Грамадства66

«Вакол было шмат крыві». Падчас налёту АМАП на начны клуб дзяўчыне адарвалі частку пальца

У ноч з 5 на 6 лістапада мінулага года АМАП зладзіў аблаву на вечарынку ў мінскім клубе Hide. Сілавікі тады шукалі наркотыкі і правяралі ва ўсіх тэлефоны. Для Вольгі, якая ў тую ноч была ў клубе, гэта скончылася адарванай часткай пальца і суткамі. Толькі цяпер яна вырашыла падзяліцца сваёй гісторыяй.

Вольга Сцепаненка адзначала тады ў клубе дзень нараджэння. Яна згадвае, як на вечарынку ўварваліся амапаўцы.

«Яны паводзілі сябе жорстка. Я была каля ўваходу, калі яны пачалі ўбягаць. Яны пранікалі вельмі груба, крычалі. Адразу сказалі, каб выключылася музыка, каб мы тварам у падлогу ляглі, галовы не паднімалі і рукі за спіну. Увесь клуб лёг», — расказала яна «Нашай Ніве».

 Скрын відэа з той ночы

Вольга кепска памятае, што менавіта здарылася з яе рукой.

«Хутчэй за ўсё, ботам наступілі. Я проста нічога не адчула ў момант, калі гэта адбылося. Калі я ўжо ляжала, я выцягнула руку, гляджу — там няма ўжо пазногця і рана была, адарваная частка», — згадвае дзяўчына.

Вакол было шмат крыві.

Уначы ў машыне хуткай дапамогі АМАП запісаў яе звесткі. У 6-й бальніцы дзяўчыне ампутавалі пазногцевую фалангу.

Так палец выглядаў адразу пасля бальніцы і цяпер

«Раніцай пасля бальніцы я прыехала дадому, пасля чаго да мяне прыйшлі два міліцыянты. Яны сказалі мне ехаць з імі ў РУУС. Падчас паездкі ўзялі праверыць мой тэлефон. У РУУС апісалі і забралі мае рэчы. Нічога супрацьзаконнага ў тэлефоне выяўлена не было, але мяне пасадзілі за краты ў РУУС да высвятлення абставінаў», — распавяла Вольга фонду «Байсол».

У бальніцы яе траўму, імаверна, аформілі як крымінал з боку АМАПа. Калі Вольга была ў РУУС, прыязджаў следчы, які мусіў разбірацца з гэтым здарэннем.

Дзяўчына сказала, што да АМАПа прэтэнзій не мае, каб пазбегнуць праблем. Але на яе ўсё адно склалі пратакол па артыкуле 19.1 за «дробнае хуліганства» і адправілі на Акрэсціна. Пасля суд даў ёй 15 сутак. У пратаколе міліцыянты напісалі, што яна ў РУУС нібыта «гучна крычала, на патрабаванні супакоіцца не рэагавала».

Вольга прадставіла ў Рэдакцыю дакументы, якія пацвярджаюць яе знаходжанне ў бальніцы, траўму і адміністрацыйны арышт.

«Калі я сядзела, да мяне прыходзіла міліцыянтка з яшчэ адным пратаколам пра нібыта ілжывы выклік: маўляў, мае словы з лякарні і словы следчага разыходзяцца. Я яшчэ раз сказала, што ў мяне няма прэтэнзій, бо я была запалоханая. Яна са свайго боку проста зрабіла мне папярэджанне і закрыла гэтую справу аб ілжывым выкліку.

Падчас арышту мне адмаўлялі ў перавязцы пальца амаль кожны раз, калі я прасіла (зрабілі толькі адзін раз). Трэба было праверыць прышчэпку ад слупняку, каб не заразіцца, але гэтага не зрабілі. Як потым высветлілася, у мяне як раз скончыўся тэрмін дзеяння гэтай прышчэпкі і яе трэба было зрабіць тэрмінова для прафілактыкі».

Камера дзяўчыны была перапоўненая, піша «Байсол»: 14 чалавек на 4 месцы. Жанчынам не выдавалі матрацы і коўдры, святло не выключалі, будзілі пару разоў за ноч, рэдка давалі мыла і туалетную паперу.

«Вы тут, каб пакутаваць», — казалі ім.

«Нейкі міліцыянт нават сказаў, што такія, як я, у «дрэнным спісе» і нада мной будзе кантроль. Падчас затрымання да мяне яшчэ нехта падыходзіў і пытаўся пра тое, што адбылося, пытаўся пра мітынгі і ці брала я ў іх удзел. У мяне ёсць адзін пратакол за 2020 год (мне тады далі штраф, я яго аплаціла).

Калі я выйшла з турмы, са мной звязаўся следчы па гэтай справе. Завялі крымінальную справу, дзе я лічылася пацярпелай. Але я напісала адмову, улічваючы, што мяне запалохвалі ўвесь гэты час. У канцы ён параіў мне з'язджаць з краіны, сказаў, што з гэтай справай могуць узнікаць праблемы,

плюс да ўсяго, у краіне актыўна ідзе працэс апрацоўкі камер па распазнанні асоб, і калі мой твар знойдуць на мітынгах, то будзе крыміналка і «хімія». А такіх мітынгаў было шмат. Я адчувала, што мне ў Беларусі небяспечна. Могуць у любы момант прыйсці, як гэта і было з дзяўчатамі, з якімі я сядзела (садзяць за каментарыі і рэпост). Плюс, было ўсё роўна страшна з гэтай справай».

Адкрыць гуманітарную візу Вользе дапамог «Беларускі дом» у Варшаве. У студзені яна яе атрымала і выехала ў Польшчу. Жыве ў знаёмага і шукае працу.

Зберажэнняў у яе няшмат, таму Вольга запусціла збор на «Байсол», каб былі грошы на першы час жыцця ў Польшчы — на арэнду жылля і харчаванне.

Падтрымаць дзяўчыну можна па спасылцы (памятайце пра правілы бяспекі).

«Я не была гатовая да такіх падзей. Уся гэтая сітуацыя выцягнула вельмі шмат сіл», — кажа дзяўчына.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Ноччу ў мінскай арт-прасторы Hide сілавікі затрымалі аднаго з гасцей вечарынкі 

«Гэта было вельмі страшна». З’явіліся падрабязнасці аблавы ў мінскай арт-прасторы Hide

У Мінску закрываюць арт-прастору Hide

Каментары6

  • euro-boy
    26.02.2023
    "Увесь клуб лёг"... Настоящие белорусы. Да 2030-га губерня як піць даць. Без адзінага выстралу. Мо так і трэба?
  • ShoeBlade
    26.02.2023
    euro-boy, шуфлядка, ты что-ли? У нас если что то даже по несовершеннолетним стреляют за отказ на требование покинуть лавочку, а ты всё свои в##серы из Польши строчишь
  • усё-ткі
    26.02.2023
    euro-boy, о, а енкам еўрабоя зараз усё падымацца і ў атаку на амап.

Цяпер чытаюць

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая едзе ў Літву на аўтобусе падаваць заяву ў Дэпартамент дзяржбяспекі ФОТАФАКТ64

Памерла Ірына Яскевіч

«А мяне менш за ўсё турбуе, ці загаворыць Сяргей Ціханоўскі па-беларуску»191

Беларусы дзеляцца відэазапісамі пралётаў расійскіх беспілотнікаў10

У Бабруйскім раёне адшукалі два двухсотгадовыя дубы-волаты1

У небе над Кіевам упершыню з 2022 года з'явіўся цывільны транспартны самалёт1

«Не для таго працую, каб тысячамі даляраў раскідвацца». Беларуска ў Польшчы праз суд спрабуе вярнуць заклад за кватэру9

Цэны на каву і апельсінавы сок у ЗША ўзляцяць да нябёсаў з-за мытаў5

Па справе Гаюна адбылося ўжо як мінімум шэсць судовых працэсаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць