Кампаніі HBO Max і CNN Films знялі дакументальны фільм «Навальны» пра расійскага палітыка Аляксея Навальнага. 17 студзеня спаўняецца год з моманту затрымання Навальнага пасля яго вяртання з Германіі

У фільме распавядаецца аб атручэнні палітыка, яго лячэнні і вяртанні ў Расію. Рэжысёрам карціны стаў канадскі дакументаліст Дэніэл Роэр. Сам ён ахарактарызаваў працу як «гісторыю аднаго чалавека і яго барацьбы з аўтарытарным рэжымам».
Дата рэлізу фільма пакуль не называецца. У Інстаграме ў Аляксея Навальнага гаворыцца, што сусветная прэм'ера «адбудзецца вось-вось».
Фільм пакажуць у стрымінгавым сэрвісе HBO Max.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары