Вайна11

«Паднімайце бунт». Адказнасць за падзеі ў Бранскай вобласці ўзяў на сябе «Рускі добраахвотніцкі корпус»

Сёння расійскія СМІ і блогеры посцілі супярэчлівую інфармацыю пра баі ў Бранскай вобласці, ДРГ і закладнікаў. Яна ўжо часткова абвергнутая. Цяпер з'явілася заява «Рускага добраахвотніцкага корпуса». 

У інтэрнэце з’явілася відэа, на якім двое мужчын з адкрытымі тварамі сцвярджаюць, што яны прадстаўнікі «Расійскага добраахвотніцкага корпуса» і перайшлі мяжу Украіны і Расіі, каб змагацца за свабоду Расіі.

Яны заяўляюць, што не ваююць з мірнымі людзьмі і заклікалі расіян: «Паднімайце бунт».

Відэа запісанае на фоне шыльды ФАПа ў вёсцы Любечаны Бранскай вобласці. 

Пуцін у сувязі з сітуацыяй у Бранскай вобласці не паедзе ў Стаўрапольскі край, як было запланавана раней, заявіў яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў.

У Пагранічнай службе Украіны і ў Аператыўным камандаванні «Поўнач» УСУ паведамілі, што не валодаюць інфармацыяй пра «ўкраінскія ДРГ» у Бранскай вобласці. Ва УСУ нагадалі пра магчымыя правакацыі для дыскрэдытацыі Сіл абароны Украіны.

«Расійскі добраахвотніцкі корпус» існуе з 2022 года і аб'ядноўвае эмігрантаў з Расіі. Ідэалогія корпуса — расійская нацыяналістычная. Колькасць яго байцоў невядомая.

Каментары1

  • Mafkees
    02.03.2023
    Руzzкие настолько зачмыренные что никаких бунтов не будет,не надейтесь.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж20

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову77

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж20

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць