Грамадства

Пад Гроднам затрымалі ў «справе Аўтуховіча» пенсіянерку з інваліднасцю

Галіна Дзербыш

Пэнсіянэрку Галіну Дзербыш з аграгарадку Абухава пад Горадняй затрымалі 10 сьнежня. Яе затрыманьне зьвязанае са «справай Аўтуховіча» (ч. 6 арт. 16, ч. 2 арт. 289 Крымінальнага кодэксу Беларусі: «Акт тэрарызму»). Пакараньнем за гэта можа быць да 20 гадоў калёніі, піша «Свабода».

Галіне Дзербыш 59 гадоў, мае 2-ю групу інваліднасьці. Працавала бухгальтарам у калгасе, на пэнсіі займалася гаспадаркай. Была незалежнай назіральніцай на апошніх і ранейшых выбарах у Абухаве, заяўляла пра шмат парушэньняў.

Яе затрымалі ў ейным прыватным доме 10 сьнежня, правялі ператрус са сваімі панятымі ў прысутнасьці малодшай дачкі.

«Калі я прыйшла, усё было перавернута. Суседзі расказалі, што хадзілі і нюхалі каністры ў гаражы, шукалі ў куратніку, у хляве… Параскручвалі ўсе гадзіньнікі, нешта шукалі», — расказвае старэйшая дачка пэнсіянэркі Настасься.

Галіна мела раней траўму галавы. У яе слабое здароўе.

«Яна магла ўпасьці і задыхацца», — кажа Настасься.

Увечары таго ж дня пазванілі з Кастрычніцкага РАУС Горадні і папрасілі прывезьці лекі для пэнсіянэркі, бо ёй стала блага, падняўся ціск.

Анастасія перакананая, што пра ейную маці казаў галава Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Іван Тэртэль 17 сьнежня перад супрацоўнікамі «Гродна Азот». Ён паведаміў пра затрыманьне жанчыны ў «справе Аўтуховіча», якога падазраюць у падпале дому ўчастковага ў Ваўкавыску і машыны міліцыянта ў мікрараёне Альшанка ў Горадні. Галіна Дзербыш раней ніколі не казала сям’і, што знаёмая зь Мікалаем Аўтуховічам.

«Яна не магла гэтага зрабіць. Я зь ёй заўсёды на сувязі, заўсёды тэлефануем, адведваем. У яе проста няма на гэта часу», — тлумачыць суразмоўніца.

У Галіны вялікая гаспадарка, агарод, куры, 15 бадзяжных катоў на ператрыманьні, сабака. Яна вырошчвае 10 кустоў ружаў. Да таго ж пэнсіянэрка даглядала пэрыядычна малога ўнука.

У аграгарадку ў жанчыны добрая рэпутацыя. Яна дапамагала каму магла.

«Маці Тэрэза. Я ўсё пыталася, калі гэтае «добрае бюро» скончыцца. Да яе зьвярталіся ў розных справах: «Галя, памажы, Галя, памажы», — успамінае Настасься.

Падчас ператрусу забралі ня толькі тэлефоны і цьвёрды дыск, але і чэк з запраўкі ў Ваўкавыску на 30 літраў дызэльнага паліва за 20 верасьня. Чэк ляжаў у сьметніцы. У той дзень Галіна з дачкой Настасьсяй езьдзілі ў Камянецкі раён Берасьцейскай вобласьці па шчанюка каўкаскай аўчаркі, па дарозе назад заехалі заправіцца ў Ваўкавыску. Анастасія хадзіла плаціць за паліва, кажа, што чэк, як заўсёды, аддала маці. Падазрае, што тая нядаўна чысьціла гаманец і выкінула непатрэбныя паперы.

«Я ня ведаю, як яна там трымаецца. У яе столькі хваробаў», — перажывае дачка.

Пасьля доўгіх пошукаў Галіну Дзербыш знайшлі ў СІЗА №1 у Горадні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі3

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Колішнія ўладальнікі «Віталюра» пераключыліся на складскі бізнэс

«Людзі бачылі, што разбіраюць не дрэва, а парахно». Каталіцкі актывіст заступіўся за навагрудскіх манашак12

«Будавала кар'еру, каб цяпер сарвацца ў аграрны? Адназначна так!» Дэканы Горацкай акадэміі закахалі ў сябе сацсеткі17

У цэнтры Брэста паставяць гіганцкія вагі з незвычайнымі адзінкамі вымярэння2

«Не будзем звяртаць увагу на лімітрофаў». Юрась Зянковіч запусціў уласнае медыя, не ведаючы, што гэтаксама называецца сайт пазнякоўцаў15

Іменем Трампа назавуць дарогу ў Заходняй Сахары5

Беларусь стала галоўным экспарцёрам рапсавага алею ў Ізраіль7

Паўлу Міцкевічу, які з'ехаў з Беларусі яшчэ ў 2000-х, завочна прысудзілі пяць гадоў калоніі6

Зваршчык з Оршы загінуў на вайне. Жонка два гады білася за грабавыя — і ўсё ж выбіла іх9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі3

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць