Грамадства

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Святочны дэкор будынка на праспекце Пераможцаў выклікае пытанні.

Вось такую рэтра-паштоўку можна пабачыць на банеры на Нямізе. Якасць палепшана ШІ

Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту Міністэрства адукацыі (праспект Пераможцаў, 2) сёлета вырашылі ўпрыгожыць банерамі з выявамі савецкіх паштовак. На адной з іх намаляваныя чатыры фігурысты на лёдзе. Яны паклалі рукі адно аднаму на плечы, весела пасміхаюцца пад гірляндамі з чырвоных зорак. На іх чорных касцюмах чырванеюць лічбы 1, 9, 3, 7. Ніжэй напісана «З Новым годам!».

Мінчукі прызнаюцца, што ад такога віншавання шмат каму становіцца некамфортна. Бо 1937 год для Беларусі стаў сімвалам сталінскага Вялікага тэрору і адным з самых трагічных у гісторыі краіны. Менавіта тады адбылася Ноч расстраляных паэтаў. 

А ўлічваючы ўзровень рэпрэсій у сучаснай Беларусі, віншаванне з Новым 1937 годам не можа не ўразіць. Замест святочнага настрою ў Мінску атрымалася падтрымаць атмасферу жаху і нервовасці.

Дарэчы, тая самая паштоўка выпускалася і ў іншыя гады, напрыклад, у 1939 годзе. Але на банер вырашылі павесіць менавіта 1937 год. 

Трэба адзначыць, што на арыгінальнай паштоўцы на заднім фоне відаць Крэмль — яго на банеры выдалілі з карцінкі амаль цалкам. 

На арыгінальнай версіі паштоўкі бачны Крэмль

За ўпрыгожванне сталіцы адказвае дзяржаўнае прадпрыемства «Мінскрэклама». Сёлета кіраўніца аддзела дызайну «Мінскрэкламы» Таццяна Бугаркова распавядала пра планы выкарыстоўваць старыя паштоўкі і цацкі. Маўляў, тэма рэтра будзе блізкая аматарам той даўніны, якая застаецца ў памяці з пакалення ў пакаленне.

Зрэшты, у той час расстрэльвалі не толькі беларускую інтлігенцыю. Першы сакратар ЦК КП (б) БССР Мікалай Гікала, які займаў пасаду ў пачатку 1937 года, быў арыштаваны ў кастрычніку 1937 года, а праз паўгода яго расстралялі.

Пераемнік Гікалы Васіль Шаранговіч пратрымаўся на пасадзе чатыры месяцы. Яго паспелі расстраляць нават раней за Гікалу.

Далей абавязкі першага сакратара ЦК КП (б) БССР выконваў Якаў Якаўлеў. Яго таксама арыштавалі, а праз год расстралялі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Усе навіны →
Усе навіны

Адзін паверх, чатыры спальні, сем сотак і суседства з Ярмошынай. У Драздах прадаюць катэдж за $4 мільёны18

«Заяўкі на Новы год пачынаюцца ў лютым». Дырэктар цырка — пра ажыятаж1

Самалёт Лукашэнкі вылецеў у Аман9

Чаму ў Беларусі імкліва выраслі цэны на скумбрыю і яйкі? Тлумачыць эканаміст6

Якія авіякампаніі закрываюцца ці ў крызісе з-за росту цэн на паліва?

«БелДжы» пачаў збіраць новы Geely Atlas. Продажы пачнуцца ў снежні1

Ініцыятыва Maldzis набыла этнаграфічную карту Яўхіма Карскага13

У Dana Mall з'явілася навагодняя інсталяцыя4

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць