Усяго патроху

«Гэта як у фільме жахаў. Мы не ведаем, чаго яны ад нас хочуць». Дзвюх дзяўчын ужо некалькі месяцаў штодня тэрарызуюць чайкі

Дзве дзяўчыны з горада Ньюкасл у Вялікабрытаніі вось ужо некалькі месяцаў сутыкаюцца з анамаліяй: кожны дзень строга ў вызначаны час у іх дом спрабуюць уварвацца агрэсіўныя чайкі. Таямнічую гісторыю дзяўчын 25 красавіка распавяло выданне The Times.

Фота: Wikimedia Commons

25-гадовая медсястра Джарджына Грэй і 26-гадовая стаматолаг Хэлен Маківер спакойна жылі разам ужо два гады, але пачынаючы з сакавіка гэтага года да іх вокнаў сталі прылятаць чайкі. З таго моманту кожную раніцу, дзень і вечар птушкі няспынна спрабуюць трапіць у іх кватэру. 

Гэтыя спробы адбываюцца штодня строга з 6.30 раніцы да 6.30 вечара і суправаджаюцца жорсткім стуканнем па шкле і дзікімі, задушлівымі крыкамі. 

«Мы не ведаем, чаго яны хочуць. Гэта як у нейкім фільме жахаў: яны проста сядзяць цэлы дзень, дзіка крычаць, дзяўбуцца так моцна, што аж шкло ледзь вытрымлівае, і вяртаюцца на наступную раніцу а палове на сёмую. Гэта поўны кашмар», — паскардзіліся дзяўчыны.

Па іх словах, супраць чаек не дапамагалі ні выявы катоў на вокнах, ні шыпы супраць птушак. Тыя проста скідалі іх прэч і працягвалі рабіць тое, што і раней.

Хэлен і Джарджына таксама звярталіся па дапамогу да гарадскіх уладаў, але тыя адмовілі, спаслаўшыся на «ахоўны» статус» чаек нават пры ўмове ўзнікнення з-за іх шуму ці беспарадкаў.

«Мы нават ад адчаю вырашылі загугліць, колькі жывуць чайкі, са спадзевам на тое, што яны проста хутка загінуць, але яны жывуць цэлых 20 гадоў!» — абурана адзначылі дзяўчыны.

Прычына гэтай анамаліі дагэтуль невядомая. Дзяўчыны вельмі баяцца, што аднойчы птушкам удасца прабрацца ў іх дом і ўчыніць хаос.

«Калі гэта адбудзецца, мы адразу адтуль пераедзем, а кватэра застанецца гэтым жахлівым птушкам», — падсумавалі Хэлен і Джарджына.

Каментары

Цяпер чытаюць

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей16

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей

Усе навіны →
Усе навіны

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу29

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

Мінскае «Дынама» таксама прайшло далей у Лізе канферэнцый. І таксама праз серыю пенальці

БАТЭ прабіўся ў другі раўнд Лігі канферэнцый5

БПЦ абавязалі заўсёды згадваць у сваёй назве пра Маскоўскі патрыярхат19

У Краснадарскім краі ўжо 50 дзён шукаюць зніклага беларуса2

У Віцебску пачаўся «Славянскі базар»

Жыхар Нароўлі з нагоды нараджэння сына прабег марафон вакол горада3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей16

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць