Свет99

Януковіч і апазіцыя дамовіліся адмяніць «законы 16 студзеня»

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч і апазіцыя дамовіліся прыняць закон аб амністыі, адмяніць законы 16 студзеня і разгледзець пытанне адказнасці ўрада, паведаміла член рабочай групы па ўрэгуляванні палітычнай сітуацыі, міністр юстыцыі Алена Лукаш.

У чарговым раўндзе перамоваў, што доўжыліся чатыры гадзіны, ад апазіцыі ўдзельнічалі Віталь Клічко, Алег Цягнібок, Арсень Яцанюк, ад улады — Віктар Януковіч, Алена Лукаш і першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Партноў.

Па выніках сустрэчы бакі прыйшлі да канцэптуальнай згоды прагаласаваць за Закон Украіны «Аб амністыі». Лукаш адзначае, што гэтым разам лідарам апазіцыі было ўказана «на недапушчальнасць падтрымкі радыкальных дзеянняў, захопаў памяшканняў і дарог».

«Патрабаванне нашага боку — неадкладная для гэтага закона ўмова: амністыя ўступіць у сілу толькі ў выпадку вызвалення ўсіх захопленых памяшканняў і аўтадарог. У адваротным выпадку тыя, хто здзейсніў правапарушэнне, амніставаныя не будуць», — сказала яна.

Таксама, па словах Лукаш, было прынята палітычнае рашэнне аб адмене прынятых 16 студзеня гэтага года законаў, якія выклікалі шматлікія дыскусіі.

«Але тыя законы, якія не выклікаюць заўваг, у аўторак будуць прынятыя парламентам зноў. Палажэнні законаў, што страцяць сілу заўтра, будуць апрацаваныя бакамі сумесна, каб адпавялі еўрапейскаму ўзроўню», — адзначыла яна.

Бакі абмеркавалі пытанні сумеснага ўдзелу ў Канстытуцыйнай рэформе і абавязковым супрацоўніцтве ў гэтым пытанні з еўрапейскімі інстытутамі. Таксама былі закранутыя пытанні рэферэндумнай працэдуры.

«Бакі дамовіліся аб уключэнні ў парадак дня пытання адказнасці ўрада. Арсень Яцанюк узначаліць Урад Украіны згоды не даў. Перамовы будуць працягнутыя», — адзначыла Лукаш.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны49

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мастах прадалі расіяніну стогадовы асабняк з вялікім паркам4

Беларусь усё больш набывае расійскага малака і вяршкоў7

Дрон, які заляцеў з Польшчы ў Літву і выбухнуў там, быў украінскім3

ЗША зноў не папярэдзілі ўкраінцаў пра расійскія ўдары балістыкай4

У Мінскім моры злавілі гіганцкага сома ФОТА5

32‑гадовы беларус з-пад Гомеля першы раз у жыцці атрымае пашпарт толькі цяпер

Ва Украіне параненага байца ўпершыню эвакуявалі з перадавой паветраным дронам ВІДЭА2

Дзяржбяспека Літвы: «Наш дом» Карач штучна стварае ўмовы, каб беларусы, што не адпавядаюць крытэрыям міжнароднай абароны, атрымлівалі ВНЖ у Літве50

У Францыі ў сувязі з пагромамі ў некаторых раёнах увядуць каменданцкую гадзіну2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны49

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць