Нобеля для Василя Быкова?

  • Л
    11.10.2026
    Чего еще было ждать от поляка.
  • Літвін
    11.10.2026
    Л, дык гэтае палякі пазбавілі вас жадання размаўляць на роднай мове й таму белыя русскія размаўляюць на расейскай?
  • Абсалютовая рацыя
    11.10.2026
    “ Беларуская гістарычная свядомасць, калі яна ўвогуле існуе, не сягае далей за Вялікую Айчынную вайну — пра гэта паклапаціліся падзеі і паклапацілася Масква. А тая Айчынная вайна была вайной Савецкага Саюза, і памяць пра яе служыць эмацыйным сувязям Беларусі з Расіяй».
  • Аналитик
    11.10.2026
    Спасибо Гедройцу,он был прав.
  • Wiłk Podlaski
    11.10.2026
    Аналитик, Нет, прав был Милош.
  • Žvir
    11.10.2026
    Ułasna, ja taksama ličyŭ i liču, što Bykavu nie dali tuju premiju praz mandraž ad uzhadak na padzieji vajennaha času druhoj vajny. I tam nia tolki Miłaš, jon ahučyŭ kaliektyŭnaje mierkavannie topaŭ eŭrapiejskaj palityčnaj elity. Kurs byŭ na vyzvaliennie ad pamiaci pra vajnu, vajna pavinna była zastacca ŭ vyhliadzie "viechi v istorii". Vajennaje pakaliennie całkam sychodziła, moładz mieła kłopat pra historyju paślia, i hruzić ich słabuju śviadomaść vajnoj było nijak, staronka była ŭẓ̌o pierahornuta...
  • Сьвіслацкі жабец
    11.10.2026
    Пан Мілаш разумеў беларускую спецыфіку лепей, чым 99% нават "сьвядомых" беларусаў. Лукашысты і сёньня нахабна карыстаюцца імём Быкава.
    Прэмія за чырвонаармейскую вайсковую тэматыку = прэмія за калектывізацыю, за Катынь, за Курапаты і за красаўцаў.
  • Žvir
    11.10.2026
    Сьвіслацкі жабец, ničoha Milaš nie razumieŭ, jon byŭ u pałonie stereatypaŭ, jak i vy. Pa-sutnaści Bykaŭ pisaŭ pra liudziej ŭ roznych varunkach. Čałaviek u vykrutasach liosu - haloŭny sens tvoraŭ piśmiennika. U Alpijskaj Baładzie, dzie možna ŭbačyć toje, pra što vykazvaŭ kłopat Miłaš ? A ŭ Abłavie ? Znak biady ? Jaki zaŭhodna tvor biary, ničoha taho niama. Prosta liudzi, i Miłaŝ siarod ich, zvykła dumajuć svaimi šabłonsmi, stereatypami. U miłaša + jašče i palityčnaja kanjunktura vypiraje, svaje fobii...
    Sam literaturna Nobiel duža straciŭ, praz admovu Bykavu, pattannieŭ maralna.
  • Не патрыёт
    12.10.2026
    Сьвіслацкі жабец, шаноўны, вы зараз увесь светапогляд "сьвядомых" разбурыце. А што далей? Калі яны дазнаюцца пра вершы Янкі Купалы 1937 года, напрыклад?
  • .
    12.10.2026
    Груба перакручваеце. Калі Быкаў пісаў пра той перыяд, гэта не значыць, што ён апраўдваў калектывізацыю, Катынь, Курапаты і сучасных красаўцаў.
    Ваша маніпуляцыя на ўзроўні сучаснай лукашэнкаўскай прапаганды, па алагічнасці і нахабству.

    Далей. З-за таго, што "у Саўку выкладалі ў школах антысавецкіх паэтаў, якіх самі й растралялі" не вынікае, што і нам трэба зняважаць саміх творцаў. Калі кагосьці выкарыстоўваюць, гэта не ягоная адказнасць.

    Нельга і сказаць, што "лукашысты і сёньня нахабна карыстаюцца імём Быкава". Дзе? Імя адсутнічае ў актуальнай публічнай сферы, навінах, афіцыяльных публіцыстыцы і аналітыцы (якія ёсць).
    У школе застаецца па інерцыі. Проста захоўваецца той "канон", які склаўся ў гады БССР: "Колас, Купала ... Быкаў, Караткевіч ... Каліноўскі".
    Але і да яго паціху падкопваюцца: і Каліноўскага крытыкуюць, і кнігу Караткевіча прыбралі са школьнай праграмы.

    Зараз і вы ўчапіліся за Быкава, ў дапамогу лукашыстам. Па выніку, па адносінах да беларускай культуры, па жаданню яе абясцэніць і знішчыць, ваша маргінальная групоўка "псеўдалітвінаў" і ёсць найпершыя хаўруснікі рускага свету і лукашыстаў.
  • Сьвіслацкі жабец
    11.10.2026
    Žvir, ну й што? У школах пазіцыянуюць Быкава як чырвона-зялёнага пісьменьніка. Вось і ўсё. Ягоная апазіцыйнасьць замоўчваецца.
    Лукашэнка яго травіў і адначасова заяўляў, што ён на ягоных вершах вырас. Гэта савецка-калгасны светапогляд: як у Саўку выкладалі ў школах антысавецкіх паэтаў, якіх самі й растралялі. Бо "у хазяйстве прыгадзіцца".
    Таму Нобель Быкаву, нажаль, быў бы Нобелем Лукашэнку й ягонай сістэме.
  • Янка
    12.10.2026
    Сьвіслацкі жабец, і што з гэтага - хай пазіцыянуюць. Калі хтосці зацікавіцца творчасцю і біяграфіяй Быкава - ён даволі хутка высвятліць непрыемныя для саўка і лукашыстаў падрабязнасці. Але Мілаш правы ў тым сэнсе, што савецкі прапагандысцкі канцэпт "Вялікай айчыннай вайны" ў якасці замены Другой сусветнай - гэта непрымальны падыход
  • Žvir
    12.10.2026
    Сьвіслацкі жабец, značyć ja nie pamyliũsis, što da stereatypaũ mysliennia. Dziakuj za demandtracyju.
  • Літвін
    11.10.2026
    "Беларуская гістарычная свядомасць, калі яна ўвогуле існуе, не сягае далей за Вялікую Айчынную вайну — пра гэта паклапаціліся падзеі і паклапацілася Масква.". Як і аб тым,каб вы зваліся беларусамі.
  • дзяцюк
    11.10.2026
    Не далі Быкаву, дык далі Алексіевіч за Афганістан. Лепей стала? Ну а за палякамі і не такое было, карону Вітаўту перахапілі і рассяклі. І сувязь Нобеля з савецкай прапагандай прыплялі, абы беларусу не далі прэмію.
  • Фацэт
    11.10.2026
    дзяцюк , Вітаўт не атрымаў карону Літвы толькі праз тое, што каралём Польшчы быў ягоны брат, літвін Якаў. Таму ўсе пытанні, як і наконт іншых прэтэнзій, адрасуйце да сваіх суайчыннікаў, які часам горш за ворагаў.
  • ЯМы97
    12.10.2026
    дзяцюк , адныя карону скралі, другія Пагоню, трэція Хатынь спалілі. Беларусы - народ д’Артаньян (а ўсе вакол - п-сы)
  • бабруйчанін
    11.10.2026
    Чэслав Мілаш гэта польскі піжон з летувіскімі радавымі траўмамі па нараджэнню у адносінах да беларусаў падобен на " маскоўскіх снобаў" кшталту парфенова ..
    Сам атрымал Нобеля 1980 хутчэй як падтрымка Польшчы часоў Сплідарнасці п ні ху творчасць
  • Апошні грамадзянін ВКЛ
    11.10.2026
    бабруйчанін, вывучайце:
    "Мы былі нечым іншым, літвінамі, але не ў прынятым у XX стагоддзі сэнсе, які патрабуе гаварыць па-літоўску"
    "Нічога не меў бы супраць, каб мяне называлі літвінам"- Чэслаў Мілаш
  • бабруйчанін
    12.10.2026
    Апошні грамадзянін ВКЛ
    Ведал памятаю ))))
    Яго " літвінства" кшталту літвінізма gorn - белага і на " іх" погляд беларусы ні маюць да яго дачынення ні дараслі.......пыха ...
  • Он
    12.10.2026
    Во как Мілаш абдзелался в канце канцов. Он как Абама, каторый да сіх пор ні можэт паняць за што іму вручылі Нобілевскую прэмію в 2009 - м гаду.
  • Бел
    12.10.2026
    Ведаў людзей блізкіх да Мілаша. Для іх свой - гэта паляк, католік, літвін=літовец. В. Быкаў такім не быў. Для іх беларус=рускі. Бо мы былі пад бальшавікамі=саветамі. Гэтага было для іх дастаткова, каб не паглыбляцца ў сітацыю ў якой апыўнуўся беларускі народ. Старэйшая пакаленне ўжо адышоўшае верыўшае прапагандзе, не ведаўшае сапраўднай гісторыі. Народ, насельніцтва падпарадкаванае імперыі, было вымушана, часам, служыць супраць сваёй волі. Альбо самаліквідавацца часткова, каб не падпарадкоўвацца супраць сваіх. Гэта паказваў В. Быкаў у сваіх творах навейшай гісторыі беларускага народа.
  • Другі грамадзянін ВКЛ
    12.10.2026
    Бел, літовец не літвін, як і маскаль не русін. Да літвінаў далучалі сябе Скарына, Касцюшка, Каліноўскі, Дамейка, Міцкевіч, Сыракомля, Жалігоўскі...Мілаш. Літвін - гэтае ў сучасным разуменні беларус. Але ніколі літвіны, самі сябе, так не звалі. Бо літвін - гэтае той, хто не выракся, хто памятае, хто ведае.
  • Преступление или нет?
    12.10.2026
    Другі грамадзянін ВКЛ, Мы не литвины. Мы белорусы с русским языком.
  • 1661
    12.10.2026
    Преступление или нет?, нажаль, хапае тых, для каго здрада - гэтае не злачынства.
  • Мы все предатели?
    12.10.2026
    1661, В чем здрада? Что все говорят на русском? Кого мы передали? Мову? А я ей не присягал. Я родился в Минске в 60- е, когда все кругом меня уже были обрусевшие. Соответственно и я русскоязычный. Не вижу никакой здрады.
  • Жора
    12.10.2026
    Пэўная логіка ў Мілаша ёсць, і згодна ёй нобелеўскае журы зрабіла куды горш, чым магло. Замест Быкава, у якога "беларуская гістарычная свядомасць не сягае далей за Вялікую Айчынную вайну" прэмію далі Алексіевіч, гістарычная свядомасць якой не сягае далей за позні СССР; якая ўвогуле знаходзіцца па-за беларускай свядомасцю і банальна па-беларуску не размаўляе.
  • .
    12.10.2026
    1. Ілжывая дылема: "замест Быкава далі Алексіевіч". Нібыта была ўсяго адна прэмія на ўсіх беларусаў і выбіралі, каму з іх (нас) даць.
    Хутчэй інакш: справа прасоўвання прэміі для Быкава (якая спынілася з яго смерцю) "праклала напрамак" для наступных лаўрэатаў: Алексіевіч і Бяляцкага, дапамагла і іх прызнанню.

    Акрамя таго, меркаванне Чэслава Мілаша не ёсць меркаванне Нобелеўскага камітэта. Ён толькі адмовіўся дапамагаць у прасоўванні, а не канчаткова адмовіў у прэміі, як кампетэнтны орган.

    2. Гістарычны перыяд, пра які піша аўтар, не эквівалентны ягонай "гістарычнай свядомасці".
    Калі так лічыць, то найбольш свядомыя - тыя аўтары, якія пісалі пра жыццё першабытных людзей.

    Быкаў, Алексіевіч пісалі пра перыяды, пра якія можна было пісаць у савецкі час. Але пісалі не так, як ідэалагічны мэйнстрым, у інтарэсах дзяржавы, а з канцэнтрацыяй на асабістым, чалавечым.
    Іх праца вельмі важная, і ў агульначалавечым вымярэнні, і як расказ пра лёс беларусаў у складаныя, жорсткія гістарычныя перыяды.
  • Ё
    12.10.2026
    Не далі Быкаву, каторы з Зянонам БНФ ствараў і разам баранілі нацыянальную спадчыну, затое далі Алексіевіч, каторыя ўвесь час крытыкуе беларускі нацыяналізм, а на грошы ад Нобеля адразу купіла хатку ў пачварным і сімвалічным “Доме у Троіцкого”.
  • Зависть это ущербность
    12.10.2026
    Ё, Не завидуй.
  • каментар
    12.10.2026
    Звычайны зайздроснік гэты ваш Мілаш. Яго папрасілі аб падтрымке, а ён узяўся вырашаць за Нобелеўскі камітэт.
  • чытач
    14.10.2026
    Да партрэту. Мілаш быў грамадзянінам ковенскай Літвы то бок юрыдычна "літоўцам". У Вільні вучыўся як замежнік. На ягонай Бацькаўшчыне в. Шэтэйняй размаўлялі па-літоўску. Ніхто там па-польску не гаворыць. Сам Мілаш валодаў літоўскай размоўнай.
  • чытач
    14.10.2026
    Нобелеўскі камітэт атрымаў таксама ананімку што маўляў Быкаў камуніст бо мае званне Героя сацыялістычнай працы.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць