Спорт1313

Лукашэнка: Ідзе чэмпіянат свету. Нешта я там не заўважыў нашых футбалістаў

Сёння Лукашэнка заслухаў даклад аб асобных пытаннях развіцця спорту. На даклад былі запрошаны міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Ігар Луцкі, віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка.

Фота: БелТА

«Ідзе чэмпіянат свету. Я нешта, Сяргей Міхайлавіч (Кавальчук), не заўважыў там нашых футбалістаў. Ці я проста дрэнна назіраю за чэмпіянатам свету? — іранічна выказаўся Лукашэнка. — Там і блізка няма. Больш за тое, я параўноўваю гульню нашых футбалістаў з тым футболам, які сёння паказваюць там спартсмены. І прытым яны паказваюць гэтыя вынікі ў зімовы перыяд часу. І, як былы футбаліст, які займаўся шмат футболам, — мне проста страшна становіцца».

Беларуская зборная ў адборы да чэмппіянату заняла апошняе месца ў групе, атрымаўшы толькі адну перамогу.

Таксама Лукашэнка сёння звярнуў увагу на вынікі футбольнага мінскага «Дынама», якое ў гэтым сезоне заняла 4-е месца.

«Якія медалі ўзяло ў гэтым годзе? Ніякія, драўляныя. Так драўляныя намалюю я вам без грошай. А вы адказваеце за гэтую каманду. Я вам даручыў: займіцеся, і я вам даў грошы», — заўважыў ён.

Выказаўся ён і пра санкцыі, заявіўшы, што яны зусім не перашкода.

«Санкцыі вызначаюць (развіццё спорту) толькі ў лепшы бок. Ціск на спартсмена — ён паказвае лепшы вынік, калі ў яго ёсць характар».

Каментары13

  • Алек. Ру
    15.12.2022
    Ëн яшчэ й футбаліст!!!)))))))))
  • Finally79
    15.12.2022
    "Санкцыі вызначаюць (развіццё спорту) толькі ў лепшы бок. Ціск на спартсмена — ён паказвае лепшы вынік"
    --

    То-то я смотрю: Северная Корея все пъедесталы занимает. ))) Клоун шкловский.
  • Лідкін боршч
    15.12.2022
    Які спорт, таварыш Лукашэнка? Там зараз не прафесіяналы, а тыя, хто пагадзіўся заплюшчыць вочы на вашыя здзекі з беларусаў. Хутка не толькі футбола не пабачыце, нават, нічога не будзе. Не, спорт застанецца, але вынікі будуць як у завадскіх камандах.

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць