Усяго патроху11

Вы не паверыце, як марскія сланы спяць пад вадой

Масіўныя марскія сысуны проста ўваходзяць у штопар на круіз-кантролі і пікіруюць на глыбіню падчас падводнай дрымоты.

Elephant seal морской слон марскі слон
Марскія сланы. Фота: Wikimedia Commons

Марскія сланы адносяцца да сямейства сапраўдных цюленяў (Phocidae). Гэтыя прыгожыя акіянскія істоты з’яўляюцца аднымі з найбольш буйных прадстаўнікоў атрада драпежных сысуноў: іх вага можа даходзіць да ўражвальных 5 тон. У канцы XIX стагоддзя чалавечае паляванне паставіла іх на мяжу знікнення. І хоць пасля іх колькасць быццам аднавілася і складае цяпер па вельмі прыблізных ацэнках каля 124 000 асобін, усё ж ім па-ранейшаму пагражаюць шматлікія вынікі дзейнасці чалавека: заблытванне ў марскім смецці, рыбалоўства разам з браканьерствам і сутыкненне з марскімі суднамі.

Для навукоўцаў было таямніцай, калі і дзе марскія сланы спяць у адкрытым акіяне. Калі гэтыя жывёлы могуць здабываць ежу ў моры на працягу некалькіх месяцаў, то яны павінны ў нейкі момант і спаць. Цяпер даследчыкі думаюць, што знайшлі адказ, які яны апублікавалі разам з даследаваннем у Science.

Фота: Wikimedia Commons

Марскія сланы звычайна ныраюць на глыбіню ад 300 да 600 метраў, хоць было зафіксавана і апусканне больш чым на 1700 метраў. На сушы яны спяць шмат — больш за 10 гадзін у суткі. Але падчас знаходжання ў моры жывёлы спяць у сярэднім мізэрныя дзве гадзіны ў дзень, паведамляе University of California — Santa Cruz.

Жывёлам, натуральна, неабходна адпачываць падчас іх доўгіх вандровак у адкрытым акіяне, пры гэтым зводзячы да мінімуму небяспеку ад драпежнікаў — акул і касатак, перад якімі яны найбольш уразлівыя на паверхні акіяна. Дык як жа яны гэта робяць?

Выявілася, што марскія сланы спяць каля 10 хвілін за раз, заплюшчваючы вочы падчас паўгадзінных апусканняў.

«Мы лічым, што ў гэты час цюлені пасіўна дрэйфуюць, а штопар/спіраль [у якія яны ўваходзяць падчас сну] з'яўляюцца гідрадынамічным вынікам падзення аб'екта ў вадзе. Гэта вельмі падобна да таго, як ліст, калі падае, круціцца па спіралі», — сказала Джэсі Кендал-Бар, эвалюцыйны біёлаг з Scripps Institution of Oceanography і вядучы аўтар даследавання, у каментары для Gizmodo.

Пакуль жывёлы знаходзяцца ў стадыі павольнага сну, яны здольныя падтрымліваць пастуральны кантроль — гэта значыць, што яны могуць забяспечваць падтрыманне пэўнага становішча цела ў прасторы. Па ўсёй бачнасці, яны слізгаюць уніз па прамой лініі, але з часам могуць таксама пераварочвацца і пачынаюць круціцца па спіралі.

Анімацыя руху і сну марскога слана падчас апускання / Анімацыя: Jessica Kendall-Bar

Спадарыня Кендал-Бар распрацавала сістэму электраэнцэфалаграмы, якая змагла запісваць даныя цюленяў нават на глыбіні ў адкрытай вадзе, а таксама прылады, якія запісвалі месцазнаходжанне і хуткасць цюленяў на працягу іх падарожжаў.

Каманда выявіла, што цюлені ўпадалі ў рэжым хуткага сну (REM) толькі тады, калі яны ўваходзілі ў штопар. Даследчыкі мяркуюць, што гэта адбываецца з-за таго, што цюлені ўваходзяць у стан соннага паралічу пры пераходзе ў фазу хуткага сну, у выніку чаго яны рухаюцца па іншай схеме.

Узор штопара, у які жывёлы ўваходзяць падчас REM-сну / Выява: Jessica Kendall-Bar

Навукоўцы ў захапленні ад таго, што такія велізарныя істоты наколькі нязграбныя на сушы, настолькі ж грацыёзныя на глыбіні. Гэта яшчэ адно сведчанне таго, наколькі разнастайнай і дзівосна цудоўнай можа быць прырода і колькі яшчэ трэба даведацца даследчыкам.

Каментары1

  • ---
    24.04.2023
    Цікава

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі5

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавіцкім раёне трапіў у ДТЗ аўтамабіль з клубніцамі. Ягады заслалі дарогу ФОТА2

Тры нажы, чатыры гадзіны і 35 літраў. Беларусы актыўна збіраюць першыя лісічкі4

Міністр замежных спраў Літвы сустрэўся з прадстаўнікамі беларусаў і запэўніў іх у нязменнасці палітыкі10

18‑гадовы сын Рамзана Кадырава Адам атрымаў званне Героя Чачні. Другі раз8

Купалаўскі тэатр прэзентуе спектакль «Чорны замак Альшанскі»1

Індыя закупіла беларускія ўдарныя дроны-камікадзэ4

Камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе заявіў, што Пуцін не шукае вайны з НАТА4

«Павісла на гэтых жалязяках». Мінчанцы турнікетам зламала нагу ў метро26

41‑гадовую жанчыну з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе. Да яе чапляліся яшчэ ў 2020‑м

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі5

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць