Грамадства22

«Распавядаем як бы тэт-а-тэт, як сусед суседу, што адбываецца, як і навошта». Ва Украіне з'явіўся сайт пра Беларусь і беларусаў

Беларусы ва Украіне запусцілі сайт для ўкраінцаў. Анлайн-праект называецца «Твій сусід». Асноўная тэматыка — што насамрэч адбываецца ў Беларусі. Аўтарка ідэі праекта — мастачка Віялета Майшук, а дапамагае ёй ствараць анлайн-пляцоўку актывіст, з якім яны ў 2020 годзе вымушаныя былі праз палітычны пераслед рэлакавацца з Гомеля, Дзмітрый Лукомскі. Радыё «Унэт» даведалася ў стваральнікаў пра тое, што выклікала ідэю стварыць гэты сайт, яго канцэпцыю і адкуль такая назва.

Сайт «Твій сусід» запусціўся зусім нядаўна. Калі вы на яго заходіце, то адразу трапляеце на тэкст-зварот да ўкраінцаў ад імя беларусаў, які пачынаецца радкамі «Привіт! Я твій сусід із Білорусі. Ми так давно дружимо з тобою! А ти так мало знаєш про мене». Менавіта каб зменшыць узровень няведання ўкраінцаў пра Беларусь і беларусаў, асабліва што тычыцца сітуацыі апошніх гадоў, і ствараўся гэты сайт.

«Жывучы ва Украіне ўжо два гады, мы сутыкнуліся з тым, што многія людзі не ведаюць, што ў нас адбывалася ў Беларусі, якія ў нас пратэсныя настроі былі, які ўзровень рэпрэсій у Беларусі, чаму ў нас людзі не выходзілі на мітынгі. Людзі проста не ведалі, што ў нас адбываецца», — кажа аўтарка ідэі сайта, мастачка Віялета Майшук пра тое, што падштурхнула яе да такой ідэі.

Віялета Майшук

А яе памочнік у стварэнні сайта «Твій сусід» Дзмітрый Лукомскі ўдакладняе канцэпцыю рэсурсу:

«Вельмі часта задаюць адныя і тыя ж пытанні. То-бок частка насельніцтва ведала, што адбывалася, але ведала павярхоўна. Яны бачылі, сачылі за падзеямі ў Беларусі. Аб пратэстах шмат хто ведаў нейкія простыя рэчы. Напрыклад, пра тое, як беларусы разуваюцца, становячыся на лаўку і пра тое, што былі жорсткія нейкія супрацьстаянні і пра тое, што людзей жорстка збівалі, катавалі.

Але ўсё адно не такая вялікая колькасць людзей пра гэта ведала цалкам. У людзей заставалася ўсё адно шмат унутраных пытанняў. І з гэтага стала зразумела: ну няма інфармаванасці.

Калі ўжо вайна пачалася ў 2022 годзе, мы вырашылі зрабіць нейкую такую інфармацыйную кампанію, якая б адказала ўкраінцам на іх гэтыя пытанні — чаму ў Беларусі адбываецца вось так, чаму з Беларусі запускаюцца расійскія ракеты, чаму ўвогуле расіяне ў Беларусі, што яны там робяць і чаму яны ўвайшлі.

Дзмітрый Лукомскі

Мы заўжды ім адказваем, што гэта расплата Лукашэнкі за тое, што ён утрымаўся ва ўладзе. Цяпер ужо, азіраючыся назад, мы разумеем, што Лукашэнка, магчыма, і не ўтрымаўся б без дапамогі Крамля.

І ў людзей ва Украіне за гэты час, асабліва пачатак самы, зразумела ж, была крыўда нейкая, неразуменне: яны Беларусь расцэньвалі як надзейнага партнёра, які дакладна не прапусціць расійскія войскі, хаця гэта і было слепа, мы пра гэта шмат каму казалі. І тое, што людзі насамрэч у нас выходзяць, і выходзілі на пратэсты, і неяк супрацьдзейнічаюць.

Але ўзровень рэпрэсій, які ёсць цяпер у Беларусі, настолькі высокі, што гэта проста, можна сказаць, па-дурному часам — рабіць нейкія такія жэсты, якія хочуць бачыць іншыя краіны ці ўкраінцы.

І менавіта гэтая інфармацыя пра палітвязняў, пра тое, за што канкрэтна гэтыя палітвязні атрымалі тэрмін, яна часта шакуе людзей. Нават проста ў размовах мы заўважалі, што калі ты размаўляеш і адказваеш на нейкія пытанні ды кажаш, што там якомусьці 17-гадоваму хлопцу за фотаздымак КамАЗа, які праязджае праз Гомель ці нейкі іншы рэгіён краіны, далі 5 — 10 гадоў (калоніі), ён зазнаў яшчэ катаванні, то іх гэта шакуе.

Таму мы вырашылі такой даступнай, простай мовай паказаць, патлумачыць. І прапануем пашыраць гэтую інфармацыю, каб іншыя бачылі і адказвалі на свае пытанні.

Назва ўзялася не з ніадкуль. Хаця сама па сабе назва праекту была прыдуманая спантанна, банальна, але там яшчэ закладзены і сэнс. У нас тут у Львове ёсць сусед, з якім мы камунікуем, і ён увесь час таксама цікавіцца падзеямі ў Беларусі, увогуле намі, як беларусамі. І шторазу, калі мы яго бачым, ён кажа: «Привіт, сусід!», «Привіт, сусід!»

І калі Віялета рабіла гэты праект, ёй трэба было зрабіць нейкае апісанне, і яна папрасіла мяне ў гэтай справе дапамагчы і сама назва «Твій сусід», плюс гэты сусед, прывялі да таго, што мы зрабілі вось гэтае апісанне: «Привіт! Я твій сусід із Білорусі…» і далей мы распавядаем як бы тэт-а-тэт, як сусед суседу, што адбываецца, як і навошта».

Віялета Майшук дадае, што сайт можа быць карысны не толькі ўкраінцам, але і беларусам. Напрыклад, вось з такой мэтай:

«За час жыцця ва Украіне мы не сутыкаліся ўжывую з хэйтам. Але ў інтэрнэце вельмі шмат з гэтым сутыкаемся. І, калі прааналізаваць старонкі хэйтараў, якія пакідаюць каментарыі, дык можна зразумець, што гэта боты і тролі. У іх старонкі пустыя, без сяброў, без фотаздымкаў. І спрачацца з імі часцяком бессэнсоўна, а часам і сабе даражэй. Я рэкамендую, калі вы бачыце хэйт, проста скіньце спасылку на сайт і тады пытанняў стане меней. А яшчэ не забывайцеся ў любых умовах уключаць крытычнае мысленне!»

Каментары2

  • Ніякіх кампрамісаў, пу і лу ў дупу
    21.03.2023
    ў 2020 затрымана як ў 1937, за 40 000
    ў 2021-2022 як ў 1938-1939 - больш за 10 000 кожны год

    Брэжнеўскі СССР быў дзіцячым садочкам у параўнанні з расейска-лукашсцкай акупацыяй, але ўсе адно, беларуская смеласць і свядомасць пераможа! мы пераможам!
    Жыве Беларусь!
  • Туз
    21.03.2023
    Мышиная возня

Цяпер чытаюць

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы3

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына хацела вылечыць акнэ, але трапіла ў рэанімацыю з 90% апёку ўсяго цела. Яна цудам выжыла4

Упершыню ў гісторыі Англіканскую царкву ўзначаліла жанчына7

Расійская брыгада «Эспаньёла», якая складалася з ультраправых футбольных фанатаў для вайны з Украінай, абвясціла пра расфарміраванне7

На выступе ў Сочы Пуцін пажартаваў пра дроны ў Еўропе: «Я больш не буду» 6

«Зразумела, што такое быць дарослай». Праграмістка пераехала ў Лос-Анджэлес з EPAM і сышла ў Disney9

Што з якасцю мабільнага інтэрнэту? Міністр спрабуе патлумачыць10

Выпадковы сведка заспеў маньяка-ліфцёра каля ахвяры. І папрасіў яго пабыць побач з забітай дзяўчынай, пакуль не прыедзе міліцыя7

Раптоўна памёр адзін з начальнікаў брэсцкай міліцыі16

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы3

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць