Грамадства

«Зразумеў, як трапіў у пастку». Ад Фядуты прыйшоў першы ліст

З СІЗА КДБ прыйшоў першы ліст ад Аляксандра Фядуты, яго атрымала жонка Марына Шыбко, піша Свабода.

Аляксандр Фядута

«Ліст пра каханне, гэта першы ліст, які я атрымала за ўвесь гэты час, хоць адправіла яму ўжо тры, — кажа Марына Шыбко. — Усё разумее, усё зразумеў, куды трапіў, якая пастка. Зразумеў, як трапіў у пастку. Астатняе — асабістае, шле прывітанні».

Спадарыня Марына працытавала, што піша Аляксандр:

«Сёння на шпацыры паўгадзіны глядзеў на неба. Сіняе-сіняе і белыя аблокі, прыгожа. Сёння 26 красавіка».

На канверце штамп ад 28 красавіка. У лісце, які займае амаль дзве старонкі сшытка, ніводнага слова не закрэслена цэнзурай.

«Ну што ж ён не ведае, як напісаць, ужо ж, мусіць, два разы на граблі наступае», — кажа Марына.

Аляксандр нічога не піша пра тое, ці атрымаў ён лісты.

«Я яму сёння адправіла тэлеграму, бо ў выходныя цэнзара няма, і яму ліст праляжыць да панядзелка. Я ў панядзелак адпраўлю ліст з паштамта. Тэлеграмы яму даходзяць, мая першая тэлеграма яму прыйшла», — кажа Марына.

Аляксандр Фядута напісаў таксама, што замовіў кнігі.

Марына ўжо двойчы перадавала перадачы Аляксандру Фядуту, сярод іншага лекі і танометр.

«У мяне ўсё прынялі. Я перадавала ўсё, што можна, бо я кажу, што я ўжо вопытны лагерны работнік, ведаю, як там і што, — кажа Марына. — Піша, што з боку медыцынскай часткі стаўленне да яго добрае, жартуе, што ціск яму мераюць часцей, чым ён мераў сам. Канечне, у яго былі праблемы з ціскам».

Паводле Марыны, адвакатка пад падпіскай аб неразгалошванні, але па тэлевізары кажуць больш, чым можа сказаць адвакат.

«Я не глядзела ніводзін фільм і гэта не каментую. Я бачыла яго выраз твару на застаўцы, усё разумею і, як Аляксандр напісаў, «відавочнае я не адмаўляю», — кажа Марына. — Я мяркую, што нашы спецслужбы дарэмна хлеб не ядуць: што хацелі, тое зрабілі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні5

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Усе навіны →
Усе навіны

Мэр Мінска патлумачыў, чаму дрэвы на праспекце Незалежнасці замянілі на расліны ў кадках5

Дзяніс Кучынскі заявіў, што новы палітычны сезон можа быць вырашальным11

73‑гадовага афганца асудзілі па дзвюх палітычных крыміналках2

«Схуднеў на 10 кілаграмаў». Суўладальнік архітэктурнай студыі ZROBIM architects распавёў пра чатыры месяцы ў СІЗА2

Заплацілі 8000 даляраў за пуцёўку — і атрымалі кашмар. Як беларусы з'ездзілі ў Турцыю ў пяцізоркавы гатэль10

Беларуская сям'я 10 гадоў не магла знайсці схаваную заначку. Грошы ўвесь гэты час ляжалі ў печы8

Трамп кардынальна памяняў колер валасоў ФОТАФАКТ13

У Пермі беспілотнік трапіў у шматпавярховы дом4

Лавіна накрыла 15 альпіністаў у Кабардзіна-Балкарыі. Паведамляецца пра сем загінулых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні5

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць