Гісторыя4040

Не Мураўёў-Вешальнік і не Кацярына ІІ: каму належыць выраз «што не дарабіў рускі штык, даробіць рускі чыноўнік, руская школа і рускі поп»

Часта гэтыя словы прыпісваюцца Міхаілу Мураўёву-Вешальніку, віленскаму генерал-губернатару, душыцелю паўстання Каліноўскага. Часам пішуць нават, што іх сказала Кацярына ІІ. Але дзве гэтыя версіі, найхутчэй, не адпавядаюць рэчаіснасці.

Кацярына ІІ.

Расійская царыца нямецкага паходжання Кацярына ІІ, хоць і далучыла беларускія землі да Расійскай Імперыі, актыўна русіфікаваць вялізную новую тэрыторыю не давала рады, а мо і не бачыла патрэбы.

Міхаіл Мураўёў-Вешальнік.

«Міхаіл Мураўёў таксама не мог сказаць гэтых словаў, — лічыць Аляксандр Фядута, даследчык літаратуры ХІХ стагоддзя, які падрыхтаваў да публікацыі ўспаміны Мураўёва «Нататкі пра кіраванне Паўночна-Заходнім краем і падаўленне ў ім бунту». —

Ён не мог ужыць выраз «рускі поп». Ён быў сапраўды веруючы чалавек і слова «поп» не ўжываў.

Яно ні разу не трапляецца ў яго лістах, успамінах, іншых пісьмовых крыніцах яго аўтарства. А прыпісалі, відаць, таму, што Мураўёў быў вядомай персонай. Дарэчы выраз «Я не з тых Мураўёвых, якіх вешаюць, я з тых, якія вешаюць» таксама прыпісаны Мураўёву. Ён такога не казаў», — упэўнены Аляксандр Фядута.

Найхутчэй, словы пра рускі штык, папа і чыноўніка належаць куратару Віленскай навучальнай акругі ў 1864—1868 Івану Карнілаву. 

Іван Карнілаў.

«Гэта быў мураўёвец, — адзначае Фядута.

— Ён, напрыклад, шмат зрабіў для публікацыі старажытных актаў, дакументаў па гісторыі Віленскага краю, але рабіў гэта аднабакова, у бок русіфікацыі».

Задачай Карнілава, прызначанага на Віленшчыну з Пецярбурга пасля паўстання, русіфікацыя і была.

Ён адразу звольніў практычна ўсіх настаўнікаў-палякаў, выплаціўшы ім на год наперад заробак.

Грошы «на нужды образованія» бралі з 10-працэнтнага збора з землеўласнікаў — удзельнікаў паўстання. Навучанне па-польску было забаронена,

Закон Божы каталікам у школах было загадана выкладаць «на местном наречіі» (не з вялікай любові да беларускай ці літоўскай мовы: па-руску вучні маглі папросту не зразумець).

«Карнілаў напісаў успаміны, яны не перавыдаваліся ад ХІХ стагоддзя, але ёсць у Нацыянальнай бібліятэцы. Калі іх перавыдаваць, трэба пісаць грунтоўныя каментары. Іначай у чытача створыцца скажонае ўяўленне пра тую эпоху», — кажа Аляксандр Фядута.

Каментары40

Цяпер чытаюць

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці51

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Усе навіны →
Усе навіны

«Мне трэба пятнаццаць ключоў ад дамафонаў». Як людзі прымушаюць аферыстаў лаяцца і кідаць слухаўку2

Беларуска так злятала на Кубу, што адсудзіла поўны кошт пуцёўкі3

Былы віцэ-прэзідэнт Газпрамбанка Валабуеў — пра службу ва УСУ, сувязь з падполлем «Чорная іскра» і адмову ад сям'і ў Расіі6

Шматдзетны зваршчык з Магілёва прадракаў смерць каліноўцаў на вайне. А бач ты, ужо сам згінуў пад Пакроўскам4

Еўрабачанне забараняе ваюючым краінам прымаць конкурс — новыя правілы1

Каталікі просяць памаліцца аб выздараўленні Тадэвуша Кандрусевіча2

У смяротным ДТЗ з беларусамі ў Грузіі 15 чалавек атрымалі траўмы, сярод іх — дзеці1

Зяленскі расказаў, што менавіта дапаможа Украіне перажыць зіму8

Пуцін упершыню прыехаў на Курылы. Японія выказала рашучы пратэст8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці51

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць