Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) вынесла папярэджанне ТАА «Яндэкс Рэклама». Нагодай стала выяўленне на сайце «Анлайнера» рэкламы касметыкі маркі Nivea, продаж якой забаронены ў Беларусі.

«У межах разгляду звароту грамадзяніна МАРГ вывучыла мабільную версію інфармацыйнага анлайн-рэсурсу «Анлайнер» і ўстанавіла, што ў канцы артыкулаў у раздзелах «Аўто» і «Тэхналогіі» размяшчалася рэклама продажу касметычных тавараў, у тым ліку прадукцыі гандлёвай маркі Nivea, увоз і рэалізацыя якой забароненыя», — гаворыцца ў паведамленні.
ТАА «Анлайнер» атрымала папярэджанне аб ліквідацыі парушэння, якое было выканана ў поўным аб’ёме.
Рэкламадаўцам аказалася ТАА «Яндэкс Рэклама». Гэтай юрыдычнай асобе вынеслі папярэджанне пра «недапушчальнасць парушэння заканадаўства аб рэкламе і неабходнасць прыняцця мер, накіраваных на выключэнне падобных выпадкаў у далейшым».
У МАРГ таксама нагадалі, што за невыкананне прадпісання аб ліквідацыі парушэння, а таксама за выдачу двух і больш прадпісанняў на працягу года распаўсюджвальнік рэкламы можа быць выключаны з Рэестра распаўсюджвальнікаў рэкламы.
Каментары